На гэты раз я распавяду пра польскую вакалістку, кампазытарку, якая таксама піша тэксты песьняў, грае на піяніна і выступае на сцэне, а заваявала яна папулярнасьць галоўным чынам дзякуючы ўдзелу ў музычных тэле-шоў. Завуць жанчыну Анна Карван (Anna Karwan), нарадзілася музыкантка ў сьнежні 1986 году на ўсходзе Польшчы, непадалёк ад польска-украінскай мяжы.
Гераіня нашай перадачы – усебакова таленавітая асоба. У дзяцінстве яна танцавала і займалася мастацкай гімнастыкай. Будучы ў падлеткавым узросьце, пераехала жыць у Варшаву, дзе на пачатку працавала ў кавярні, каб зарабіць сабе на жыцьцё. З таго часу, ужо больш за 20 гадоў, яна жыве і працуе ў польскай сталіцы.
Як я ўжо казала, Анна Карван здабыла сваю папулярнасьць галоўным чынам дзякуючы ўдзелу ў музычных тэле-шоў. У 2008 годзе яна прымала ўдзел у перадачы «Ідал», а ў 2010 годзе перамагла ў перадачы «Шанец на посьпех», прысьвечанай творчасьці Войцеха Корды. Аднак самую вялікую папулярнасьць ёй прынёс удзел у шоў The Voice of Poland (Голас Польшчы).
У 2016 годзе Карван прымала ўдзел у сёмым выданьні праграмы The Voice of Poland, дайшла да фіналу і заняла ў выніку трэцяе месца. У фінале прасьпявала сваю песьню «У падарунку», якую атрымала менавіта ў падарунку ад свайго мэнтара Натальлі Кукульскай. У лютым бягучага году выйшаў першы альбом выканаўцы, з якога я прапаную вам кампазыцыю пад назваю «Чорны сьвітанак» (Czarny świt).
Może do twarzy mi w cierpieniu i samotności
Mówią, teraz jest twój czas
Biorę jeden głębszy wdech
Oddaję się bezsenności,
Jest wierna mi od lat
I modlę się o lepszy dzień
o lżejszą głowę, błogi sen
Choć w środku wszystko drży
miało być łatwe
miało być proste
na zakrętach ścigam się
z samą sobą, dogoń mnie
miało być ważne
stałe na zawsze
przecież oni to nie my
nas omijał czarny świt
zabrakło nam
o włos
Nie wezmę od ciebie nic
Wyjdę stąd tak jak stoję
Spróbuję nie patrzeć w tył
Sformuję nową mnie
z odłamków co pozostały
i strzepnę z ramion pył
codziennie krok za krokiem
będę stawiać choćby w ogień
przyjmę wszystko albo nic
Магчыма, мне пасуюць пакуты і адзінота, кажуць, цяпер мой час. Я бяру адзін глыбокі ўдых, аддаю сябе бяссоньніцы, яна верная мне ўжо шмат гадоў. І малюся, прашу даць мне лепшы дзень, лягчэйшую галаву, спакойны сон, хаця ў сярэдзіне ўсё дрыжыць.
Павінна было быць лёгка, проста. На паваротах я ўдзельнічаю ў гонках сама з сабою, дагані мяне. Павінна было быць важным, пастаянным, на заўсёды. Яны ж – гэта не мы, нас абыходзіў стараною чорны сьвітанак. Нам не хапіла толькі крышку.
Я не вазьму ў цябе нічога. Выйду адсюль так, як стаю. Паспрабую не глядзець назад. Сфармуюць новую мяне, з абломкаў, якія засталіся. І я страсяну з плячэй пыл. Штодзённа крок за крокам я буду ўваходзіць хаця б у агонь, прыму ўсё або нічога.
Może mi do twarzy – магчыма, мне пасуе. Словазлучэньне do twarzy азначае, што камусьці нешта пасуе, падыходзіць, калі гаворка ідзе пра вопратку, то гэта значыць, што хтосьці ў дадзенай вопратцы добра выглядае.
Do twarzy ci w ciemnych kolorach, a w bieli lepiej nie chodź – Табе пасуюць цёмныя колеры (ты добра выглядаеш у цёмнай адзежы), а ў белым лепш не хадзі.
Oddaję się bezsenności – я аддаю сябе бяссоньніцы. Калі паляк кажа, што ён oddaje się чамусьці, то ён дае нам зразумець, што гэты від дзейнасьці для яго вельмі важны, ён яго поўнасьцю займае, захапляе. Праўда, тут нетыпічнае спалучэньне – аўтарка поўнасьцю прысьвячае сябе бяссоньніцы. Відаць, яна ўжо так прывыкла да адсутнасьці сну, што гэта даўно стала для яе прывычнай справай.
Wierna mi od lat – яна верная мне ўжо шмат гадоў. Od lat азначае, што нешта працягваецца, паўтараецца ўжо шмат гадоў, нават цяжка сказаць дакладна, колькі.
Modlę się o – маліцца за нешта. Палякі заўсёды моляцца o coś – можна modlić się o deszcz, o zdrowie dla siebie lub innych, o dobre plony – можна маліцца за дождж, за здароўе (прасіць здароўя ў Бога) для сябе або іншых, за добры ўраджай.
нг