Мінула шэсьць гадоў ад выбару Папы рымскага Францішка. 13 сакавіка 2013 году стала вядома, што новым папам стаў 76-гадовы кардынал Хорхэ Марыя Бэрголіё з Аргентыны. Яго выбралі на другі дзень канклавэ, скліканага пасьля сыходу ў адстаўку Бэнэдыкта XVI.
Новы біскуп Рыму паявіўся на бальконе Ватыканскай базылікі. Тысячы людзей сабраных на пляцы сьвятога Пятра, а мільёны ля тэлевізараў ён прывітаў словамі «Buona sera» – «Добры вечар». Зьвяртаючыся да вернікаў папа сказаў: «Вы ведаеце, што абавязкам канклавэ зьяўляецца выбар біскупа Рыму. Здаецца, што мае браты кардыналы выбралі яго амаль з канца сьвету. Дзякую вам за прывітаньне».
Падчас урачыстага пачатку пантыфікату, 19 сакавіка 2013 году, у якім удзельнічала каля 200 тысяч чалавек, Францішак падкрэсьліў, што быць папам – гэта ня гонар, але служба, асабліва на карысьць самых бедных і забытых. У гаміліі ён узгадаў свайго апекуна – сьвятога з Асізу. Ён сказаў, што кожны чалавек павінен быць адказным за сьвет і апекавацца «ўсімі створанымі істотамі».
Папа зьвярнуўся да палітыкаў і людзей, якія займаюць адказныя пасады.
Францішак: Давайце будзем апекунамі створанага, Божага пляну запісанага ў прыродзе, апекунамі бліжняга, навакольнага асяродзьдзя. Давайце не дазволім, каб знакі зьнішчэньня і сьмерці спадарожнічалі нашаму сьвету.
З самага пачатку пантыфікату Францішак робіць захады для захаваньня міру на зямлі. Шматразова ён заклікаў закончыць праліцьцё крыві ва Ўкраіне, у Сьвятой зямлі, на Блізкім усходзе, а таксама ў Сырыі.
Францішак: Дарагія сябры, я заахвочваю вас да сумеснай малітвы па прычыне цярпеньня столькіх ахвяр вайны, каб мы раз і на заўсёды зразумелі, што нічога не апраўдвае крыві брата, што нічога не зьяўляецца больш каштоўным, чым чалавек побач з намі.
Францішак вялікую ўвагу зьвяртаў на экумэнічны і міжрэлігійны дыялёг. У 2016 годзе ў аэрапорце ў Гаване адбылася першая ў гісторыі сустрэча лідараў Каталіцкага касьцёла і Рускай праваслаўнай царквы. Францішак і Кірыл падпісалі сумесную каталіцка-праваслаўную дэклярацыю. Папа дзякаваў патрыярху за гэтую гістарычную сустрэчу.
Францішак: Дзякую Вашай Сьвятасьці за гэтую пакорлівасьць. Братнюю пакорлівасьць і моцную прагу адзінства. Мы запрапанавалі шэраг ініцыятываў, якія могуць быць рэалізаваныя.
Папа Францішак радыкальна змагаецца з сэксуальнымі злачынствамі сярод сьвятароў. Для гэтага ён паклікаў Папскую камісію па справах абароны непаўнагадовых і ўвёў вышэйшыя пакараньні ў кодэксе Ватыканскага папства. У гэтым годзе склікаў у Ватыкане сустрэчу біскупаў, прысьвечаную пэдафіліі ў Касьцёле і абароне дзяцей.
Папа запэўніў, што Касьцёл зробіць усё магчымае, каб дапамагчы ахвярам сэксуальных злоўжываньняў з боку сьвятароў, каб пакараць віноўных і не дапусьціць, каб гэтыя злачынствы паўтарыліся.
Да гэтага часу Папа Францішак правёў 27 замежных падарожжаў, у тым ліку ў 2016 годзе ў Польшчу з нагоды Сусьветных дзён моладзі. Ён апублікаваў дзьве энцыклікі – «Сьвятло веры» і «Хвала Табе», тры адгартацыі, а таксама 18 апостальскіх канстытуцый і многія іншыя дакумэнты.
13 сакавіка 2013 году стала вядома, што новым папам стаў 76-гадовы кардынал Хорхэ Марыя Бэрголіё з Аргентыны. Яго выбралі на другі дзень канклавэ, скліканага пасьля сыходу ў адстаўку Бэнэдыкта XVI.
Новы біскуп Рыму паявіўся на бальконе Ватыканскай базылікі. Тысячы людзей сабраных на пляцы сьвятога Пятра, а мільёны ля тэлевізараў ён прывітаў словамі «Buona sera» – «Добры вечар». Зьвяртаючыся да вернікаў папа сказаў: «Вы ведаеце, што абавязкам канклавэ зьяўляецца выбар біскупа Рыму. Здаецца, што мае браты кардыналы выбралі яго амаль з канца сьвету. Дзякую вам за прывітаньне».
Падчас урачыстага пачатку пантыфікату, 19 сакавіка 2013 году, у якім удзельнічала каля 200 тысяч чалавек, Францішак падкрэсьліў, што быць папам – гэта ня гонар, але служба, асабліва на карысьць самых бедных і забытых. У гаміліі ён узгадаў свайго апекуна – сьвятога з Асізу. Ён сказаў, што кожны чалавек павінен быць адказным за сьвет і апекавацца «ўсімі створанымі істотамі».Папа зьвярнуўся да палітыкаў і людзей, якія займаюць адказныя пасады.

ав