Logo Polskiego Radia
Print

К 2030 году пачне дзейнічаць касьмічная гасьцініца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.02.2019 16:22
Дзеля гэтага будзе выкарыстана Міжнародная касьмічная станцыя, якая знаходзіцца на арбіце Зямлі.
pixabay.com/Public Domain CC0

К 2030 году верагодна пачне дзейнічаць касьмічная гасьцініца. Амэрыканцы рыхтуюцца зрабіць чарговы крок у касьмічную прастору і разглядаюць ідэю пабудовы касьмічнай станцыі на арбіце Месяца.

У гэтым кантэксьце задачы цяперашняй Міжнароднай касьмічнай станцыі ISS вычэрпваюцца, аднак, яна будзе выкарыстана ў іншых мэтах. Аб гэтым кажа старшыня Польскага касьмічнага агенцтва прафэсар Гжэгаж Брона (Grzegorz Brona).

Г.Брона: У маёй ацэнцы, яна павінна быць выкарыстана, і верагодна дзеля камэрцыйных мэтаў. Адным з сэктараў касьмічнай прамысловасьці зьяўляецца касьмічны турызм, і я думаю, што гэта магчымае выкарыстаньне Міжнароднай касьмічнай станцыі ў будучыні. Ужо цяпер ідуць работы над падрыхтоўкай дадатковых модуляў для Міжнароднай касьмічнай станцыі. Гэтым займаецца, між іншым, кампанія Bigelow Aerospace, у якой ёсьць таксама сетка гатэляў на Зямлі. Яны цяпер рыхтуюць паветраныя модулі, якія, магчыма, у будучыні будуць далучаныя да Міжнароднай касьмічнай станцыі, і гэта будуць нумары для будучых касьмічных турыстаў.

Кіраўнік Польскага касьмічнага агенцтва, прафэсар Брона мяркуе, што гады 2025-2030 зьяўляюцца рэальнай пэрспэктывай, каб убачыць першы, вялікі касьмічны гатэль на арбіце вакол Зямлі.

Паводле PAP/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт