Чаму жанчыне цяжка рабіць кар’еру?
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
08.03.2012 12:46
Таму, што дзяўчынак з дзяцінства вучаць быць паслухмянымі - піша „Gazeta Wyborcza”.
Фота: businesswomenontop.com
Жанчыне цяжка рабіць кар'еру таму, што дзяўчынак з дзяцінства вучаць быць паслухмянымі, адпавядаць спадзяваньням іншых, а не заваёўваць сьвет– канстатуе псыхоляг Ганна Самсон. Жанчынам не хапае веры ў сябе. Амаль кожная, калі атрымлівае прапанову павышэньня, пытае сябе: “Ці я змагу, ці не падвяду? Як я спалучу сямейнае жыцьцё з кар’ерай?”
Бізнэс-ледзі зазвычай не адчуваюць падтрымкі іншых жанчынаў, бо жанчыны часта недаверліва ставяцца да тых, хто адважыўся пайсьці насупраць дамінуючага стэпрэатыпу. Пры гэтым жанчыны ня могуць вырашыцца перакласьці частку сямейных абавязкаў на мужа. У выніку – жанчына напружана спрабуе спалучыць працу з сямейным жыцьцём, а мужчыны спакойна робяць кар’еру.
Gazeta Wyborcza/ап