Logo Polskiego Radia
Print

У рэках мноства антыбіётыкаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.05.2019 17:43
Найбольш чыстыя рэкі Аўстраліі і Акіяніі.
pixabay.com

Брытанскія вучоныя правялі дасьледаваньні 72 рэк сьвету на наяўнасьць антыбіётыкаў. Атрыманыя вынікі ўражваюць.

Антыбіётыкі - гэта адно з самых найважнейшых мэдыцынскіх вынаходніцтваў. Дзякуючы ім падоўжылася жыцьцё на 30 гадоў, з 50 да 80., зьменшылася сьмяротнасьць дзяцей, адбыўся вялікі прагрэс у хірургіі і трансплянталёгіі. Аднак, чалавек стаў злоўжываць антыбіётыкамі, масава выкарыстоўваць іх для лячэньня ў сытуацыях, калі няма такой неабходнасьці (напрыклад, лячэньне вірусных хвароб, паколькі антыбіётыкі зьнішчаюць толькі бактэрыі). Да таго ж антыбіётыкі таксама масава сталі выкарыстоўвацца ў жывёлагадоўлі, каб дасягнуць вялікіх эканамічных карысьцяў.

А бактэрыі вучацца, выпрацоўваюць імунітэт і становяцца ўстойлівымі на атыбіётыкі.

Брытанскія вучоныя высьветлілі, што ў рэках на ўсіх кантынэнтах нормы наяўнасьці найбольш папулярных 14 антыбіётыкаў перавышаны ў 65% рэк. У некаторых месцах нават у 300 разоў!

Дасьледаваліся, між іншым Дунай, Тэмза, Меконг, Сена, Тыбр і Тыгр. Найбольшыя перавышэньні зафіксаваны ў азіяцкіх рэках (у Банглядэшы, у Пакістане) і ў Афрыцы (Кенія, Гана, Нігерыя).

У Эўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы сытуацыя крыху лепшая, але таксама не ідэальная. У 8% пробаў вады з эўрапейскіх рэк выяўлена перавышэньне нормаў антыбіётыкаў. Найбольш забруджанай ракой з гэтага пункту гледжаньна зьяўляецца Дунай на тэрыторыі Аўстрыі. Найбольш чыстыя, калі ацэньваць наяўнасьць антыбіётыкаў, рэкі Аўстраліі і Акіяніі.

Па прычыны ўстойлівасьці бактэрый на антыбіётыкі ў Эўразьвязе памірае 25 тысяч людзей штогод, у сьвеце – 700 тысяч. Паводле экспэртаў, да 2050 году гэтая колькасьць у сьвеце павялічыцца да 10 мільёнаў у год.

Новых антыбіётыкаў няма. Апошнім часам у навуковым часопісе „ACS NANO” зьявілася інфармацыя, што вучоныя Ўнівэрсытэта ў Шэфілдзе знайшлі новую субстанцыю, якая забівае супэрапорныя грамаадмоўныя бактэрыі, у тым E.coli. Гэта першы новы антыбётык, які навукоўцы знайшлі супраць гэтых бактэрый за апошнія 50 гадоў.

Ужо нейкі час працягваецца грамадзкая адукацыйная кампанія супраць злоўжываньня антыбіётыкамі ў лячэньні як людзей, так і жывёл, у якой прыгадваюць, што антыбіётыкі ўплываюць толькі на бактэрыі, вірусы ім не паддаюцца. Акрамя гэтага, вельмі важна, каб не выкідваць у сьметніцу нявыкартыстаныя антыбіётыкі. Іх абавязкова трэба аддаць у аптэку.

Паводле Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт