Logo Polskiego Radia
Print

Польскія прадусары аддаюць перавагу Галівуду

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.08.2011 13:36
Яшчэ да нядаўняга часу гэта здавалася нерэальным.

/

„Rzeczpospolita” піша, што крызыс памяняў многае. Вялікія амэрыканскія студыі надалей інвэстуюць у дарагія фільмы па 100 і больш мільёнаў даляраў. Аднак дзясяткі меншых фірмаў шукаюць бізнэспартнэраў, каб выжыць. Усё часьцей яны пачынаюць супрацу з польскімі інвэстарамі. У сваю чаргу польскія бізнэсмэны адчулі, што посьпех у Галівудзе мае цалкам іншую якасьць, чым у краіне.

Адзін з такіх бізнэсмэнаў прызнае, што яго не цікавяць выключна польскія праекты. „Нават мільён гледачоў у Польшчы не вярне ўкладзеных грошай. Я маю просты прынцып: нельга на фільмах губляць грошы”, - кажа адзін з польскіх бізнэсмэнаў. Для яго посьпех азначае прафэсійна зроблены фільм, зь цікавым сцэнаром, амэрыканскімі зоркамі й бюджэт ня большы чым 10-15 мільёнаў даляраў. Усё гэта дае шанец вярнуць укладзеныя грошы й магчыма зарабіць яшчэ больш.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт