Logo Polskiego Radia
Print

Елкі за 250 млн злотых

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.12.2011 15:52
Столькі прынясе сёлетні продаж сьвяточных дрэўцаў у Польшчы.

/

94% палякаў заяўляе, што на сьвята Божага нараджэньня паставіць дома елку. Летась было гэтаксама. Адно толькі адрозьненьне: сёлета 42% апытаных выбіраюць жывое дрэва, а 52% - штучнае. Пяць гадоў таму толькі траціна польскіх дамоў упрыгожвалі жывыя елкі.

Сярэднестатыстычны кошт елкі – 40 злотых (прыкладна 12 даляраў), пры чым на многа даражэй прыходзіцца заплаціць у горадзе, чым у вёсцы. Кошт залежыць таксама ад прадаўца. Найтаньней прадае дзяржаўнае прадпрыемства „Lasy Państwowe” – 15-25 злотых (4-7 даляраў) за елку. У прыватных прадаўцоў 75-175 злотых (20-50 даляраў).

Польскія елкі ідуць на экспарт. Пераважна ў Чэхію, Славаччыну, Нямеччыну, Данію, Бэльгію. Бываюць таксама заказы з Грэцыі.

DGP/ЯС

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт