Logo Polskiego Radia
Print

Матэра з гэтага тыдня зьяўляецца культурніцкай сталіцай Эўропы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2019 09:01
  • Матэра з гэтага тыдня зьяўляецца культурніцкай сталіцай Эўропы.mp3
У адным з самых старых гарадоў Італіі пройдзе больш за дзьве тысячы імпрэз.
PAP/EPA/PALAZZO CHIGI/ FILIPPO ATTILI / HANDOUT

Матэра – горад на поўдні Італіі – з гэтага тыдня зьяўляецца Эўрапейская сталіцай Эўропы. Цыкл імпрэзаў, які будзе праходзіць пад лёзунгам «Адкрыйцеся на будучыню», распачаў мэр гораду Сэржыё Матарэла. Урачыстасьць распачалася гімнам Эўропы, які зайгралі 39 аркестраў і больш за дзьве тысячы музыкаў.
Сэржыё Матарэла казаў, што Матэрай ганарыцца цэлая Італія. Горад мае 60 тысяч жыхароў, знаходзіцца ў рэгіёне Луканіі. Гэта адзін з самых старых гарадоў Італіі. Захаваліся высечаныя ў скале пячоры з восьмага стагодзьдзя да нашай эры. Чвэрць стагодзьдзя таму іх занесьлі ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
У Матэры пройдуць больш за дзьве тысячы імпрэз. Рэалізаваныя будуць 50 вялікіх мастацкіх праектаў.
Другой Эўрапейскай сталіцай культуры зьяўляецца баўгарскі горад Плоўдзіў.

Матэра – горад на поўдні Італіі – з гэтага тыдня зьяўляецца культурніцкай сталіцай Эўропы. Цыкл імпрэзаў, які будзе праходзіць пад лёзунгам «Адкрыйцеся на будучыню», распачаў мэр гораду Сэржыё Матарэла. Урачыстасьць распачалася гімнам Эўропы, які зайгралі 39 аркестраў і больш за дзьве тысячы музыкаў.

Сэржыё Матарэла казаў, што Матэрай ганарыцца цэлая Італія. Горад мае 60 тысяч жыхароў, знаходзіцца ў рэгіёне Луканіі. Гэта адзін з самых старых гарадоў Італіі. Захаваліся высечаныя ў скале пячоры з восьмага стагодзьдзя да нашай эры. Чвэрць стагодзьдзя таму іх занесьлі ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

У Матэры пройдуць больш за дзьве тысячы імпрэз. Рэалізаваныя будуць 50 вялікіх мастацкіх праектаў.

Другой Эўрапейскай сталіцай культуры зьяўляецца баўгарскі горад Плоўдзіў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт