Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у Музэй нэонаў у Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.03.2019 14:01
  • Музэй нэонаў.mp3
Гэта першы ў Польшчы й адзін зь нешматлікіх у сьвеце музэяў, прысьвечаны традыцыі сьветлавой рэклямы.
Музэй нэонаў у Варшаве.Музэй нэонаў у Варшаве.By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=22764886

Запрашаем у Музэй нэонаў у Варшаве (ФОТА)
Гэта першы ў Польшчы й адзін зь нешматлікіх у сьвеце музэяў, прысьвечаны традыцыі сьветлавой рэклямы.
Сёньня я запрашаю наведаць унікальную й незвычайную ўстанову, то бок Музэй нэонаў. Ён месьціцца ў варшаўскім раёне Прага на вуліцы Міньскай 25 (Mińska 25). Адкрыцьцё музэя адбылося ў траўні 2012 году падчас штогадовай акцыі „Ноч музэяў”.
Гісторыя ўстановы пачалася ў 2005 годзе з таго, што Ілёна Карвіньска (Iwona Karwińska) выратавала ад зьнішчэньня нэон старой крамы „Бэрлін” (Berlin) на вуліцы Маршалкоўскай у Варшаве.
Мэтай музэя зьяўляецца дакумэнтацыя й ахова пасьляваенных сьветлавых рэклям, то бок нэонаў. Пачынаючы з 2005 году ўстанова прымае ўдзел у мерапрыемствах, зьвязаных з дасьледаваньнем і рэстаўрацыяй старых нэонавых знакаў, якія зьяўляюцца ўспамінам буйнамаштабнай традыцыі краін „Усходняга блёка”.
Пра сэнтымэнты, якія згаданая традыцыя выклікае да гэтай пары, сьведчыць папулярнасьць гэтага першага ў Польшчы й аднаго зь нешматлікіх у сьвеце музэяў, прысьвечантх старой сьветлавой рэкляме.
Пастаянная калекцыя музэя складаецца з каля 100 старых нэонавых шыльдаў і іншых рэклямных установак, якія часьцяком былі распрацаваныя выдатнымі мастакамі й графічнымі дызайнэрамі - стваральнікамі добра вядомай у сьвеце „Польскай школы пляката”.
Экспанаты музэя паходзяць з тэрыторыі ўсяе Польшчы й былі выкананыя галоўным чынам у 1960 і 1970 гадах XX стагодзьдзя.
Самы стары экспанат - гэта нэон з чыгуначнай станцыі „Варшава Стадыён” (Warszawa Stadion). Апрача таго, тут можам пабачыць сьветлавыя шыльды варшаўскага рэстарана „Шанхай” (Szanghaj), „Амбасадар”(Ambasador), кафэ „Гензель і Грэтэль” (Jaś i Małgosia) і вядомага гандлёвага дому „Сэзам”(Sezam).
Дзевяць з найбуйнейшых экспанатаў разьмешчаныя на будынках Soho Factory, то бок незвычайнага жылога раёну, які месьціцца на тэрыторыі былога заводу боепрыпасаў Pocisk. Аднак музэй таксама клапоціцца аб некалькіх нэонах на тэрыторыі гораду, напрыклад, „Русалцы” (Syrenka) на вуліцы Груецкай (Grójecka).
Госьці музэя маюць выключную магчымасьць прыглядзецца да нэонаў зь блізкай адлегласьці й ацаніць майстэрства мастакоў і майстроў гэтай забытай формы мастацтва.
Як запэўніваюць заснавальнікі музэя, установа не займаецца выключна калекцыянаваньнем нэонавых шыльдаў, якія, па розных прычынах, ужо ня могуць знаходзіцца на сваіх першапачатковых месцах. Музэй таксама ініцыяваў кампанію, мэтай якой зьяўляецца ахова старых нэонавых шыльдаў і знакаў у гарадзкім пэйзажы ў рамках праекта „Акцыя рэстаўрацыя!” .
Кожны экспанат музэя мае сваю гісторыю, якая зьвязаная ня толькі зь яго стварэньнем, але таксама выратаваньнем ад зьнішчэньня. Напрыклад, рэкляму рэстарану „Амбасадар”, якая знаходзілася ў Алеях Уяздоўскіх (Aleje Ujazdowskie) у Варшаве музэю падарыў былы амбасадар Люксэмбурга ў Польшчы. Рэкляму „Кінатэатар Прага” (Kino Praga) выратаваў і доўгі час захоўваў фэрмэр, які працаваў на зносе аб’екту.
У сваю чаргу, падчас працаў па ацяпленьні жылога будынку на вуліцы Алеі Ерусалімскія (Aleje Jerozolimskie) адміністратар будынку рашуча павысіў аплату за знаходжаньне на ім сьветлавой рэклямы ювэлірнай крамы й юбэлір быў прымушаны адмовіцца ад рэклямы. Дарэчы, ён сам прынёс нэон у музэй.
Падобныя гісторыі зьвязаныя з кожным іншым экспанатам, які паказаны ў музэі.
На жаль, культавага нэона турагенцтва „Орбіс” (Orbis) не ўдалося зьняць з даху жылога дому на вуліцы Брацкай (Bracka) у Варшаве ў адной частцы. Рэкляма была парэзаная на фрагмэнты. У музэі знаходзяцца аднак найбольш характэрныя фрагмэнты буйной рэклямнай устаноўкі.
Музэй выпусьціў таксама некалькі альбомаў пра гісторыю польскіх нэонаў.
Музэй нэонаў у Варшаве зьяўляецца прыватнай установай, якая не карыстаецца падтрымкай з боку дзяржавы. Дзейнасьць установы, рэалізацыя ейнай місіі, а таксама праектаў, зьвязаных з аднаўленьнем нэонаў фінансуюцца за грошы наведвальнікаў і донараў.
Музэй нэонаў адкрыты шэсьць дзён на тыдзень, выходны - серада. Запрашаюцца як індывідуальныя наведвальнікі, так і арганізаваныя групы. Установа арганізоўвае таксама спэцыяльныя мерапрыемствы, адукацыйныя лекцыі, кінапаказы й экскурсіі.
Час наведваньня выставы працягваецца каля 1 гадзіны. Кошт квіткоў складае каля 3 эўра.
аз

Bядомы
Bядомы гандлёвы дом „Сэзам”. By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=38890364

Soho
Soho Factory - Tэрыторыя былога заводу боепрыпасаў Pocisk. By Alina Zienowicz (Ala z), e-mail - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons. wikimedia. org/w/index.php?curid=16811732

Музэй выпусьціў таксама некалькі альбомаў пра гісторыю польскіх нэонаў.
Музэй нэонаў у Варшаве зьяўляецца прыватнай установай, якая не карыстаецца падтрымкай з боку дзяржавы. Дзейнасьць установы, рэалізацыя ейнай місіі, а таксама праектаў, зьвязаных з аднаўленьнем нэонаў фінансуюцца за грошы наведвальнікаў і донараў.

Музэй нэонаў адкрыты шэсьць дзён на тыдзень, выходны - серада. Запрашаюцца як індывідуальныя наведвальнікі, так і арганізаваныя групы. Установа арганізоўвае таксама спэцыяльныя мерапрыемствы, адукацыйныя лекцыі, кінапаказы й экскурсіі.

Час наведваньня выставы працягваецца каля 1 гадзіны. Кошт квіткоў складае каля 3 эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт