Лукаш Лях (Łukasz Lach) – польскі музыкант, кампазытар, вакаліст, аўтар тэкстаў песьняў, а таксама мультыінструмэнталіст (гэта значыць, чалавек, які грае не на адным, а на некалькіх музычных інструмэнтах). Нарадзіўся Лукаш ў 1982 годзе ў Лодзі.
У сеціве адносна мала інфармацыі пра музыканта. Вядома, што ён пачынаў сваю музычную кар’еру, будучы лідарам калектыву Puzzle, быў таксама чальцом іншых групаў, між іншым – L.O.27, з якой выдаў дзьве кружэлкі, што заваявалі статус залатых дыскаў. Цяпер жа Лукаш Лях грае і сьпявае з калектывам, які заснаваў сам, а называецца група L.Stadt.
Да нядаўняга часу ўсе кружэлкі, якія выдаваў Лях са сваімі калектывамі, былі на ангельскай мове. Толькі ў 2017 годзе выйшаў кампакт-дыск пад назваю L.Story зь песьнямі на польскай мове. Як гаворыць сам пясьняр, ён грае рок-музыку, а гэты від музыкі, канешне ж, атаясамліваецца з ангельскай мовай, таму натуральным чынам выйшла, што і песьні польскага калектыву былі па-ангельску. Аднак раней ці пазьней пераважна кожны музыкант вяртаецца да сваёй роднай мовы, хоча хаця б нешта на ёй прасьпяваць, не выключэньнем быў і Лукаш Лях.
А я прапаную вашай увазе песьню ў выкананьні Лукаша Ляха з кінафільму «Габрыэль». Называецца кампазыцыя »Дарога».
Gdy jesteś sam
myśli swe
znasz już
na pamięć
Gdy nocą złą
przewracasz się
w poduszkę płaczesz
znów wstanie nowy dzień
odpłynie smutku cień
droga ta
choć pod wiatr
gdzieś prowadzi
wiem, ślepy los
zabrał ci
szansę niejedną
wstań
w niebo spójrz
przed tobą świat
i czas nieznany
znów wrócą lepsze dni
ktoś spełni twoje sny
droga ta
choć pod wiatr
gdzieś prowadzi
Dno, po to jest
odbić się możesz
by płynąć
to jest twój czas
to twoja szansa
skok w nieznane
niech nikt
nie mówi ci
co myśleć i jak żyć
droga ta
choć pod wiatr
gdzieś prowadzi
Калі ты адзін, думкі свае ведаеш ужо напамяць, калі дрэннай ноччу пераварочваесься на другі бок, плачаш у падушку. Зноў устане новы дзень, адыдзе смутку цень. Дарога гэтая, хоць супраць ветру, кудысьці вядзе.
Я ведаю, сьляпы лёс адабраў у цябе не адзін шанец. Устань, паглядзі ў неба. Перад табою сьвет і час незнаёмы. Зноў вернуцца лепшыя дні. Хтосьці споўніць твае сны. Дарога гэтая, хоць супраць ветру, кудысьці вядзе.
Дно дзеля таго існуе, што можаш адпіхнуцца, каб плыць. Гэта твой час, твой шанец, скок у невядомае.
Хай ніхто не кажа табе, што думаць і як жыць. Дарога гэтая, хоць супраць ветру, кудысьці вядзе.
Gdy jesteś sam – калі ты адзін (вакол цябе няма іншых людзей). Магчыма я ўжо казала, што ў польскай мове слова сам/сама мае два значэньні – гэта азначае як адзінокага чалавека, у якога няма спадарожніка жыцьця (samotny człowiek), так і сытуацыю, калі хтосьці нешта робіць адзін, без дапамогі іншых.
Ciągle jestem sama, chciałabym kogoś poznać – я пастаянна адна, хацела б з кімсьці пазнаёміцца.
Nie przeszkadzaj, chcę to zrobić sam – не перашкаджай, я хачу гэта зрабіць сам.
Na pamięć – тое ж самае, што і беларускае напамяць, аднак па-польску пішацца асобна, а па-беларуску разам. Магчыма, у другім выпадку тут назіраецца ўплыў расейскага адпаведніка наизусть.
Gdy nocą przewracasz się, w poduszkę płaczesz – калі ноччу пераварочваесься, у падушку плачаш. Калі паляк гаворыць, што хтосьці przewrócił się, то гэта як правіла азначае, што гэты хтосьці ўпаў, напрыклад, ішоў па лёдзе, пасьлізнуўся і ўпаў. Аднак можна таксама przewrócić się на другі бок, калі сьпім або проста ляжым.
Droga ta, choć pod wiatr, gdzieś prowadzi – дарога гэтая, хоць супраць ветру, кудысьці вядзе. На польскай мове можна ісьці pod wiatr i z wiatrem – супраць ветру і з ветрам. Дарэчы, на беларускай мове таксама можна сказаць «пад вецер».
Dno po to jest – odbić się możesz – дно дзеля таго ёсьць, што ты можаш ад яго адпіхнуцца, адштурхнуцца.
Mistrz dopłynął jako pierwszy do końca basenu, odbił się od ściany i popłynął z powrotem – чэмпіён даплыў да канца басэйну, адштурхнуўся ад сьценкі і паплыў назад.
нг