На гэты раз я прапаную вам кампазыцыю калектыву, гісторыя назову якога даволі незвычайная. Трэба сказаць, што ў нашыя часы гэтая гісторыя ўжо не магла б здарыцца, а чаму – скажу пазьней. Гаворка ідзе пра гурт «Oddział zamknięty», створаны ў 1979 годзе ў Варшаве. Першыя рэпэтыцыі адбываліся ў маленькай сталічнай аднапакаёўцы.
Адным з заснавальнікаў рок-гурту быў Кшыштаф Ярычэўскі (Krzysztof Jaryczewski), які вельмі не хацеў ісьці служыць у армію. А тады ў Польшчы быў яшчэ ўсеагульны вайсковы абавязак, цяпер армія ўжо прафэсійная. І дзеля таго, каб не ісьці служыць, Ярычэўскі прыкінуўся самагубцам, быццам бы хоча накласьці на сябе рукі. За спробу самагубства музыкант трапіў у псыхіятрычны шпіталь. І менавіта ад назовам закрытага аддзяленьня ў бальніцы ён назваў свой гурт.
Склад гурту даволі часта мяняўся, але заўсёды выступаў у ім Войцех Лучай-Пагажэльскі (Wojciech Łuczaj-Pogorzelski), які сьпявае выбраную мной кампазыцыю, а Ярычэўскі пакінуў гурт у сярэдзіне 80-ых гадоў, якраз тады, калі калектыў быў на піку папулярнасьці. Што ж, музыкант сам быў вінаваты, паколькі ён цяжка захварэў у выніку злоўжываньня алькаголем і наркатычнымі сродкамі. З-за гэтага ў яго здарыўся параліч галасавых зьвязак, ён страціў голас на некалькі гадоў. Дарэчы, вынікам дрэнных звычак была таксама хвароба пячонкі, Ярычэўскаму прыйшлося дабівацца перасадкі органу, і ён пасьпяхова прайшоў трансплянтацыю некалькі гадоў таму. У 1991 годзе, вярнуўшыся на сцэну, заснаваўся ўласны гурт. Аднак сьпяваць і запісваць альбомы яму перашкаджаў вельмі дрэнны стан здароўя.
А калектыў неяк функцыянаваў і без свайго заснавальніка, і выступае ды запісвае песьні да нашых часоў, хаця ніколі ўжо ён не дасягнуў такой папулярнасьці, як у далёкія 80-ыя гады. Песьня, якую я вам прапаную, называецца «Прачніся» (Obudź się).
Przyjaciel mój wyjeżdżał,
mówi do mnie: masz tu klucze.
Przez ten czas, jak mnie nie będzie
możesz mieszkać z nią, u mnie.
Wyjechał i nie było go
przez tydzień, może dłużej.
Nie zamieniłbym tych paru dni
za żaden skarb, za nic.
W trasy brałem ją.
Koncerty, później cichy hotel.
Obiad w mlecznym barze,
spacer po bulwarze z nią, razem.
Autokar czeka, wiosło kładę,
siadam w miękki fotel.
To były najpiękniejsze chwile.
Nie zapomnę ich, nigdy.
Moi przyjaciele mówią mi:
bracie, co ci jest?
Nie żałuj nic.
Wyobraź sobie, że to był tylko sen.
Obudź się i z nami chodź,
skończyła się już noc.
Gorący piasek parzy,
oprócz nas na plaży pusto.
Zwariowana kąpiel w morzu
do utraty sił.
Wieczory pełne marzeń,
przeżytych wcześniej wrażeń mnóstwo.
Nie zamieniłbym tych paru dni
za żaden skarb, za nic.
Była przy mnie, nie myślałem
o kłopotach wcale.
To były najpiękniejsze chwile,
nie zapomnę ich, nigdy.
Teraz trochę więcej piję,
trochę więcej palę.
O, tak. To były najpiękniejsze chwile,
nie zapomnę ich, nigdy.
Сябар мой выяжджаў, гаворыць мне: «Трымай, вось ключы. У той час, калі мяне ня будзе, можаш жыць у мяне, з ёй». Выехаў, не было яго тыдзень, можа даўжэй. Я б не памяняў гэтыя некалькі дзён ні за што, ні за адзін скарб.
Я браў яе ў трасы. Канцэрты, пазьней ціхі гатэль. Абед у бары, прагулка па бульвары з ёй, разам. Аўтобус чакае, вясло кладу, сядаю ў мяккі фатэль. Гэта былі самыя прыгожыя хвіліны, я іх не забуду, ніколі.
Мае сябры кажуць: брат, што з табой? Не шкадуй нічога, уяві сабе, што гэта быў толькі сон. Прачніся і хадзі з намі, закончылася ўжо ноч.
Гарачы пясок парыць, акрамя нас, на пляжы пуста. Шалёнае купаньне ў моры, да страты сілаў. Вечары поўныя мараў, перажытых раней уражаньняў мноства. Я б не памяняў гэтых пару дзён ні за што, за ніводзін скарб.
Яна была каля мяне, я зусім ня думаў пра клопаты. Гэта былі самыя цудоўныя хвіліны. Я іх не забуду, ніколі.
Цяпер я крыху больш п’ю, крыху больш куру. О, так. Гэта былі самыя прыгожыя хвіліны. Я іх не забуду, ніколі.
Oddział zamknięty – так называецца гурт і так называецца таксама аддзяленьне ў шпіталі закрытага тыпу, дзе лечаць пацыентаў, якія ствараюць небясьпеку для іншых або сябе саміх. Ёсьць таксама zakład zamknięty – гэта карная ўстанова закрытага тыпу, турма.
Masz tu klucze – трымай, вось ключы. Вельмі папулярнае словазлучэньне ў польскай мове – masz tu, weź, tu... Напрыклад:
Masz, weź dwa złote, kup sobie lody – трымай два злотыя, купі сабе марозіва.
Przez ten czas, przez tydzień – на працягу гэтага часу, на працягу тыдня. Слова przez азначае на польскай мове нейкі адрэзак часу, а не беларускае праз, як можна было б падумаць. Беларускае праз – гэта польскае за.
Przez tydzień prawie nic nie jadłam – На працягу тыдня (цэлы тыдзень) я амаль нічога ня ела.
Za tydzień jadę do Paryża – Праз тыдзень я еду ў Парыж.
Obiad w mlecznym barze – Абед у бары. Bar mleczny – гэта папулярны бар, у якім можна купіць хуткі абед, які складаецца з танных блюдаў. Як правіла ў барах млечных асновай мэню зьяўляюцца кашы, малочныя супы, бульба, пельмені і г.д. Вельмі папулярнае месца сярод студэнтаў. Малочных бараў было шмат у часы Польскай Народнай Рэспублікі, пазьней людзі захапіліся заходнім стылем жыцьця, і пра бары забылі, але цяпер яны вяртаюцца ў польскія гарады.
Bracie, co ci jest – брат, што з табой? Co ci jest – гэта дакладна тое ж самае, што і беларускае «Што з табой?».
нг