Каб замяніць адно старое дрэва і экасыстэму, якое яно стварае, неабходна пасадзіць нават некалькі сотняў сажанцаў. Старыя дрэвы выконваюць важную ролю ў прыродзе. Гэта месца жыхарства і харчаваньня для многіх гатункаў жывёл, насякомых, грыбоў.
Пра гэта гаворыць кандыдат навук Марцін Кадэй з Інстытуту біялёгіі навакольнага асяродзьдзя Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту.
М. Кадэй: Старыя дрэвы вакол нас, увогуле ў навакольным асяродзьдзі, гэта такія энклявы біяразнастайнасьці. У такім старым дрэве будзе жыць цэлы камплект разнастайных гатункаў. У дрэве і на дрэве, часамі пад ім. Напэўна ў такім дрэве будуць жыць розныя гатункі птушак, лятучыя мышы. У гэтых дуплах можна знайсьці іншых млекакормячых, напрыклад, вявёрак. Таксама соневых грызуноў, напрыклад, соню-палчок. У дуплах вельмі часта знаходзяцца гнёзды пчаліных сем’яў, альбо іншых насякомых, якія прымаюць удзел у працэсе апыленьня расьлін.
Марцін Кадэй дадае, што акрамя гэтага на і ў дрэвах можна сустрэць мноства відаў грыбоў. Спэктар жывых арганізмаў, жыцьцё якіх зьвязана са старывымі дрэвамі, дастатковы шырокі.
Дырэктар Інстытуту дрэва Пётр Тышка-Хмялёвец займаецца дрэвамі. Такіх людзей называюць дэндролягамі. Яны самыя вывучаюць дрэвы, а таксама вучаць іншых. Ён адзначае, што старыя дрэвы важныя, паколькі яны маюць нешта, чаго ня можна зрабіць штучна.
П. Тышка-Хмялёвец: Старое дрэва расло 100, 200, 300 гадоў, чаго за ніякія грошы нельга паўтарыць. Нядаўна навукоўцы, якія дасьледавалі зьмены клімату, агучылі чарговую, вельмі трывожную інфармацыю. Я думаю, у яе кантэксьце мы павінны яшчэ больш клапаціцца аб дрэвах, паколькі будзе ўсё больш сьпёкі, больш бураў. А трэба зазначыць, што кожнае вялікае дрэва зьяўляецца як некалькі кліматызатараў. Пры гэтым трэба памятаць, што кліматызатар не ахалоджвае, ён толькі пераносіць цяпло з аднаго ў іншае месца. Кожнае вялікае дрэва ў стане ў сваіх галінках затрымаць некалькі сотняў літраў вады. Чым больш дрэваў, тым менш раптоўных паводак, якія здараюцца ўсё часьцей.
Пётр Тышка-Хмялёвец гаворыць, што дрэвы – гэта наш страхавы поліс ад неспрыяльных умоваў. Чым больш іх будзе, тым лепш людзям будзе жыць, тым менш яны будуць баяцца наступленьня кліматычных зьмен.
Марцін Кадэй лічыць, што чалавек павінна залежаць, каб навокал было як мага больш дрэваў.
М. Кадэй: Канешне, часам трэба прымаць рашэньні, ці такое дрэва па прычыне свайго ўзросту можа быць небясьпечным. Але трэба выкарыстоўваць розум. Варта зьвяртацца за ацэнкай да сэртыфікаваных дыягностыкаў дрэваў. Гэта спэцыялісты, якія маюць веды і досьвед, раскажуць, што зрабіць з такім дрэвам. Часамі, а нават вельмі часта аказваецца, што такое дрэва ня трэба вырубаць, можна яго пакінуць. Часамі далікатныя працэдуры, напрыклад, выдаленьне некаторых ветак зьяўляецца дастатковым, каб такое дрэва надалей было своеасаблівай выспай біялягічнай разнастайнасьці ў прыродзе.
Агулам, дрэвы ў сваёй натуры вельмі доўгавечныя. Нават можна сказаць, што яны былі б вечнымі, калі б не хваробы і наўмысная іх вырубка. Ці вы ведалі, што яблыня можа расьці 250 гадоў, клён тысячу, а бяроза 100?

ав