Logo Polskiego Radia
Print

НТВ ударае па апазыцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.05.2012 12:49
Галоўны інструмэнт прапаганды Крамля - тэлевізія НВТ, рыхтуе кампрамат на расейскую апазыцыю.

/

Калісьці апазыцыйная, а цяпер праўладная расейская тэлевізія НТВ рыхтуе новы фільм, які павінен кампрамітаваць расейскую апазыцыю. Гаворка ідзе, між іншым, пра блёгера Аляксея Навальнага, былога віцэ -прэм’ера Барыса Нямцова й двух дэпутатаў Дзярждумы, - паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

Пры нагодзе газэта нагадвае, што НТВ атакуе ня толькі ўнутраных ворагаў. Адным з найбольш вядомых кампраматаў згаданай тэлестанцыі быў „Хросны бацька” - фільм пра Аляксандра Лукашэнку. НТВ паказала чатыры часткі згаданага дакумэнту. Гэтую падзею можна ацаніць, як найбольш жорсткую атаку на беларускага дыктатара, якая ўвогуле паявілася ў расейскамоўных СМІ.

Аўтары стужкі сабралі шмат матэрыялаў, якія павінны былі даказаць, што Лукашэнка - гэта псыхапат, які пазбаўляецца ад палітычных праціўнікаў, абкрадвае краіну ды абманвае Расею.

„Згаданы фільм быў шокам для расейцаў, для простых людзей, якія верылі, што Лукашэнка зьяўляецца найлепшым саюзьнікам Расеі, - кажа беларускі палітоляг Валеры Карбалевіч.

Тым ня менш, у ягонай ацэнцы, значэньне „Хроснага бацькі” для самых беларусаў было рознае.

„Фільм паглядзелі галоўным чынам палітычныя праціўнікі беларускага лідара. Звычайныя беларусы, асабліва прыхільнікі Лукашэнкі, ня мелі гэткай нагоды,”- лічыць Валеры Карбалевіч.

У ягонай ацэнцы, стужка магла паўплываць на асяродзьдзе самога беларускага лідара, якое зразумела, што Масква сапраўды яго не падтрымлівае.

Гэткія фільмы ды артыкулы ў Расеі назуваюць „кампраматамі”. Праблема зводзіцца да таго, што ў Расеі і ў Беларусі тэлевізія дзяржаўная, а апазыцыя, каб адрэагаваць на подобныя стужкі, можа скарыстацца выключна інтэрнэтам,”- кажа Валеры Карбалевіч у размове з журналістаў выданьня „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт