Logo Polskiego Radia
Print

А. Радваньска заканчвае з тэнісам, а што ўзамен?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.03.2019 15:14
Былая тэнісістка кажа, што не зьбіраецца быць пясьняркай, хаця запісала песьню.
Agnieszka Radwańska Agnieszka Radwańska Photo: Tatiana from Moscow, Russia [CC BY-SA 2.0 (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/2.0)], via Wikimedia Commons

«Gazeta Wyborcza» піша пра выдатную польскую тэнісістку Агнешку Радваньскую, якая вырашыла закончыць спартыўную кар’еру. 21 траўня ў яе родным Кракаве адбудзецца ўрачыстае разьвітаньне з Радваньскай-тэнісісткай. Пакуль што невядома, чым плянуе заняцца славутая спартсмэнка. Яна жартам завярае, што не зьбіраецца быць музыканткай, хаця запісала тэлевізійны ролік, у якім выконвае песьню «We love tennis». Кампазыцыя была запісаная разам з іншай тэнісісткай, Каралінай Вазьняцкай і музыкантам Пятром Рубікам.

Пакуль што шмат часу ў Радваньскай займае падрыхтоўка да выступленьня ў танцавальным тэлешоў. Журналісты запыталі тэнісістку, ці ёй сьніцца тэніс. Яна адказала, што здараюцца страшныя сны, напрыклад, корт пад ёй правальваецца.

Свой апошні матч Агнешка сыграла ў кастрычніку ў Сэуле. Ці яна сур’ёзна думае над тым, каб стаць трэнэрам? Не выключае такой магчымасьці, але пакуль што хоча проста адпачыць.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт