Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп доўгі час быў банкрутам

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 09.05.2019 13:45
Пасьля таго як высьветлілася, што Трамп не ўступаў у змову з РФ, дэмакраты узяліся за яго фінансавую гісторыю.
Дональд ТрампДональд Трамп PAP/EPA/ALEX EDELMAN / POOL

Амэрыканскае выданьне The New York Times атрымала доступ да падатковых дэклярацый Дональда Трампа за пэрыяд з 1985 па 1994 год. З дакумэнтаў вынікае, што цягам васьмі гадоў будучы прэзыдэнт ЗША дазнаў агромністыя фінансавыя страты й праз гэта не плаціў падаткаў.

Паводле дадзеных амэрыканскага выданьня, у 1985-94гг. ключавы бізнэс Трамп, а менавіта яго казыно, гатэлі й хмарачосы прынесьлі 1 млрд 170 млн даляраў страт. Варта нагадаць, што ў гэты ж самы час мільярдэр Трамп атрымліваў вялікія прыбыткі з гандлю каштоўнымі паперамі на амэрыканскай біржы.

Аднак пасьпяховыя трансакцыі былі азмрочаныя сэрыяй фінансавых няўдач. Напрыклад, у 1989 годзе Дональд Трамп інвэсьціраваў 365 млн даляраў у авіялінію. Перавозчык ніколі не прынёс яму прыбытку, наадварот Трамп штомесяц даплачваў на яго ўтрыманьне 7 млн даляраў.

Публікацыя зьвестак аб фінансавым стане карпарацыі Трампа, была вынікам палітыкі Дэмакратычнай партыі ЗША. Пасьля таго як высьветлілася, што Дональд Трамп не ўступаў у змову з расейскімі спэцслужбамі, дэмакраты раптам узяліся за фінансавую гісторыю свайго палітычнага апанэнта, падсумоўваюць у штодзённым выданьні Gazeta Wyborcza.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт