Часам можна пачуць, што жыцьцё пачынаецца пасьля 50-га году жыцьця. Калі глядзіш на Аліцыю Маеўскую і слухаеш яе песьні, то мімаволі прыгадваеш гэтыя словы і думаеш, што з цягам часу, з гадамі, некаторыя людзі маюць усё большае жаданьне жыць і чэрпаць з жыцьця радасьць.
Аліцыя Маеўска нарадзілася ў Вроцлаве амаль 70 гадоў таму, праз тыдзень яна будзе адзначаць свой 70-ты юбілей. Трэба сказаць, што пясьнярка зусім не выглядае на свае гады, б’е з яе радасьць жыцьця і, як кажуць палякі, pogoda życia, гэта значыць, мудрае і спакойнае разуменьне і аптымізм. Маці Аліцыі была спэцыялісткай па польскай мове, паляністкай, а бацька – дырэктарам мясцовай школы і настаўнікам сьпеву. Так што музыкальнасьць яна атрымала ад бацькоў, дарэчы, калісьці расказвала ў інтэрвію, што была ў яе яшчэ сястра, у якой ужо ў дзяцінстве праявіўся абсалютны музычны слых і сьпеўны талент, але, на вялікі жаль, сястрычка памерла, захварэўшы цяжкім захворваньнем. Атрымаўшы музычны талент зь генамі, усё ж такі Аліцыя не адразу вырашыла выступаць на сцэне. Яна закончыла звычайны агульнаадукацыйны ліцэй, а не музычную школу, і факультэт псыхалёгіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту. Вось такая пані псыхоляг зь песьняй на вуснах.
Сцэнічны дэбют Аліцыі Маеўскай адбыўся ў далёкім 1968 годзе на Фэстывалі савецкай песьні ў Зялёнай гуры, пазьней яна сьпявала з гуртом Партыта, выступала ў тэатры. У 1975 годзе заваявала галоўны прыз фэстывалю польскай песьні ў Аполі, пазьней таксама заваёўвала ўзнагароды на розных музычных мерапрыемствах, выяжджала на гастролі за мяжу, між іншым у Нямеччыну і на Кубу.
Мала вядома пра прыватнае жыцьцё Аліцыі Маеўскай. Яна была замужам, але разьвялася, дзяцей няма, усю сваю энэргію прысьвячае іншым справам, перш за ўсё сцэне, відаць.
Нядаўна выйшла новая кружэлка пані Аліцыі, песьню з якой я хачу вам прадставіць. Называецца кампазыцыі «Жыць хочацца» (тэкст – Томаш Місяк, музыка – Влодзімеж Корч).
Jak wierzyć w wróżbę czy kabałę
Gdy wszystko wokół nas się zmienia
I rzeczy tylko dwie są trwałe
Radość i ból istnienia
Tworząc historii swój kawałek
Mijają ludzkie pokolenia
A rzeczy tylko dwie są trwałe
Radość i ból istnienia
Bo życie lubi cieszyć (Lubi cieszyć)
Bo życie lubi boleć (Lubi boleć)
Jest jadem, który leczy
Jest różą, która kole
I bywa nam z nim dobrze
I bywa całkiem źle
Lecz czy chcemy czy nie
To żyć nam się chce
To żyć nam się chce
Żyć się chce
Żyć się chce
Żyć się chce
Żyć się chce
Żyć się chce
Żyć się chce!
Choć sprawy przyszłe wielkie, małe
Są wszystkie nie do przewidzenia
To jednak mamy coś na stałe
Radość i ból istnienia
Zwyczajne to czy niebywałe
Niech każdy sam tę rzecz ocenia
Lecz faktem jest, że w życiu trwałe
Są tylko radość i ból istnienia
Як верыць у варажбу ці кабалу, калі вакол нас усё мяняецца. І толькі дзьве рэчы пастаянныя – радасьць і боль існаваньня. Ствараючы свой кавалак гісторыі, праходзяць чарговыя пакаленьні, а толькі дзьве рэчы трывалыя – радасьць і боль існаваньня.
Бо жыцьцё любіць цешыць, бо жыцьцё любіць балець. Гэта яд, які лечыць, гэта ружа, якая колецца. І бывае, што мы гэта ўспрымаем добра, а бывае, што цалкам дрэнна. Аднак, ці хочам, ці не, то жыць нам хочацца.
Жыць хочацца!
Хоць справы будучыя вялікія, малыя немагчыма прадбачыць, то ўсё ж такі ёсьць нешта пастаяннае – радасьць і боль існаваньня. Ці гэта звычайнае, ці небывалае, хай кожны сам гэтую рэч ацэніць. Але факт, што ў жыцьці пастаянныя толькі радасьць і боль існаваньня.
Няма ў гэтым вершы складаных выразаў і словазлучэньняў або фразэалягізмаў, таму я прывяду толькі некалькі прыкладаў характэрных для польскай мовы зваротаў, на якія варта зьвярнуць увагу.
Rzeczy tylko dwie są trwałe – толькі дзьве рэчы трывалыя. Гавораць таксама палякі rzecz w tym (гаворка аб тым...). Паляністы (спэцыялісты па польскай мове) кажуць, што зварот rzecz w tym – гэта ўплыў расейскай мовы, на якой гаворыцца «речь о том»... Тут, канешне, крыху іншая справа – гаворка, а не рэч, як на польскай мове, аднак вось такі ўплыў аказала расейская мова на польскую, калі яшчэ Польшча была пад вялікім уплывам усходняга суседа. Цяпер уплыў закончыўся, а вось такі моўны сьлед застаўся.
Mijają ludzkie pokolenia – праходзяць людзкія пакаленьні. На польскай мове замест ludzki можна таксама сказаць człowieczy, што азначае тое ж самае, але цяпер так гавораць вельмі рэдка.
Bo życie lubi boleć – бо жыцьцё любіць балець. Не забывайце, што паводле польскай граматыкі дзеяслоў boleć спалучаецца з займеньнікам у вінавальным склоне, а не давальным, як на беларускай мове. Прыклад:
Kolega został w domu, boli go głowa – калега застаўся дома, яму баліць галава (калі б па-польску было ў вінавальным склоне, то мы сказалі б: boli jemu (mu) głowa. Паляку гэта рэзала б вуха.
Bywa nam z tym dobrze – мы гэта ўспрымаем добра, мы з гэтым добра сябе адчуваем.
Nie do przewidzenia – нешта, чаго немагчыма прадбачыць. Іншыя падобныя звароты – nie do przejedzenia, nie do zobaczenia – чаго немагчыма ўсяго зьесьці, чаго нельга ўбачыць.
нг