Logo Polskiego Radia
Print

У Малапольшчы вакцынуюць дзяцей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.09.2011 08:30
На барацьбу з пнэўмакокамі ваяводзкія ўлады прызначылі каля 110 тысячаў злотых.

/

Выхаванкі Дамоў дзяціці з Малапольшчы будуць праходзіць абавязковую вакцынацыю супраць пнэўмакокаў. Гэта, паводле экспэртаў, зьменшыць колькасьць выпадкаў захворваньняў запаленьнем мазгавой абалонкі.

Тым ня менш лекары прызнаюць, што кожны год павялічваецца колькасьць праціўнікаў вакцынацыі.

„Бацькі баяцца, што адмоўныя наступствы могуць быць больш небясьпечныя, чым хваробы, супраць якіх яны вакцынуюць сваіх дзяцей”, - гаворыць доктар Данута Юркевіч – кіраўніца Цэнтру вакцынацыі са Шпіталя Яна Паўла ІІ у Кракаве.

Данута Юркевіч: Бацькі прыходзяць з абгрунтаванай пазыцыяй, што ня будуць вакцынаваць дзяцей. Яны спасылаюцца на тое, што ў сям’і ці сярод бліжэйшых знаёмых здарыліся выпадкі хваробаў, якія ў дадзеным асяродзьдзі атаясамліваюцца з пабочнымі наступставмі вакцынацыі. Кожная прафіляктыка лепшая, чым лячэньне хваробы. Гэта няпраўда, што ўсеагульная вакцынацыя прычыняецца да павелічэньня колькасьці цывілізацыйных хваробаў.

- заяўляе доктар Данута Юркевіч.

Улады Малапольскага ваяводзтва прызначылі на акцыю вакцынацыі каля 110 тысячаў злотых. Яна пачнецца на пачатку лістапада ды будзе працягвацца ўвесь месяц.

Паводле агульных ацэнкаў, кожны год больш за 10 мільёнаў дзяцей, якім ня споўнілася 5 гадоў, хварэе ад пнэўмакокаў. Каля мільёна зь іх памірае.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт