Logo Polskiego Radia
Print

Небясьпечны шопагалізм

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.08.2011 09:30
Ім могуць хварэць да 5% насельніцтва. У асноўным - жанчыны.

Шопагалізм можа быць для чалавека такі ж небясьпечны, як алькагалізм ці наркаманія, а сэзонныя распродажы, паводле псыхолягаў, толькі спрыяюць распаўсюджваньню гэтай залежнасьці.

У гандлёвых цэнтрах людзі праводзяць усё больш часу, а гэта спрыяе ўзьнікненьню залежнасьці ад пакупак. Псыхатэрапэўты тлумачаць, што шопагалізм – гэта прага набываньня рэчаў без развагі й практычнай патрэбы. Пачаткова пасьля наведваньня крамы залежная ад пакупак асоба адчувае задавальненьне, але пазьней пачынае разумець безсэнсоўнасьць набытых рэчаў.

Гэтая залежнасьць патрабуе лячэньня, паколькі некантраляваныя пакупкі могуць давесьці шопаголіка да псыхічных і фінансавых праблемаў. Таму, паводле спэцыялістаў, зьбіраючыся ў краму варта яшчэ дома падрыхтаваць сьпіс пакупак, вызначыць максымальную прызначаную на іх суму ды пакінуць дома банкаўскую картачку.

Фэномен шапагалізму да канца нявывучаны. Паводле спэцыялістаў, ад пакупак могуць быць узалежненыя да 5% грамадзтва. У 90% выпадкаў гэта жанчыны.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт