Logo Polskiego Radia
Print

Клапаціцеся пра псыхічнае здароўе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.10.2011 09:30
Экспэрты заклікаюць больш клапаціцца пра псыхічнае здароўе чалавека.

/

На бягучым тыдні мы адзначалі Сусьветны дзень псыхічнага здароўя. Экспэрты заклікаюць да сур’ёзнага інвэставаньня ў згаданую сфэры жыцьця чалавека, каб пазьбегнуць адмоўных наступстваў, у прыватнасьці, у часе эканамічнага крызысу.

Дасьледаваньне вялікабрытанскіх навукоўцаў паказала, што празьмерны стрэс зьяўляецца галоўнай прычынай адсутнасьці працаўнікоў на працы. „Асноўная праблема, гэта ня толькі адсутнасьць на працы, але, перш за ўсё, выпадкі сапраўднай псыхічнай траўмы ў працаўнікоў,”- кажа Джыл Мілер з брытанскага Інстытуту кадраў і разьвіцьця.

Сусьветная арганізацыя здароўя падкрэсьлівае, што псыхічнае здароўе чалавека мае вельмі важнае значэньне для грамадзтва й эканомікі краіны. Адной з найбольш папулярных хваробаў – дэпрэсіяй, хварэе больш за 120 мільёнаў людзей. У яе выніку кожныя 40 сэкундаў нехта заканчвае жыцьцё самагубствам.

Паводле WHO, у будучыні кожны чацьвёрты чалавек будзе пакутаваць ад рознага роду псыхічных траўмаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт