Індыкатар матарызацыі ў Варшаве большы, чым у Нью-Ёрку
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.06.2019 20:24
Колькасьць зарэгістраваных у Варшаве аўтамабіляў перавысіла ўжо паўтара мільёна.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Arcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain
Тыднёвік Варшава/Gazeta Wyborcza
Колькасьць зарэгістраваных у Варшаве аўтамабіляў перавысіла ўжо паўтара мільёна. Кіроўцы масава купляюць аўтамабілі – два, а нават тры для адной сям’і. Экспэрты б’юць трывогу, улады сталіцы не рэагуюць.
Час у сталічнай ратушы бяжыць ад выбараў да выбараў, а чарговыя адбудуцца ўжо восеньню. Усё сьведчыць аб тым, што прынята рашэньне не раздражняць кіроўцаў заявамі пра павышэньне цэн за паркоўку, абмежаваны час паркоўкі ці іншыя абмежаваньні ўезду ў цэнтар гораду. Эфэкты вельмі адчувальныя. Свабоднае месца для паркоўкі вельмі цяжка знайсьці, на дарогах коркі, а большасьць галоўных скрыжаваньняў у горадзе, што прызнаюць нават чыноўнікі, не ў стане прапусьціць існуючы паток аўтамабіляў.
Індыкатар матарызацыі ў Варшаве дайшоў да 661 аўтамабіля на тысячу жыхароў. Гэта значна больш ня толькі, чым у Бэрліне (289), а нават у тры разы больш, чым у Нью-Ёрку.

ав