Шукаеш жонкі або скарбы? – наведай замак у Цяханаве (ФОТА)
З разьмешчаным у Цяханаве замкам зьвязаныя шматлікія цікавыя легенды.
Сёньня я запрашаю, шаноўнае спадарства, пазнаёміцца з замкам у Цяханаве (Ciechanów), распаложаным у 100 кілямэтрах на поўнач ад Варшавы. Будаўніцтва замку пачалося ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя, калі Мазовія была асобным княствам, якім уладарыў князь Земавіт ІІІ зь сям’і мазавецкіх Пястаў. У гэтым часе астатнія землі Польшчы стараўся аб’яднаць Казімір Вялікі, які змагаўся з наездамі з боку крыжакоў, чэхаў і летувісаў.
Замак у Цяханаве быў пабудаваны на балотах па візантыйскім узоры і ў форме прастакутніка. У склад замкавага комплексу ўваходзілі жылы будынак для рыцараў, які знаходзіўся ля ўязной брамы, дзьве вежы й велізарны пусты ўнутраны панадворак (у якайсьці прытулку для навакольных жыхароў падчас наездаў варожых войскаў). Крэпасьць была цяжка даступная й сапраўды ніякаму ворагу не ўдалося яе здабыць.
Пасьля перамогі пад Грунвальдам у 1410 годзе, сын Земавіта Януш І пераўтварыў замак у сваю сядзібу. Пашырыў яго жылую частку, выкапаў абаронны роў, а на поўдзень ад замку заснаваў гарадок Цяханаў. Пасьля пажару замку ў 1467 годзе адбылася яго разбудова, якую фінансаваў мазавецкі князь Януш ІІ.
Чарговым пэрыядам роськвіту цяханаўскага замку былі часы каралевы Боны, якая спрабавала адрамантаваць замкавы комплекс. У заходніх мурах была наладжаная новая брама, вежы былі падыхтаваныя для выкарыстаньня агнястрэльнай зброі, а жылая частка замку атрымала рэнэсансавы выгляд.
Аднак, у пазьнейшым пэрыядзе, то бок падчас Швэцкага патопу й падзелаў Польшчы, у замку адбыліся велізарныя зьнішчэньні. Комплекс паступова страчваў абароннае значэньне. Замак, асабліва яго жылая частка, быў часткова разабраны, а цагліны выкарыстаныя да будаўніцтва піваварнага заводу ў недалёкай Апінагуры (Opinogóra).
У XІX стагодзьдзі крэкасьць была ўжо маляўнічымі руінамі, якія прыцягвалі пісьменьнікаў, мастакоў і паэтаў. Туды прыяжджалі, між іншым, Зыгмунт Красіньскі (Zygmunt Krasiński), Балеслаў Прус (Bolesław Prus) і Генрык Сянкевіч (Henryk Sienkiewicz), які на замкавым панадворку дысьлякаваў сутыкненьні рыцараў-герояў рамана „Крыжакі”.
Замак упісаўся таксама ў трагічную гісторыю сучаснай Польшчы. У 1920 годзе ля замкавых мураў былі расстраляныя здраднікі, якія супрацоўнічалі з Чырвонай Арміяй. Падчас Другой сусьветнай вайны немцы забівалі тут габрэяў, а ў 1942 годзе на замку павесілі чатырох жаўнераў Арміі Краёвай.
Першыя спробы адбудовы замку пачаліся ў 1960-х гадах XX стагодзьдзя. Канчаткова комплекс стаў музэйным аб’ектам – руінамі зь невялікай выставай, якая разьмяшчалася ў вежах і рэканструяваным падвале.
У 2005 годзе быў абвешчаны конкурс на рэканструкцыю комплексу. Аўтары ідэі імкнуліся да ажыўленьня аб’екту й павелічэньня яго функцыянальнасьці, каб можна было ў ім арганізоўваць выставы, музэйныя ўрокі й іншыя мерапрыемствы. У 2013 годзе рэканструяваны замак быў здадзены ў эксплёатацыю.
Ва ўнутраным панадворку быў пабудаваны шкляны павільён, у якім разьмешчана аўдыторыя, лекцыйныя залі, прыёмная й туалеты, а таксама кампутарная заля. Гістарычныя падмуркі вежаў і мураў замку былі забясьпечаныя ад зьнішчэньняў.
Зь цяханаўскім замкам зьвязаныя некалькі цікавых легендаў. Адна зь іх расказвае пра дачку мужчыны, які адкрываў і закрываў замкавыя вароты. Яе звалі Жабуся (Żabusia). Дзяўчына была вельмі прыгожая, але й вельмі гордая. Яна не паважала нікога, апрача сябе самой. У Жабусю закахаўся адзін юнак і вырашыў ажаніцца зь ёй. Дзяўчыне малады мужчына таксама спадабаўся. Аднак, мужчына хутка зразумеў, што ня можа вынесьці зайздрасьці й пражэрлівасьці Жабусі й канчаткова кінуў яе. У сваю чаргу ведзьма замяніла Жабусю ў жабу, якая да гэтай пары скача па замкавым панадворку. Жабуся можа назад атрымаць сваю чалавечую постаць, калі нехта яе пацалуе.
У сваю чаргу, паводле іншай легенды, ноччу на замку можна сустрэць прывід чорнай сабакі. Паводле некаторых, сабака брэша настолькі жахліва, што можа нават спыніць сэрца чалавека. Таму, калі ў вас слабае сэрца, пазьбягайце начных шпацыраў па замку.
Паводле легенды, чорная сабака – гэта дух рыцара Суліміра, які быў пакараны такой постацьцю за сваё ганебнае жыцьцё. Сабаку можна адчараваць, але дзеля таго, трэба мець дастаткова адвагі, каб яго пагладзіць. Трэба таксама быць праведным чалавекам, які бескарысна дапамагае іншым людзям.
У якасьці ўзнагароды сьмяльчак атрымае скарбы, схаваныя ў падвалах замку.
Цяпер замак у Цяханаве карыстаецца ўсё большай папулярнасьцю. Па нядзелях тут адбываюцца „Сустрэчы зь гісторыяй”, майстэрні, рэканструкцыйныя спэктаклі. Разьмешчаныя на замку пастаянныя выставы прысьвечаныя гісторыі самога замкавага комплексу, а таксама гісторыі Мазовіі, калі рэгіён зьяўляўся яшчэ самастойным княствам. Арганізоўваюцца шматлікія часовыя выставы.
аз
Сёньня я запрашаю, шаноўнае спадарства, пазнаёміцца з замкам у Цяханаве (Ciechanów), распаложаным у 100 кілямэтрах на поўнач ад Варшавы. Будаўніцтва замку пачалося ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя, калі Мазовія была асобным княствам, якім уладарыў князь Земавіт ІІІ зь сям’і мазавецкіх Пястаў. У гэтым часе астатнія землі Польшчы стараўся аб’яднаць Казімір Вялікі, які змагаўся з наездамі з боку крыжакоў, чэхаў і летувісаў.
Замак у Цяханаве быў пабудаваны на балотах па візантыйскім узоры і ў форме прастакутніка. У склад замкавага комплексу ўваходзілі жылы будынак для рыцараў, які знаходзіўся ля ўязной брамы, дзьве вежы й велізарны пусты ўнутраны панадворак (у якайсьці прытулку для навакольных жыхароў падчас наездаў варожых войскаў). Крэпасьць была цяжка даступная й сапраўды ніякаму ворагу не ўдалося яе здабыць.
Пасьля перамогі пад Грунвальдам у 1410 годзе, сын Земавіта Януш І пераўтварыў замак у сваю сядзібу. Пашырыў яго жылую частку, выкапаў абаронны роў, а на поўдзень ад замку заснаваў гарадок Цяханаў. Пасьля пажару замку ў 1467 годзе адбылася яго разбудова, якую фінансаваў мазавецкі князь Януш ІІ.
Чарговым пэрыядам роськвіту цяханаўскага замку былі часы каралевы Боны, якая спрабавала адрамантаваць замкавы комплекс. У заходніх мурах была наладжаная новая брама, вежы былі падыхтаваныя для выкарыстаньня агнястрэльнай зброі, а жылая частка замку атрымала рэнэсансавы выгляд.
Аднак, у пазьнейшым пэрыядзе, то бок падчас Швэцкага патопу й падзелаў Польшчы, у замку адбыліся велізарныя зьнішчэньні. Комплекс паступова страчваў абароннае значэньне. Замак, асабліва яго жылая частка, быў часткова разабраны, а цагліны выкарыстаныя да будаўніцтва піваварнага заводу ў недалёкай Апінагуры (Opinogóra).
У XІX стагодзьдзі крэкасьць была ўжо маляўнічымі руінамі, якія прыцягвалі пісьменьнікаў, мастакоў і паэтаў. Туды прыяжджалі, між іншым, Зыгмунт Красіньскі (Zygmunt Krasiński), Балеслаў Прус (Bolesław Prus) і Генрык Сянкевіч (Henryk Sienkiewicz), які на замкавым панадворку дысьлякаваў сутыкненьні рыцараў-герояў рамана „Крыжакі”.
Замак упісаўся таксама ў трагічную гісторыю сучаснай Польшчы. У 1920 годзе ля замкавых мураў былі расстраляныя здраднікі, якія супрацоўнічалі з Чырвонай Арміяй. Падчас Другой сусьветнай вайны немцы забівалі тут габрэяў, а ў 1942 годзе на замку павесілі чатырох жаўнераў Арміі Краёвай.
Замак у Цяханаве, 1970-я гады XX стагодзьдзя. By Zbyszko Siemaszko - Województwo warszawskie w trzydziestolecie Polskiej Rzeczypospolitej Ludowej, Wydawnictwo "Sport i Turystyka", Warszawa 1974, photo no 150, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50605323
Першыя спробы адбудовы замку пачаліся ў 1960-х гадах XX стагодзьдзя. Канчаткова комплекс стаў музэйным аб’ектам – руінамі зь невялікай выставай, якая разьмяшчалася ў вежах і рэканструяваным падвале.
У 2005 годзе быў абвешчаны конкурс на рэканструкцыю комплексу. Аўтары ідэі імкнуліся да ажыўленьня аб’екту й павелічэньня яго функцыянальнасьці, каб можна было ў ім арганізоўваць выставы, музэйныя ўрокі й іншыя мерапрыемствы. У 2013 годзе рэканструяваны замак быў здадзены ў эксплёатацыю.
Замак у Цяханаве. By Krzysztof Dudzik (User:ToSter) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7357750
Ва ўнутраным панадворку быў пабудаваны шкляны павільён, у якім разьмешчана аўдыторыя, лекцыйныя залі, прыёмная й туалеты, а таксама кампутарная заля. Гістарычныя падмуркі вежаў і мураў замку былі забясьпечаныя ад зьнішчэньняў.
Зь цяханаўскім замкам зьвязаныя некалькі цікавых легендаў. Адна зь іх расказвае пра дачку мужчыны, які адкрываў і закрываў замкавыя вароты. Яе звалі Жабуся (Żabusia). Дзяўчына была вельмі прыгожая, але й вельмі гордая. Яна не паважала нікога, апрача сябе самой. У Жабусю закахаўся адзін юнак і вырашыў ажаніцца зь ёй. Дзяўчыне малады мужчына таксама спадабаўся. Аднак, мужчына хутка зразумеў, што ня можа вынесьці зайздрасьці й пражэрлівасьці Жабусі й канчаткова кінуў яе. У сваю чаргу ведзьма замяніла Жабусю ў жабу, якая да гэтай пары скача па замкавым панадворку. Жабуся можа назад атрымаць сваю чалавечую постаць, калі нехта яе пацалуе.
У сваю чаргу, паводле іншай легенды, ноччу на замку можна сустрэць прывід чорнай сабакі. Паводле некаторых, сабака брэша настолькі жахліва, што можа нават спыніць сэрца чалавека. Таму, калі ў вас слабае сэрца, пазьбягайце начных шпацыраў па замку. Паводле легенды, чорная сабака – гэта дух рыцара Суліміра, які быў пакараны такой постацьцю за сваё ганебнае жыцьцё. Сабаку можна адчараваць, але дзеля таго, трэба мець дастаткова адвагі, каб яго пагладзіць. Трэба таксама быць праведным чалавекам, які бескарысна дапамагае іншым людзям. У якасьці ўзнагароды сьмяльчак атрымае скарбы, схаваныя ў падвалах замку.
Замак у Цяханаве. By Jerzy Strzelecki - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia. org/w/index.php?curid=3180197