Logo Polskiego Radia
Print

ЗША пасьля 11 верасьня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.09.2011 09:30
Было зроблена таксама шмат іншых памылкаў як у краіне, так і за мяжой, - піша Эн Эпэльбаўм.

/

„Чаго мы не хацелі ведаць пасьля 11 верасьня”, - пад гэткім загалоўкам „Rzeczpospolita” зьмешчае камэнтар, прымеркаваны да заўтрашняй, 10-й гадавіны тэрактаў у ЗША, аўтарства вядомай амэрыканскай публіцысткі Эн Эпэльбаўм.

„Атакі 11 верасьня адгукнуліся ў шматлікіх сфэрах жыцьця Амэрыкі, але перш за ўсё ў палітыцу Злучаных Штатаў Амэрыкі ў дачыненьні да вонкавага сьвету. (…) Цягам апошняга дзесяцьцьігодзьдзя мы (амэрыкнцы) ставрылі велізарную бюракратыю ў галіне бясьпекі. Паводле справаздачы, якую летась абвесьціў „Washington Post”, новая бюракратыя ахоплівае 1 200 фірмаў і 854 тысячы чалавек, якія карыстаюцца сэртыфікатам доступу да сакрэтных інфармацыяў,” – піша публіцыстка.

Яна нагадвае, пра вайны ў Афганістане й Іраку, антытэрарыстычныя апэрацыі на Філіпінах ці ў Емэне, зьмену арганізацыі амэрыканскай арміі ігд. На ўсё гэта ЗША выдаткавалі, паводле агульных ацэнкаў, каля 3 більёнаў даляраў.

„У ваенным аспэкце мы перамаглі: Асама бэн Лядэн забіты, фанатычны іслям занепадае.(…) Аднак пасьля 10-і гадоў выразна бачнае, што вайна з тэрарызмам, гэта надта вузкі спосаб падыходу да сьвету,”- лічыць Эпэльбаўм.

Паводле яе, засяроджваючыся выключна на тэрарызьме, ЗША не заўважылі, між іншым, пераўтварэньня Кітая ў магутную эканамічную дзяржаву, зьменаў, якія прайшлі ў Расеі, гістарычнага шанецу на заключэньне з Мэксыкай дамовы ад іміграцыі ігд.

„Было зроблена таксама шмат іншых памылкаў як у краіне, так і за мяжой. Напэўна некаторыя выкарыстаюць гадавіну, каб аднавіць спрэчкі за вайну ў Іраку, турмы ў Гуантанамо ці марнатраўства бюджэтных сродкаў. Усё ж найгоршай нашай памылкай зьяўляецца факт, што засяроджваючы ўвагу на іслямскі тэрарызм, мы забыліся пра нашыя ўласныя праблемы з эканомікай, навакольным асяродзьдзем і палітыкай,”- піша Эн Эпэльбаўм амэрыканская публіцыстка на старонках выданьня „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт