Летні сэзон спрыяе арганізацыі розных мерапрыемстваў на адкрытым паветры. Улетку ў кожным меншым й буйнейшым мястэчку ў Польшчы праходзяць кірмашы, фэстывалі, канцэрты. Сёньня я хачу заахвоціць шаноўнае спадарства пацікавіцца адным зь відаў гэткіх летніх імпрэзаў, якімі зьяўляюцца зьезды старых або гістарычных аўтамабіляў.
Зьезды старых аўтамабіляў у мястэчку Острув Мазавецка, 2019 год. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Цягам апошніх гадоў папулярнасьць зьездаў старых або гістарычных аўтамабіляў у Польшчы пастаянна расьце. Гэткія падзеі прыцягваюць увагу ня толькі ўладальнікаў культавых машынаў, але таксама аматараў аўтамабільнай галіны.
Зьезд – гэта важная падзея для ўсіх тых, для якіх аўтамабіль - гэта ня толькі сродак перамяшчэньня, але таксама артэфакт, які мае ўласную душу. Паводле аматараў аўтамабільнай галіны, кожны стары аўтамабіль распавядае сваю ўласную гісторыю, а гэтак званы „зуб часу” вырашае толькі пра яго характар і дадае чароўнасьці.

Для спэцыялістаў – гэта перш за ўсё лекцыя тэхнікі. Для гледачоў – нагода паўспамінаць стары, добры час. Для многіх зь іх гэткія аўтамабілі былі марай, а цяпер дапамагаюць вярнуцца да мінулых часоў з усьмешкай на твары.
Дастаткова прайсьціся сярод наведвальнікаў, каб пачуць шматлікія ўспаміны, зьвязаныя з прэзэнтаванымі мадэлямі. У кожнага ёсьць свая гісторыя, у мяне таксама. У прыватнасьці мая гісторыя, зьвязаная з аўтамабілем „Варшава” (FSO Warszawa), які дома называлі пяшчотна „Блакітнай стралой”.

Тут варта ўспомніць, што польскі Завод легкавых аўтамабіляў (FSO) выпускаў „Варшаву” ў 1951 і 1973 гадах. Аўтамабіль быў ліцэнзійнай копіяй савецкага ГАЗ-а „Перамога”, перапрацаванай польскім заводам. Гэта была першая мадэль аўтамабіля, якую выпускалі масава ў Польшчы пасьля Другой сусьветнай вайны.

На найбольш папулярных зьездах гістарычных і старых аўтамабіляў прэзэнтуюцца дзясяткі, а нават сотні машынаў, ня толькі польскай вытворчасьці.
Тут можна паглядзець, між іншым, „Сырэны” (FSO Syrena), якія ў 1957-1972 гадах выпускаў Завод легкавых аўтамабіляў у Варшаве (FSO), а ў 1972-1983 гадах таксама Завод малалітражных аўтамабіляў у горадзе Бельска-Бяла.

Вельмі папулярныя ў часы ПНР былі гэтак званыя Малыя й Вялікія Фіяты, то бок мадэлі Фіят 125 і 126, ці „Палянэзы”.
Зьезды старых аўтамабіляў у мястэчку Острув Мазавецка, 2019 год. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Падчас зьездаў прэзэнтуюцца аўтамабілі замежнай вытворчасьці, напрыклад, Wartburg - усходненямецкія легкавыя аўтамабілі, якія выпускалі з 1955 па 1991 год на заводзе Automobilwerk Eisenach. Нельга забываць пра сымбалі ГДР, то бок Трабанты – малалітражныя аўтамабілі, што вырабляліся на заводзе Sachsenring Automobilwerk.
Зьезды старых аўтамабіляў у мястэчку Острув Мазавецка, 2019 год. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Даволі буйную групу на зьездах складаюць мадэлі „Фольксваген Жук” - самым масавы аўтамабіль у гісторыі.
Зьезды старых аўтамабіляў у мястэчку Острув Мазавецка, 2019 год. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Ёсьць таксама аўтамабілі савецкай вытворчасьці, напрыклад, „Масквічы”, „Пабеды”, „Волгі”.

Большасьці з гэтых аўтамабіляў мы не сустрэнем ужо на вуліцы. Аднак дзякуючы сваім уласьнікам яны атрымалі новае жыцьцё й можна захапляцца імі на зьездах.
На зьездах здараюцца й такія жамчужыны сусьветнай аўтамабільнай галіны, як „Корвэты” - першыя амэрыканскія спартовыя аўтамабілі, „Мустанг”, „Кадзілак”, „Б’юік”. Агульна кажучы, гэта сустрэча зь гісторыяй сусьветнай аўтамабільнай прамысловасьці.

Нягледзячы на сур’ёзныя сумы, якія прымушаныя выдаткоўваць уладальнікі старых аўтамабіляў на іх утрыманьне, аматараў аўтамабіляў з клясам, душой і стылем хапае. Мерапрыемствы, на якіх яны сустракаюцца, дазваляюць ня толькі пахваліцца выкананай працай, але таксама абмяняцца досьведам.

Часта зьезды старых аўтамабіляў прысьвечаныя агульна мабільнай галіне. Гаворка ідзе пра тое, што побач з клясычнымі аўтамабілямі мы можам пабачыць таксама матацыклы, а нават ровары. На гасьцей чакаюць выступы артыстаў, конкурсы й прысмакі рэгіянальнай кухні.
аз
Зьезды старых аўтамабіляў (ФОТА)
Цягам апошніх гадоў папулярнасьць зьездаў старых або гістарычных аўтамабіляў у Польшчы пастаянна расьце.
Летні сэзон спрыяе арганізацыі розных мерапрыемстваў на адкрытым паветры. Улетку ў кожным меншым й буйнейшым мястэчку ў Польшчы праходзяць кірмашы, фэстывалі, канцэрты. Сёньня я хачу заахвоціць шаноўнае спадарства пацікавіцца адным зь відаў гэткіх летніх імпрэзаў, якімі зьяўляюцца зьезды старых або гістарычных аўтамабіляў.
***********************
Цягам апошніх гадоў папулярнасьць зьездаў старых або гістарычных аўтамабіляў у Польшчы пастаянна расьце. Гэткія падзеі прыцягваюць увагу ня толькі ўладальнікаў культавых машынаў, але таксама аматараў аўтамабільнай галіны.
Зьезд – гэта важная падзея для ўсіх тых, для якіх аўтамабіль - гэта ня толькі сродак перамяшчэньня, але таксама артэфакт, які мае ўласную душу. Паводле аматараў аўтамабільнай галіны, кожны стары аўтамабіль распавядае сваю ўласную гісторыю, а гэтак званы „зуб часу” вырашае толькі пра яго характар і дадае чароўнасьці.
Для спэцыялістаў – гэта перш за ўсё лекцыя тэхнікі. Для гледачоў – нагода паўспамінаць стары, добры час. Для многіх зь іх гэткія аўтамабілі былі марай, а цяпер дапамагаюць вярнуцца да мінулых часоў з усьмешкай на твары.
Дастаткова прайсьціся сярод наведвальнікаў, каб пачуць шматлікія ўспаміны, зьвязаныя з прэзэнтаванымі мадэлямі. У кожнага ёсьць свая гісторыя, у мяне таксама. У прыватнасьці мая гісторыя, зьвязаная з аўтамабілем „Варшава” (FSO Warszawa), які дома называлі пяшчотна „Блакітнай стралой”.
Тут варта ўспомніць, што польскі Завод легкавых аўтамабіляў (FSO) выпускаў „Варшаву” ў 1951 і 1973 гадах. Аўтамабіль быў ліцэнзійнай копіяй савецкага ГАЗ-а „Перамога”, перапрацаванай польскім заводам. Гэта была першая мадэль аўтамабіля, якую выпускалі масава ў Польшчы пасьля Другой сусьветнай вайны.
*********************
На найбольш папулярных зьездах гістарычных і старых аўтамабіляў прэзэнтуюцца дзясяткі, а нават сотні машынаў, ня толькі польскай вытворчасьці.
Тут можна паглядзець, між іншым, „Сырэны” (FSO Syrena), якія ў 1957-1972 гадах выпускаў Завод легкавых аўтамабіляў у Варшаве (FSO), а ў 1972-1983 гадах таксама Завод малалітражных аўтамабіляў у горадзе Бельска-Бяла.
Вельмі папулярныя ў часы ПНР былі гэтак званыя Малыя й Вялікія Фіяты, то бок мадэлі Фіят 125 і 126, ці „Палянэзы”. Падчас зьездаў прэзэнтуюцца аўтамабілі замежнай вытворчасьці, напрыклад, Wartburg - усходненямецкія легкавыя аўтамабілі, якія выпускалі з 1955 па 1991 год на заводзе Automobilwerk Eisenach. Нельга забываць пра сымбалі ГДР, то бок Трабанты – малалітражныя аўтамабілі, што вырабляліся на заводзе Sachsenring Automobilwerk. Даволі буйную групу на зьездах складаюць мадэлі „Фольксваген Жук” - самым масавы аўтамабіль у гісторыі.
Ёсьць таксама аўтамабілі савецкай вытворчасьці, напрыклад, „Масквічы”, „Пабеды”, „Волгі”.
Большасьці з гэтых аўтамабіляў мы не сустрэнем ужо на вуліцы. Аднак дзякуючы сваім уласьнікам яны атрымалі новае жыцьцё й можна захапляцца імі на зьездах.
На зьездах здараюцца й такія жамчужыны сусьветнай аўтамабільнай галіны, як „Корвэты” - першыя амэрыканскія спартовыя аўтамабілі, „Мустанг”, „Кадзілак”, „Б’юік”. Агульна кажучы, гэта сустрэча зь гісторыяй сусьветнай аўтамабільнай прамысловасьці.
********************