Ціхі акіян забруджаны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.05.2012 08:00
Забруджаньне спрычыняеццэ да хваробаў марскіх жывёлаў і парушэньня экасыстэмы.
Паводле дасьледаваньняў Каліфарнійскага інстытуту акіянаграфіі „Scripps”, у вадзе Ціхага акіяну плавае вялікая колькасьць небясьпечных элемэнтаў з плястмасы.
Пасьля дасьледаваньняў паўночна-ўсходняга рэгіёну Ціхага акіяну навукоўцы сьцьвердзілі, што забруджаньне плястмасай у сто разоў большае, чым яшчэ 40 гадоў таму.
Пад уплывам сонца й хваляў плястмасавае сьмецьце падзяляецца на маленькія элемэнты, якіх паглынаюць насельнікі акіяну, і ў выніку хварэюць. Паводле агульных ацэнак, рыбы ды марскія млекакормячыя паглынаюць да 24 тысячаў тонаў гэткіх элемэнтаў у год.
Апрача таго, на іх размнажаюцца насякомыя, што зьмяняе экасыстэму Ціхага акіяну, - перасьцерагаюць эколягі.
аз