Сёньня галоўным героем рубрыкі будзе не адзін чалавек, музыкант, а цэлы альбом, запісаны чальцамі самых розных польскіх гуртоў. Называецца кружэлка I Ching (І Цзін). Што гэта азначае, я пастараюся патлумачыць пазьней, на пачатку кароткая гісторыя запісу песьняў.
Кампазыцыі былі запісаныя пад канец 1982 – на пачатку 1983 гадоў у студыі Трэцяй праграмы Польскага радыё. У мерапрыемстве ўдзельнічалі такія таленавітыя музыканты, як Зьбігнеў Голдыс, Войцех Ваглеўскі, Анджэй Навіцкі ды іншыя. Агулам у гэтым бралі ўдзел музыкі з наступных гуртоў: Perfect, TSA, Osjan, Porter Band, Krzak, Breakout, Maanam, а таксама асобныя выканаўцы, не зьвязаныя з музычнымі калектывамі.
Трэба сказаць, што ідэя запісу такой кружэлкі нарадзілася ў галаве Зьбігнева Голдыса, ён жа напісаў музыку да большасьці кампазыцый, а тэксты – Вогдан Алевіч ды некалькі іншых аўтараў. Неабходна сказаць пару слоў пра той час, калі запісвалася кружэлка. Гэта быў пачатак 80-ых гадоў, у Польшчы ўсё яшчэ абавязвала ваеннае становішча. Па ўспамінах аднаго з удзельнікаў праекту, Міраслава Жэпы, падчас усяго запісу ў студыі разам з музыкантамі былі ўзброеныя салдаты, менавіта з увагі на ваеннае становішча. Дарэчы, сам запіс працягваўся даволі доўга, каля паловы году. І яшчэ пра тытульны назоў кружэлкі – I ching, што гэта азначае. Гэта кітайская «Кніга перамен», інакш, кніга мудрасьці, якая адказвае на самыя важныя для чалавека пытаньні. А я выбрала з гэтага альбому кампазыцыю, якая называецца «Вайна худых з тоўстымі».
Nienawiści tyle jest
Aż w powietrzu wisi coś
Zlany potem budzę się
Na gazetach wieszam wzrok
Tam dopiero straszą mnie
Walą już z najgrubszych dział
A ja chciałbym syna mieć
Który będzie ludziom grał
Obrazowo jak dla mas
W telewizji pan obnaża wraży plan
Co dzień idą karty w tas
Ze mną pograł już ktoś va bank
Nuda żarła mnie jak wesz
Więc poszedłem na młodzieżowy film
A tam tak trzaskali się
Aż buty miałem pełne krwi
Nienawiści tyle jest
Sąsiad w ogrodzie chyłkiem mierzy prąd
W nocy coś czereśnie żre
Jutro ktoś podpali dom
Chudzi z grubych śmieją się
Śmieją im się prosto w nos
I to bardzo smuci mnie
Bo od konfliktu dzieli włos
Нянавісьці столькі, што аж у паветры нешта вісіць. Заліты потам я прачынаюся, мой зрок упіраецца ў газэты. А вось там мяне пужаюць, страляюць з найбольшага калібру. А я хацеў бы мець сына, які будзе граць людзям.
Вобразна, як для мас, па тэлевізіі пан раскрывае варожы плян. Штодзённа ідуць карты тасавацца, нехта згуляў са мной ва-банк. Нуда жэрла мяне як вош, і таму я пайшоў на маладзёвы фільм. А там так калаціліся, што ў мяне чаравікі былі поўныя крыві.
Нянавісьці столькі. Сусед паціху ў агародзе замярае электрычнасьць, ноччу хтосьці пажырае чарэшню, заўтра хтосьці падпаліць дом. Худыя сьмяюцца з тоўстых, сьмяюцца ім прама ў нос. І гэта мяне вельмі засмучае, бо ад канфлікту дзеліць валасок.
Wojna chudych z grubymi – вайна худых з тоўстымі. Так называецца кампазыцыя, і якраз у гэтым сэнсе мала што памянялася за апошнія амаль 40 гадоў – далей тоўстым цяжэй жывецца ў грамадзтве, з іх насьміхаюцца, людзям з лішняй вагай складана знайсьці працу, яны менш зарабляюць, чым худыя. На маю думку, гэты сказ мае яшчэ іншае значэньне – гэта намёк на ваеннае становішча, якое падзяліла палякаў, прадстаўнікоў аднаго народу.
W powietrzu wisi coś – нешта вісіць у паветры. Тут, канешне, нічога не вісіць у прамым сэнсе, а гаворка ідзе пра напружаньне, атмасфэру. Калі палякі кажуць coś wisi w powietrzu, гэта азначае, што вось-вось можа нешта здарыцца, і хутчэй гэта ня будуць прыемныя падзеі.
Walą już z najgrubszych dział – валяць (страляюць) з самых вялікіх гармат (з найбольшага калібру). На польскай мове ёсьць два вельмі падобныя словы, якія азначаюць зусім розныя рэчы. Гэта działo і dzieło. Першы выраз называе гармату, пушку, а другі – мастацкі твор, шэдэўр.
A tam tak trzaskali się – тут чарговае жаргоннае слова. Выраз trzaskać się мае некалькі значэньняў. Гэта азначае біцца, а таксама загараць. Хаця ў гэтым другім значэньні часьцей ужываецца ў якасьці дзеепрыметніка strzaskany (загарэлы).
Sąsiad w ogrodzie chyłkiem mierzy prąd – сусед у агародзе паціху замярае электрычнасьць. Прызнаюся, што я да канца не разумею, пра што тут ідзе гаворка, верагодней за ўсё, пра крадзеж току, а можа нейкую праверку, ці іншы (сусед) ток не крадзе. І яшчэ адна заўвага – польскае слова ogród азначае часьцей сад, але ня толькі, агарод таксама. Калі кажуць przydomowy, гэта азначае, што ў кагосьці каля дома ёсьць кавалак зямлі, на якой могуць расьці розныя расьліны, як дэкаратыўныя, так і садавіна ды гародніна.
W nocy coś czereśnie żre – ноччу хтосьці пажырае чарэшню. Калі паляк гаворыць пра жывую істоту, але не чалавека, тады ён карыстаецца займеньнікам co (coś) – што, а не kto (ktoś) – хто.
нг