Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад замаруджвае з дакумэнтам пра ўвядзеньне 5G

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.01.2019 15:34
Сувязь пятага пакаленьня выклікае надта шмат пратэстаў і нэгатыўных асацыяцый.
pixabay.com/Public Domain CC0

Выданьне «Rzeczpospolita» піша, што польскі ўрад да канца мінулага году плянаваў прадставіць стратэгію ўкараненьня ў краіне тэхналёгіі мабільнай сувязі пятага пакаленьня (5G – fifth generation). Пляну далей няма, а паводле неафіцыйных зьвестак, яго агулам можа ня быць. Прычына ў тым, што перад парлямэнцкімі выбарамі партыя «Права і справядлівасьць» выказвае боязі, што сувязь пятага пакаленьня выклікае надта шмат пратэстаў і нэгатыўных асацыяцый.

Усё часьцей некаторыя экспэрты (як яны самі сябе называюць) заяўляюць, што сувязь пятага пакаленьня надта шкодная для здароўя чалавека, між іншым, яна можа нэгатыўна ўплываць на дзетароднасьць, таксама, як іншыя крыніцы выпраменьваньня.

Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі сустракаўся па гэтым пытаньні з прадстаўнікамі прадпрыемстваў тэлефоннай сувязі, але не было дасягнутае пагадненьне, якім чынам неабходна ўводзіць новую сувязь. Фірмы тэлефоннай сувязі адзначаюць, што яны зацікаўленыя ня столькі ў дакумэнце, які плянаваў прыняць урад, колькі ў канкрэтных, рэальных кроках. Калі такі дакумэнт будзе рыхтавацца яшчэ некалькі месяцаў, то ён ужо ня будзе мець ніякага значэньня. А чаму на столькі важная публікацыя стратэгіі ўвядзеньня мабільнай сувязі пятага пакаленьня ў Польшчы? Гэтага патрабуе плян, прыняты на ўзроўні Эўрапейскага Зьвязу, у адным з палажэньняў якога запісана, што сяброўскія краіны павінны падрыхтаваць стратэгіі да канца 2017 году.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт