Logo Polskiego Radia
Print

15 Фэстываль польскай музыкі ў Кракаве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.07.2019 10:02
На канцэртах будуць выконвацца творы кампазытараў, якія на стала запісаліся ў гісторыі польскай музыкі.
Кракаў
Кракаў pixabay.com/Public Domain CC0

Канцэртам твораў Манюшкі, Эльснэра і Курпіньскага пад кіраўніцтвам чэскага дырыжора Марка Стрынцля ў пятніцу распачнецца 15 Фэстываль польскай музыкі ў Кракаве. Творы клясыкаў у выкананьні польскіх і замежных артыстаў будуць гучаць да 20 ліпеня.
На канцэртах будуць выконвацца творы кампазытараў, якія на стала запісаліся ў гісторыі польскай музыкі. «Ідэяй фэстывалю зьяўляецца запрашэньне замежных выканаўцаў з польскай праграмай для таго, каб потым яны маглі гэтую праграму паказваць у сьвеце, у сваіх родных месцах, у іншых канцэртных залях ці філярмоніях», – падкрэсьлівае дырэктар фэстывалю Павал Орскі.
Паводле яго, фэстываль папулярызуе ня толькі музыку, але і Кракаў. «Мы б хацелі, каб турысты, якія прыяжджаюць у Кракаў не засяроджваліся на некалькіх стандартных месцах, вядомых ва ўсіх гідах, але таксама, каб яны маглі пабачыць нешта, што ў спалучэньні з музыкай на доўга запішацца ў іх памяці», – лічыць Павал Орскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт