Памірае жыцьцё ў акіянах
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.02.2019 16:02
                    
                                 
                
                
                    Сёньня марскія істоты паміраюць у нябачных дагэтуль маштабах. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/ CC0 Public Domain 
                     
                
                
                
               
                
                         Ня так даўно акіяны запаўнялі казачныя расьліны, касякі і чарады рыбы, ды аграмадныя марскія жывёлы.
Сёньня марскія істоты паміраюць у нябачных дагэтуль маштабах. Паводле дасьледчыкаў, з 80-тых гадоў ХХ стагодзьдзя з вод нашай плянэты зьнікла палова жывёл, а некаторыя гатункі зьменшыліся на 75%.
З вялікім непакоем навукоўцы назіраюць за лясамі марскіх водарасьцяў.
Аўстралійскі дасьледчык акіянаў прафэсар Томас Вэрнбэрг заявіў, што за апошнія 50 гадоў з водаў цэлага сьвету зьнікла больш за трэць падводных лясоў. А гэтыя лясы зьяўляюцца домам для ў дзесяць разоў большай колькасьці жывёл, чым трапічныя лясы, напрыклад, Амазоніі.
Што прывяло падводныя лясы ў такі жудасны стан? Зьмены клімату і працяглыя пэрыяды экстраннай сьпёкі, гэта па-першае, а па-другое, жыцьцё ў акіянах зьнішчае чалавек сваёй дзейнасьцю, як ая прыводзіць да разьліву нафты, атручваньня вады цяжкімі мэталямі, выклікае цьвіценьне таксычных водарасьцяў з-за ўгнаеньняў, якія сплываюць з сушы. Таксама марскім жывёлам, як вялікім, так і самым маленькім (плянктону), перашкаджае шум лодак і прылад, якімі чалавек карыстаецца на акіянах, – б'юць трывогу дасьледчыкі.
Newsweek/яс