Эўрапейскі парлямэнт зацьвердзіў забарону продажу некаторых аднаразовых прадметаў з плястыку, напрыклад, аднаразовых сталовых прыбораў, саломінак, мяшалак для напояў, палачак для вушэй. Забарона павінна пачаць дзейнічаць з 2021 году. Пра гэта мы расказвалі ў мінулай экалягічнай перадачы.
Сёньня мы працягваем тэму плястыку, які літаральна залівае нашую плянэту. З 50-х гадоў было выпушчана 8 мільярдаў тон плястыку. Толькі вытворцы напояў штогод выпускаюць 500 мільярдаў плястыкавых бутэлек – зьвяртае ўвагу Магдалена Фігура з польскага аддзяленьня «Грынпіс».
М. Фігура: Беручы пад увагу, што з 50-х гадоў было выпушчана больш за 8 мільярдаў плястыку, а толькі 9% з гэтай колькасьці была перапрацаваная, мы зьвяртаем увагу на тое, што крокі павінны прадпрымацца ў розных напрамках. З аднаго боку, ёсьць заканадаўства, а з іншага ёсьць гаспадарчыя суб’екты, фірмы, якія непасрэдна адказваюць за масавы наплыў плястыку, які заліў сьвет. Гэта фірмы пастаўляюць свае прадукты спажыўцам, гэта яны ўводзяць плястык на рынак. Вельмі часта гэта аднаразовыя плястыкавыя прадметы, якія нам непатрэбныя.
«Грынпіс» заклікаем такія карпарацыі як Coca-Cola, PepsiCo, Mars, Ferrero, Colgate-Palmolive, Johnson&Johnson, Nestle i Unilever узяць адказнасьць за прадукты, якія яны выпускаюць. І зрабіць крокі для таго, каб значна абмежаваць колькасьць плястыку, які яны ўводзяць на рынак.
М. Фігура: Адначасова мы заахвочваем зрабіць інвэстыцыю, праводзіць дасьледаваньні і ўводзіць новыя сыстэмы пастаўкі прадуктаў, ці тэхналёгій, якія зробяць магчымым адыход ад культуры аднаразовых прадметаў. Правілы і законы – гэта адзін бок, а з другога боку – прамысловасьць. Калі паглядзець на статыстыку, то лічыцца, што ў чарговым дзесяцігодзьдзі вытворчасьць плястыку глябальна вырасьце на 40%. Гэтыя лічбы непакояць. З аднаго боку нам кажуць праводзіць рэцыклінг і ўводзяць дырэктывы, а з іншага боку прамысловасьць стала плянуе рост вытворчасьці плястыку. Такі хуткі рост колькасьці плястыку можа паўплываць на тое, што гэтыя распараджэньні будуць неэфэктыўнымі.
Вельмі часта можна пачуць, што ў той ці іншай гандлёвай сетцы, напрыклад, пакеты зробленыя з цалкам біяраскладальнага рэчыва.
М. Фігура: Па-першае, трэба зьвярнуць увагу на тое, што абмен аднаразовага прадукту з аднаго рэчыва на ўпакоўку з іншага рэчыва, гэта ня выйсьце з сытуацыі. Фірмы, распаўсюднікі, сеткі павінны пастаўляць вырашэньні, якія не вымагаюць аднаразовых упаковак. У пераходным пэрыядзе, магчыма, гэта і будзе нейкае вырашэньне справы. Але канчаткова замена аднаго палімэру на іншы – гэта ня выхад. Такія рэчывы раскладаюцца, але для гэтага патрэбныя вельмі спэцыфічныя ўмовы. Гэта ня значыць, што мы ўкінем іх у кампосьцер і яны раскладуцца так, як арганічныя адходы. Тут больш трэба ўкласьці працы ў тое, каб сапраўды адыйсьці ад аднаразовых упаковак, чым прыдумваць новыя рэчывы для іх. Гэта таксама паказвае тое, што фірмы заўважаюць патрэбы. Важным зьяўляецца пытаньне нашых спажывецкіх выбараў і нашага націску на фірмы. Напрыклад, на нашай старонцы можна падпісаць зварот, можна рабіць правільны выбар у краме, каб карпарацыі адчувалі ціск і ведалі, чаго ад іх чакаюць спажыўцы.
Некаторыя рэстараны адмаўляюцца ад саломінак, але толькі плястыкавых. Яны замяняюць іх на мэталічныя, ці папяровыя.
М. Фігура: Усё ж я б найперш задала пытаньне, ці нам патрэбная саломінка для піцьця. Ці нам сапраўды патрэбны прадмет, праз які мы будзем піць кактэйль? Я разумею выпадкі, калі ў выніку хваробы нехта ня можа піць без саломінкі. Паводле мяне, саломінка зьяўляецца тым прыкладам, калі бачна бессэнсоўнасьць аднаразовых прадуктаў. А цяпер мы яшчэ хочам прыдумваць новыя рэчывы для іх вытворчасьці, каб карыстацца саломінкай некалькі хвілін, а нават сэкунд. Магчыма, мэталічныя, ці папяровыя саломінкі лепшыя, але ці яны сапраўды нам патрэбныя?
Часта можна пабачыць інфармацыю, што ўпакоўка зроблена з біяраскладальнага рэчыва. Напрыклад, у крамах сеткі Lidl упакоўка на цыбулю і бульбу цалкам біяраскладальная ў прамысловых умовах, паколькі яна зробленыя з кукурузы і дрэва.
Замена рэчываў, з якога выпускаюцца аднаразовыя прадукты, на іншае, нібыта, больш экалягічнае ня дасьць станоўчага выніку ў экалёгіі – пераконвае эколяг.
М. Фігура: Напэўна пошук рэчываў у іншых розных галінах не зьяўляецца правільным. Цяпер мы кажам пра плястык. Але калі мы далей будзем ісьці ў напрамку пошуку іншых альтэрнатыўных рэчываў для аднаразовых прадуктаў, то праблема перасунецца ў сельскагаспадарчую сфэру, на плянтацыі іншых расьлін. І праз нейкі час мы зноў будзем змагацца з новай праблемай. Таму з пункту гледжаньня навакольнага асяродзьдзя значна лягчэй ад саломінак адмовіцца.
Калі нехта думае, што праблема празьмернай колькасьці плястыкавых сьмецьцяў яго ня тычыцца, то ён памыляецца.
У адлеглых закутках Зямлі, а таксама не такім далёкім Балтыйскім моры плястык і мікраплястык зьядаюць рыбы і іншыя марскія жывёлы, а адтуль плястык ідзе па харчовым ланцугу ўверх, часта на нашыя сталы. Забруджаньне плястыкам – гэта катастрофа, якая пагражае здароўю і жыцьцю ўсіх жыхароў мораў і акіянаў.
Эўрапейскі парлямэнт зацьвердзіў забарону продажу некаторых аднаразовых прадметаў з плястыку, напрыклад, аднаразовых сталовых прыбораў, саломінак, мяшалак для напояў, палачак для вушэй. Забарона павінна пачаць дзейнічаць з 2021 году. Пра гэта мы расказвалі ў мінулай экалягічнай перадачы.
Сёньня мы працягваем тэму плястыку, які літаральна залівае нашую плянэту. З 50-х гадоў было выпушчана 8 мільярдаў тон плястыку. Толькі вытворцы напояў штогод выпускаюць 500 мільярдаў плястыкавых бутэлек – зьвяртае ўвагу Магдалена Фігура з польскага аддзяленьня «Грынпіс».
М. Фігура: Беручы пад увагу, што з 50-х гадоў было выпушчана больш за 8 мільярдаў плястыку, а толькі 9% з гэтай колькасьці была перапрацаваная, мы зьвяртаем увагу на тое, што крокі павінны прадпрымацца ў розных напрамках. З аднаго боку, ёсьць заканадаўства, а з іншага ёсьць гаспадарчыя суб’екты, фірмы, якія непасрэдна адказваюць за масавы наплыў плястыку, які заліў сьвет. Гэта фірмы пастаўляюць свае прадукты спажыўцам, гэта яны ўводзяць плястык на рынак. Вельмі часта гэта аднаразовыя плястыкавыя прадметы, якія нам непатрэбныя.
«Грынпіс» заклікаем такія карпарацыі як Coca-Cola, PepsiCo, Mars, Ferrero, Colgate-Palmolive, Johnson&Johnson, Nestle i Unilever узяць адказнасьць за прадукты, якія яны выпускаюць. І зрабіць крокі для таго, каб значна абмежаваць колькасьць плястыку, які яны ўводзяць на рынак.
М. Фігура: Адначасова мы заахвочваем зрабіць інвэстыцыю, праводзіць дасьледаваньні і ўводзіць новыя сыстэмы пастаўкі прадуктаў, ці тэхналёгій, якія зробяць магчымым адыход ад культуры аднаразовых прадметаў. Правілы і законы – гэта адзін бок, а з другога боку – прамысловасьць. Калі паглядзець на статыстыку, то лічыцца, што ў чарговым дзесяцігодзьдзі вытворчасьць плястыку глябальна вырасьце на 40%. Гэтыя лічбы непакояць. З аднаго боку нам кажуць праводзіць рэцыклінг і ўводзяць дырэктывы, а з іншага боку прамысловасьць стала плянуе рост вытворчасьці плястыку. Такі хуткі рост колькасьці плястыку можа паўплываць на тое, што гэтыя распараджэньні будуць неэфэктыўнымі.
Вельмі часта можна пачуць, што ў той ці іншай гандлёвай сетцы, напрыклад, пакеты зробленыя з цалкам біяраскладальнага рэчыва.
М. Фігура: Па-першае, трэба зьвярнуць увагу на тое, што абмен аднаразовага прадукту з аднаго рэчыва на ўпакоўку з іншага рэчыва, гэта ня выйсьце з сытуацыі. Фірмы, распаўсюднікі, сеткі павінны пастаўляць вырашэньні, якія не вымагаюць аднаразовых упаковак. У пераходным пэрыядзе, магчыма, гэта і будзе нейкае вырашэньне справы. Але канчаткова замена аднаго палімэру на іншы – гэта ня выхад. Такія рэчывы раскладаюцца, але для гэтага патрэбныя вельмі спэцыфічныя ўмовы. Гэта ня значыць, што мы ўкінем іх у кампосьцер і яны раскладуцца так, як арганічныя адходы. Тут больш трэба ўкласьці працы ў тое, каб сапраўды адыйсьці ад аднаразовых упаковак, чым прыдумваць новыя рэчывы для іх. Гэта таксама паказвае тое, што фірмы заўважаюць патрэбы. Важным зьяўляецца пытаньне нашых спажывецкіх выбараў і нашага націску на фірмы. Напрыклад, на нашай старонцы можна падпісаць зварот, можна рабіць правільны выбар у краме, каб карпарацыі адчувалі ціск і ведалі, чаго ад іх чакаюць спажыўцы.
Некаторыя рэстараны адмаўляюцца ад саломінак, але толькі плястыкавых. Яны замяняюць іх на мэталічныя, ці папяровыя.
М. Фігура: Усё ж я б найперш задала пытаньне, ці нам патрэбная саломінка для піцьця. Ці нам сапраўды патрэбны прадмет, праз які мы будзем піць кактэйль? Я разумею выпадкі, калі ў выніку хваробы нехта ня можа піць без саломінкі. Паводле мяне, саломінка зьяўляецца тым прыкладам, калі бачна бессэнсоўнасьць аднаразовых прадуктаў. А цяпер мы яшчэ хочам прыдумваць новыя рэчывы для іх вытворчасьці, каб карыстацца саломінкай некалькі хвілін, а нават сэкунд. Магчыма, мэталічныя, ці папяровыя саломінкі лепшыя, але ці яны сапраўды нам патрэбныя?Часта можна пабачыць інфармацыю, што ўпакоўка зроблена з біяраскладальнага рэчыва. Напрыклад, у крамах сеткі Lidl упакоўка на цыбулю і бульбу цалкам біяраскладальная ў прамысловых умовах, паколькі яна зробленыя з кукурузы і дрэва.
Замена рэчываў, з якога выпускаюцца аднаразовыя прадукты, на іншае, нібыта, больш экалягічнае ня дасьць станоўчага выніку ў экалёгіі – пераконвае эколяг.
М. Фігура: Напэўна пошук рэчываў у іншых розных галінах не зьяўляецца правільным. Цяпер мы кажам пра плястык. Але калі мы далей будзем ісьці ў напрамку пошуку іншых альтэрнатыўных рэчываў для аднаразовых прадуктаў, то праблема перасунецца ў сельскагаспадарчую сфэру, на плянтацыі іншых расьлін. І праз нейкі час мы зноў будзем змагацца з новай праблемай. Таму з пункту гледжаньня навакольнага асяродзьдзя значна лягчэй ад саломінак адмовіцца.Калі нехта думае, што праблема празьмернай колькасьці плястыкавых сьмецьцяў яго ня тычыцца, то ён памыляецца.

ав