Rzeczpospolita
Наркотыкі – залатая жыла гангстэраў. Ужо больш 40% злачынных груп займаюцца наркабізнэсам. Гаспадарчыя злачынствы адышлі на другі плян. У мінулым годзе прыбытак з наркабізнэсу чэрпалі 374 групы такога тыпу, гэта на 38 больш, чым у папярэднім – вынікае з рапарту Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі.
«Магнітам для злачыннага сьвету зьяўляецца велізарны прыбытак. Другая прычына – расьце продаж наркотыкаў. Матэрыяльны стан грамадзтва паляпшаецца і, на жаль, больш людзей можа купіць наркотыкі», – ацэньвае крыміноляг, прафэсар Брунон Голыст.
Адначасова з ростамі наркотыкавых злачынцаў, зьмяншаецца колькасьць асоб, які займаліся гаспадарчымі махінацыямі, напрыклад, маніпулявалі падаткам ПДВ. Цікава, што зьменшылася таксама зацікаўленьне крымінальнымі злачынствамі (на 14 груповак менш).
Рост зацікаўленьня наркабізнэсам бачны таксама па колькасьці канфіскаваных наркатычных сродкаў. «У мінулым годзе быў пабіты рэкорд. Мы канфіскавалі агулам 11 тон наркатычных рэчываў і псыхатропаў. Годам раней – 2,2 тоны», – прызнае прэс-сакратар Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі Івона Юркевіч. Яна зазначае, што наркотыкавая злачыннасьць мяняе свой твар. Усё часьцей яна мае міжнародны характар, нават калі група працуе на тэрыторыі Польшчы.
Rzeczpospolita
Ужо больш 40% злачынных груп займаюцца наркабізнэсам. Гаспадарчыя злачынствы адышлі на другі плян. У мінулым годзе прыбытак з наркабізнэсу чэрпалі 374 групы такога тыпу, гэта на 38 больш, чым у папярэднім – вынікае з рапарту Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі.

ав