Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць шлюбаў палякаў з грамадзянамі Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.07.2019 14:59
Палякі часьцей выбіраюць сабе жонку з краіны Ўсходняй Эўропы, чым мужа.
PixelwunderByRebecca/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Dziennik Gazeta Prawna» піша: Палякі ўсё часьцей заключаюць шлюбны саюз з грамадзянамі гэтай краіны. З кожным годам такіх шлюбаў больш – нават на тысячу. Агулам палякі ўсё часьцей расьпісваюцца з іншаземцамі, а ў амаль кожным трэцім такім выпадку абраньнікам быў украінец або ўкраінка. Паводле дадзеных галоўнага ўпраўленьня статыстыкі, летась шлюбаў з іншаземцам было 5,4 тыс., а двума гадамі раней 4,6 тыс.

Палякі часьцей выбіраюць сабе жонку з краіны Ўсходняй Эўропы, чым мужа. Па словах дэмографа Пятра Шукальскага, колькасьць украінцаў у Польшчы хутка расьце, таму нармальнай зьявай зьяўляецца рост лічбы сужонстваў. На ягоную думку, гэтая тэндэнцыя ўтрымаецца цягам бліжэйшых некалькіх гадоў.

На самой справе заключаных шлюбаў палякаў з іншаземцамі яшчэ больш, паколькі ў афіцыйную статыстыку польскага ўпраўленьня не трапляюць тыя саюзы, якія грамадзяне Польшчы заключаюць за межамі польскай дзяржавы. Верагодней за ўсё, шлюбаў, заключаных за мяжою, у два разы болей, чым у Польшчы.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт