Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства марской гаспадаркі мае плян, як змагацца з засухай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2019 15:00
  • Вадаёмы ў Польшчы.mp3
Асноўная задача – затрымаць запасы вады.
Здымак іае ілюстрацыйны характарЗдымак іае ілюстрацыйны характарphoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Міністэрства марской гаспадаркі і рачнога флёту Польшчы распрацавала праект “Стоп сушы”. У першую чаргу гаворка пра павелічэньне запасаў вады. АВ
Міністар марской гаспадаркі і рачнога флёту Марэк Грубарчык абвясьціў праграму “Стоп сушы” і заявіў пра 14 мільярдаў злотых на павелічэньне колькасьці вадасховішчаў у Польшчы. Асноўная задача – затрымаць запасы вады. Віцэ-міністар марской гаспадаркі Анна Масква на хвалі Польчкага радыё адзначае, што ў Польшчы няма вялікіх запасаў вады. Аднак, параўноўваючыся з краінамі Поўдня ў Польшчы ёсьць патэнцыял для захоўваньня вады.
А. Масква: Гэта азначае, што мы можам затрымаць больш, чым да гэтага часу. І гэта добрая навіна. Кепская навіна ў тым, што мы агульна маем вады мала. Гэта прыкладна 1600 мэтраў на жыхара, калі, напрыклад, Ісьляндыя мае 500 тысяч кубамэтраў, нарвэгія – 70 тысяч. Калі пералічыць паказчык колькасьці вады на аднаго жыхара, то ў Польшчы вады менш чым у Эгіпце. Пры гэтым патэнцыял для затрыманьня вады ў нас ёсьць. У краінах Поўдня гэты паказчык на ўзроўні ніжэй за тры, у нас – 3,4-4.
Анна Масква расказвае, што гэта будзе комплексная праграма, паколькі гаворачы пра захоўваньне вады цяжка казаць пра адзін эфэктыўны спосаб. Толькі адначасовая рэалізацыя розных крокаў мае сэнс.
А. Масква: У нашай праграме ёсьць і будова вялікх вадасховішчаў, як і будова сярэдніх і малых. У выпадку малых мы хочам правесьці навэлізацыю воднага закону, каб без дазволу можна было будаваць вадасховішчы да тысячы мэтраў і глыбінёў 2 мэтры.
Віцэ-міністар адзханчае, што Польшча мае праблемы ў кожнай галіне, зьвязанай з воднай гаспадаркай, якія вынікаюць з малых інвэстыцый і нядбайнасьці папярэдніх гадоў.
А. Масква: Акрамя таго, можна казаць пра адсутнасьць адукацыі – фэрмэраў, таксама лякальных урадаў аб тым, як затрымліваць ваду. Вельмі часта няма сьвядомасьці, што ўжо з самага нізкага ўзроўню вадасховішчы маюць сэнс. Пачынаючы ад мэліярацыйных роваў у фэрмэрствах на вёсцы, ажно да вялікіх вадасховішчаў. І такім чынам мы хочам падыйсьці да гэтай праграмы. У плянах ёсьць перабудова водных шлюзаў, ёсьць элемэнт аднаўленьня падмоклых тэрыторый, што некаторым падаецца абсурдным, але на самой справе вельмі важна.
Віцэ-міністар кажа, што ў выпадку кожнай інвэстыцыі за мэту ставяцца ўсе функцыі: супрацьпаводкавую, прадухіленьне наступстваў засух, даступнасьць рэк для рачнога транспарту.
Анна Масква дадае, што неабходнымі зьяўляюцца працы на рэках. Віцэ-міністра прыводзіць прыклад Улацлаўка, дзе ўзровень вады ў Вісьле падчас праліўных дажджоў даходзіў да крытычнага ўзроўню, але ўжо праз тыдзень рака была празьмерна плыткая.
У Міністэрстве марской гаспадаркі і рачнога флёту адзначаюць, што комплексны падыход павінен адначасова дапамагаць змагацца і з паводкамі, і з засухай.
Цяпер на тэрыторыі Польшчы ў дзесяці ваяводзтвах выступае сельскагаспадарчая засуха, а колькасьць ваяводзтваў з недахопамі вады вырасла да дзесяці. Найбольшая пагроза сельскагаспадарчай сушы навісае над яравымі.
Асабліва вялікі недахоп вады выступіў у шырокім пасе цэнтральнай Польшчы і ў меншай ступені ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах краіны. Суша пагражае агулам 11 гатункам і груп сельскагаспадарчых угодзьдзяў.
Сьпёка прыносіць страты ня толькі ў сельскай гаспадарцы. Бізнэсу сьпякотнае надвор’е прыносіць больш шкодаў, чым карысьці – піша ўчорашні Puls Biznesu. Паводле экспэртаў, амаль усе прадпрыемствы плацяць больш за энэргію і адчуваюць большую стомленасьць працаўнікоў. На падставе досьведу і прагноз выданьне ацаніла, што хвалі сьпёкі будуць у нашым рэгіёне ўсё больш частымі, а іх наступствы адчувае большасьць прадпрымальнікаў.
“Цешацца вытворцы марозіва, напояў, кліматызатараў, крэмаў з фільтрам і турфірм, бо ў часе сьпёкі расьце продаж іх прадуктаў. Але гэта ўсё не зраўнаважыць стратаў, якія прыносяць высокія тэмпературы, для большасьці польскіх фірм”, - сказалі выданьню ў канфэдэрацыі працадаўцаў Lewiatan.

Міністар марской гаспадаркі і рачнога флёту Марэк Грубарчык абвясьціў праграму “Спыніць засуху” і заявіў пра 14 мільярдаў злотых на павелічэньне колькасьці вадасховішчаў у Польшчы. Асноўная задача – затрымаць запасы вады.

Віцэ-міністар марской гаспадаркі Анна Масква на хвалі Польскага радыё адзначае, што ў Польшчы няма вялікіх запасаў вады. Аднак, параўноўваючыся з краінамі Поўдня ў Польшчы ёсьць патэнцыял для яе захоўваньня.

А. Масква: Гэта азначае, што мы можам затрымаць больш, чым да гэтага часу. І гэта добрая навіна. Кепская навіна ў тым, што мы агульна маем вады мала. Гэта прыкладна 1600 мэтраў на жыхара, калі, напрыклад, Ісьляндыя мае 500 тысяч кубамэтраў, Нарвэгія – 70 тысяч. Калі пералічыць паказчык колькасьці вады на аднаго жыхара, то ў Польшчы вады менш, чым у Эгіпце. Пры гэтым патэнцыял для затрыманьня вады ў нас ёсьць. У краінах Поўдня гэты паказчык на ўзроўні ніжэй за тры, у нас – 3,4-4.

Анна Масква расказвае, што гэта будзе комплексная праграма, паколькі гаворачы пра захоўваньне вады цяжка казаць пра адзін эфэктыўны спосаб. Толькі адначасовая рэалізацыя розных крокаў мае сэнс.

А. Масква: У нашай праграме ёсьць і будова вялікіх вадасховішчаў, як і будова сярэдніх і малых. У выпадку малых мы хочам правесьці навэлізацыю воднага закону, каб без дазволу можна было будаваць вадасховішчы да тысячы мэтраў і глыбінёў 2 мэтры.

Віцэ-міністар адзначае, што Польшча мае праблемы ў кожнай галіне, зьвязанай з воднай гаспадаркай, якія вынікаюць з малых інвэстыцый і нядбайнасьці папярэдніх гадоў.

А. Масква: Акрамя таго, можна казаць пра адсутнасьць адукацыі фэрмэраў, таксама лякальных урадаў аб тым, як затрымліваць ваду. Вельмі часта няма сьвядомасьці, што ўжо з самага нізкага ўзроўню вадасховішчы маюць сэнс. Пачынаючы ад мэліярацыйных роваў у фэрмэрствах на вёсцы, ажно да вялікіх вадасховішчаў. І такім чынам мы хочам падыйсьці да гэтай праграмы. У плянах ёсьць перабудова водных шлюзаў, ёсьць элемэнт аднаўленьня падмоклых тэрыторый, што некаторым падаецца абсурдным, але на самой справе вельмі важна.

Віцэ-міністар кажа, што ў выпадку кожнай інвэстыцыі за мэту ставяцца ўсе функцыі: супрацьпаводкавая, прадухіленьне наступстваў засух, даступнасьць рэк для рачнога транспарту.

Анна Масква дадае, што неабходнымі зьяўляюцца працы на рэках. Віцэ-міністра прыводзіць прыклад Улацлаўка, дзе ўзровень вады ў Вісьле падчас праліўных дажджоў даходзіў да крытычнага ўзроўню, але ўжо праз тыдзень рака была празьмерна плыткая. У Міністэрстве марской гаспадаркі і рачнога флёту адзначаюць, што комплексны падыход павінен адначасова дапамагаць змагацца і з паводкамі, і з засухай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт