5 красавіка «Акадэмкніга» запрашае на прэзэнтацыю кнігі вершаў «Унукам» Ларысы Геніюш пры ўдзеле Глеба Лабадзенкі.
Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лягераў. Іх разлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасьля вызваленьня Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі – Міхась і Алесь. Паэтку выпусьцілі да іх толькі раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалялі прыяжджаць да бабулі раз на два гады. Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах і вершах.
У гэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах – кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць, наколькі былі адрэдагаваныя і адцэнзураваныя гэтыя творы.
Упершыню друкуюцца 17 лістоў унукам. Шыкоўныя аўтарскія малюнкі з гэтай перапіскі дазволілі цалкам аздобіць кнігу. У выніку чытач мае самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. Поруч даюцца лісты і паштоўкі ўнукаў, якія яны дасылалі бабулі ў адказ.
Матэрыялы, якія склалі кнігу, паходзяць з прыватнага архіву сям’і Геніюшаў і Фонду Ларысы Геніюш Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Уклаў кнігу Глеб Лабадзенка пры самым чынным удзеле старэйшага ўнука паэткі Міхася Геніюша.
Прэзэнтацыя адбудзецца ў Мінску ў рамках кніжнага фэстываля Pradmova ў прасторы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 20.00.

Наша Ніва/ав