Logo Polskiego Radia
Print

Як пахудзець эфэктыўна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.01.2019 15:12
Ключом посьпеху павінен быць падыход.
Photo-Mix/pixabay.com/CC0

WPROST
Адным з найбольш папулярных навагодніх рашэньняў зьяўляецца рашэньне аб пахудзеньні – гэтым разам эфэктыўна, без эфэкту «йо-йо».
Ключом посьпеху павінен быць падыход. Дыета атаесамляецца звычайна кепска, паколькі гэта шэраг абмежаваньняў. Калі мы зразумеем, што справа не ў цяжкім этапе, але ў сталай зьмене стылю жыцьця, усё здаецца прасьцейшым. Важна, каб памятаць пра рэальныя і канкрэтныя мэты. Замест словаў «хачу пахудзець», паставіць канкрэтную мэту – пахудзець колькі кіляграм, чаму як раз столькі, на працягу якога часу?
Трэба забыцца пра ўсе рэклямаваныя, цудадзейныя дыеты, якія дазваляюць у кароткім часе скінуць нават некалькі кіляграм. Вага, магчыма, і пакажа менш, але арганізм будзе змагацца з сур’ёзнымі недахопамі. Каб сапраўды пахудзець патрэбная здаровая мадэль харчаваньня, якая абапіраецца на сьвежых садавіне і агародніне, бялку, прадуктаў з суцэльнага збожжа.
Клятвы, што мы ўжо ніколі ня будзем есьці нічога салодкага, не зьяўляюцца нічым добрым. Гэта чарговая забарона, якая нас дэматывуе. Існуюць больш карысныя і салодкія рэчы.
Варта выкарыстаць зёлкавыя прэпараты (напрыклад, гарбаты), якія падтрымліваюць стрававальную сыстэму, рэгулююць узровень глюкозы ў крыві і выдзяленьня жоўці.
Напэўна кожнага чалавека на дыеце раней ці пазьней паявяцца сумневы, наступіць горшы дзень. Трэба да гэтага падрыхтавацца, паколькі зьмена звычак і стылю жыцьця ніколі не бывае лёгкай.
Асобы на дыеце павінны памятаць пра сон. Калі мы ня выспаныя, парушаецца гарманальная сыстэма. Чалавек становіцца ня толькі раздражнёным і стомленым, але таксама апынаецца пад большай пагрозай росту вагі.
Аптымальнай і няшкоднай для здароўя лічыцца пахудзеньне на 0,5-1 кг у тыдзень. Нельга павялічваць тэмпу пахудзеньня, паколькі вас абавязкова чакае эфэкт «йо-йо».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт