Польскія гульні заваёўваюць замежныя рынкі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
05.07.2019 13:20
Цяпер у Польшчы дзейнічае каля 400 фірмаў, якія займаюцца вытворчасьцю кампутэрных гульняў ды забаў для мабільных прыладаў.
500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski
Польскія гульні заваёўваюць замежныя рынкі, піша польскі інтэрнэт-партала niezależna.pl.
Агульны кошт кампутэрных гульняў, якія паўстаюць у Польшчы, зьяўляецца адносна малым, аднак гэты паказчык няспынна расьце. На дадатак шпарка павялічваецца маштаб і кошт польскіх студый кампутэрных гульняў.
Цана польскага рынку кампутэрных гульняй – гэта больш за 500 млн эўра, тут назіраецца 7% гадаваны прырост. Экспэрты прагназуюць, што ў наступным годзе рост можа перавысіць нават 50 млн эўра, то-бок 10%.
На інтэрнэт партале паведамляюць, што няўхільна растуць выдаткі грамадзтва на гульні для смартфонаў. Гэта зьвязна з павелічэньнем папулярнасьці мабільных прыладаў, распаўсюджваньнем доступу да інтэрнэту і ростам папулярнасьці дармовых гульняў.
Цяпер у Польшчы дзейнічае каля 400 фірмаў, якія займаюцца вытворчасьцю кампутэрных гульняў ды забаў для мабільных прыладаў. Адметным зьяўляецца той факт, што больш за 90% іх прыбыткаў паходзіць з продажаў прадукцыі па за межамі Польшчы. Пра польскі сэгмэнт кампутэрных і мабільных гульняў пісаў інтэрнэт-партала niezależna.pl.
Агульны кошт кампутэрных гульняў, якія паўстаюць у Польшчы, зьяўляецца адносна малым, аднак гэты паказчык няспынна расьце. На дадатак шпарка павялічваецца маштаб і кошт польскіх студый кампутэрных гульняў.Цана польскага рынку кампутэрных гульняй – гэта больш за 500 млн эўра, тут назіраецца 7% гадаваны прырост. Экспэрты прагназуюць, што ў наступным годзе рост можа перавысіць нават 50 млн эўра, то-бок 10%.

эж