Logo Polskiego Radia
Print

У пятніцу ноччу пачынаецца астранамічная зіма

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.12.2018 17:19
  • 20.12.18_навука.mp3
На якой аснове вызначаюць дакладны час пачатку астранамічнай зімы?
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Астранамічная зіма ў гэтым годзе пачынаецца дакладна ў пятніцу 21 сьнежня роўна а 23.23. Тады наступіць момант зімовага сонцастаяньня. Астранамічная зіма будзе працягвацца да вясновага раўнадзенства.

Дакладны час пачатку астранамічнай зімы вызначае момант пераходу Сонца праз гэтак званую кропку Казярога. У гэты дзень сонца ў зэніце ўзвышаецца на Тропік Казярога, які зьяўляецца самай паўднёвай шыратой. У гэты момант у Польшчы і ў паўночным паўшар'і вугал падзеньня сонечнага сьвятла апоўдні зьяўляецца самым маленькім за цэлы год.

Астранамічныя поры году вызначаюцца момантамі сонцастаяньня і раўнадзенства, якія адпавядаюць стаяньнем сонца ў зэніце: над экватарам, або ў тропіках.

І таму у паўночным паўшар'і вясна доўжыцца ад вясновага раўнадзенства да летняга сонцастаяньня, лета ахоплівае пэрыяд ад летняга сонцастаяньня да восеньскага раўнадзенства, восень – у нас ад восеньскага раўнадзенства да зімовага сонцастаяньня і зіма пасьля зімняга сонцастаяньня да вясновага раўнадзенства.

Поры году не зьяўляюцца вынікам зьмены адлегласьці нашай плянэты ад Сонца, якая зьмяняецца толькі ў невялікай ступені. Цікава, што Зямля найбліжэй да Сонца знаходзіцца менавіта на пачатку студзеня, калі ў нас пануе зіма.

Поры году мяняюцца ў выніку ўзьдзеяньня двух фактараў: гэта нахіл восі вярчэньня Зямлі адносна плоскасьці арбіты і арбітны рух вакол Сонца. Такім чынам, у розны час года ў дадзеным паўшар’і зьмяняецца асьвятленьне, што зьвязана з вышынёй сонца над гарызотнам і вызначае даўжыню ночы і дня.

Акрамя астранамічных пор году выдзяляюцца яшчэ іншыя віды сэзонаў, напрыклад, фэналягічны сэзон, ці кліматагенічны сэзон.

Фэналягічныя поры вызначаюцца прыродай (напрыклад, квітненьнем пэўных расьлін, ці ападаньнем лісьця восеньню), а кліматагенічныя поры мяняюцца ў залежнасьці ад тэмпэратуры.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт