Logo Polskiego Radia
Print

Хвароба Альцгаймэра пачынаецца ў роце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.07.2019 15:50
Шкодная для здароўя бактэрыя, якая разьвіваецца ў дзяснах прычыняецца ня толькі да страты зубоў.
photo: www.pixabay.com

Шкодная для здароўя бактэрыя, якая разьвіваецца ў дзяснах прычыняецца ня толькі да страты зубоў. З гэтага пачынаецца хвароба Альцгаймэра ды шмат іншых хвароб.

Нямецкія вучоныя даказалі, што адказная за парадантоз бактэрыя порфырамонас гінгіваліс (porphyramonas gingivalis), засяляецца ня толькі ў роце і дзяснах, яна перамяшчаецца па цэлым арганізьме, пранікаючы ў эпітэліяльную тканку клеткі або ў цягліцы. Высокая канцэнтрацыя гэтай бактэрыі была выяўлена таксама ў атэрасклератычнай бляшцы, якая адказвае ня толькі за хваробы сэрца, інфаркт, атэрасклероз, інсульт а таксама за дэмэнцыю. Які эфэкт знаходжаньня гэтай бактэрыі ў сасудах? - Зьмяншаецца крывацёк у звужаных сасудах, што выклікае гібель нейронаў у мозгу і прыводзіць да парушэньня здаровага функцыянаваньня пацыента. І пачынаецца хвароба Альцгаймэра.

Якім шляхам вучоныя выявілі сузалежнасьць парадантоза і дэмэнцыі, тлумачыць стаматоляг Уршуля Яраш (Urszula Jarosz).

У.Яраш: Выявілася, што ў мазгах пацыентаў хворых на Альцгаймэра ў вялікай канцэнтрацыі знаходзіцца бялок, які вырабляе бактэрыя, што знаходзіцца ў роце – гэта порфырамонас гінгіваліс. Дадзеная бактэрыя назіраецца ў пацыентаў з моцна разьвітым парадантозам.

Парадантоз закранае вялікую частку грамадзтва. Як пачынаецца гэтая хвароба і чаму ў арганізьме чалавека гэтая бактэрыя размнажаецца з такой лёгкасьцю?

У.Яраш: Гэта вельмі складаная хвароба. Пачынаецца з немыцьця зубоў і зубнога налёту, які спачатку не зьяўляецца ніякай праблемай. Калі налёт памнажаецца, згаданыя бактэрыі пасяляюцца на ёй у большай колькасьці. Гэтая бактэрыя вельмі хітрая – яна выбудоўвае сеціва, на якім затрымліваецца ўсё большая колькасьць мікробаў. І наступае той момант, калі ў скопішчах няшкодных бактэрый зьяўляецца ўсё больш шкодных. А тыя шкодныя бактэрыі, адказныя за сур’ёзны парадантоз, ведаюць тысячы мэханізмаў, як авалодаць людзкім арганізмам і пагоршыць стан здароўя.

Парадантоз праяўляецца тым, што дзясны становяцца напухлымі, чырванеюць, крывавяць, баляць, зубы могуць варушыцца.

У.Яраш: Вельмі часта сустракаемся з такой сытуацыяй, што ў пацыента з выгляду ўсё добра, а тым часам у глыбокіх зубных ячэйках (без запаху і якія не сыходзяць крывёй), разьвіваецца порфырамонас гінгіваліс. Ні пацыент і нават стаматоляг, які не спэцыяліст па гэтаму пытаньню, ня бачаць хваробы. Неабходная падрабязная дыягностыка.

Дасьледаваньні сувязей бактэрыі порфырамонас гінгіваліс з хваробай Альцгаймэра праводзіліся ў Нямеччыне, а дакладна гэтае пытаньне дасьледаваў фармацэўтычны канцэрн, які займаецца вынаходніцтвам новых лекаў. І гэта сьвежыя дасьледаваньні.

У.Яраш: Пачатак быў такі, што ў памерлых пацыентаў, якія хварэлі на Альцгаймэра навукоўцы вывучалі мазгі і навукоўцы сьцьвердзілі, што ў мазгах знаходзіцца бялок, які вырабляе порфырамонас гінгіваліс, а гэты бялок прычыняецца да раскладу ўласнага бялка пацыента, і, ў выніку, да раскладу тканкі. Для пацьвярджэньня гэтых вынікаў праводзіліся экспэрымэнты на мышах. На працягу 6 тыдняў ім мазалі зубы мазьзю з бактэрыяй порфырамонас гінгіваліс. Пасьля сьмерці гэтых мышэй, аказалася, што ў мозгу жывёл, якім давалі бактэрыю, выяўлена на 60% больш шкоднага бялка, чым у мышэй, якім не давалі порфырамонас гінгіваліс. Гэтыя бялкі выклікаюць запаленьне арганізму.

Вучоныя выявілі, што арганізм чалавека не ў стане самастойна зьнішчыць порфырамонас гінгіваліс. Бактэрыя прыклейваецца да клеткі і выпускае таксіны, якія расшыльняюць эпітэлій, бактэрыя пранікае ў клетку і імгненна выклікае яе сьмерць. Мікробы настолькі шкодныя, што яны нават пранікаюць праз плацэнту і заражаюць ненароджанае дзіцяці.

Як змагацца з порфырамонас гінгіваліс? Доктар Яраш раіць праходзіць прафэсійную чыстку зубоў у стаматоляга. Акрамя гэтага:

У. Яраш: Вельмі важна комплексна лячыць парадантоз, каб зьнішчыць бактэрыю ў роце. Я часта чую, што парадантоз немагчыма вылечыць. Парадантоз можна вылечыць, але ўжо шкоду, якую хвароба нанесла арганіму выправіць немагчыма. Хваробу можна вылечыць з дапамогай лякарстваў, важная гігіена зубоў. Бактэрыі знаходзяцца на языку, на дзяснах – з імі змагаемся з дапамогай прэпаратаў для паласканьня рта, таксама мэханічная ачыстка ячэек зубоў (кірэтаж). Гэтая бактэрыя знаходзіцца на зубах і трэба іх таксама мэханічна саскрэбці ў стаматалягічным кабінэце. Бактэрыя знаходзіцца ў сасудах, у эпітэліі, у злучальнай тканцы, таму пацыенту неабходна даць антыбіётыкі.

Паводле словаў доктар Уршулі Яраш, фармацэўтычныя канцэрны цяпер шукаюць лякарства, якое будзе нейтралізаваць шкодны бялок бактэрыі порфырамонас гінгіваліс. Нагадаем, што гэты бялок наносіць аграмадныя шкоды чалавечаму здароўю – хваробы сэрца, інфаркт, атэрасклероз, інсульт і таксама выклікае хваробу Альцгаймэра.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт