Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ абяцае кожнаму бацьку два месяцы дэкрэтнага водпуску

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.04.2019 15:45
Права на гэты водпуск нельга будзе перадаць маме дзіцяці.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакPixabay/AntoniaRusev/CC0 License

Эўрапейскі парлямэнт прыняў дырэктыву пра work-life balance, магчымасьць спалучаць сямейнае жыцьцё з працай – нагадвае «Gazeta Wyborcza». Вынікам дакумэнту стане тое, што ва ўсіх дзяржавах-сябрах ЭЗ будзе ўведзены двухмесячны дэкрэтны водпуск выключна для бацькаў.

«За» дырэктыву прагаласавала абсалютная большасьць эўрапейскіх дэпутатаў. Гэта азначае, што на працягу трох гадоў Польшча павінна ўвесьці дадзеную прававую норму. Адпаведна, самае позьняе ў 2022 годзе кожны тата ў Польшчы атрымае права ўзяць два месяцы платнага дэкрэтнага адпачынку ў сувязі з нараджэньнем дзіцяці. Права на гэты водпуск нельга будзе перадаць маме дзіцяці.

Прынятая дырэктыва павінна ўвесьці адзіныя законы, датычныя дэкрэтных адпачынкаў ва ўсіх краінах Эўрапейскага Зьвязу. Згодна ёй, у кожнай дзяржаве павінны быць як мінімум 4 месяцы бацькоўскага водпуску, якім могуць скарыстаць і мама, і тата (у Польшчы 32 платныя тыдні). З гэтых чатырох месяцаў два месяцы можа ўзяць толькі тата.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт