Logo Polskiego Radia
Print

У 2020 годзе ў Польшчы будзе ўдвая больш фотарадараў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.12.2018 15:16
Значная частка грошай на іх усталяваньне будзе паходзіць з Эўразьвязу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Dziennik Gazeta Prawna
Ужо пад канец 2020 году ў Польшчы будзе ўдвая больш фотарадараў. Значная частка грошай на іх усталяваньне будзе паходзіць з Эўразьвязу. Інспэкцыя дарожнага транспарту атрымала згоду, каб выкарыстаць сродкі з Эўразьвязу на разбудаваньне сеткі фотарадараў. Канкрэтна гаворка ідзе пра праект «Павелічэньне эфэктыўнасьці сыстэмы аўтаматычнага нагляду за дарожным рухам», варты 43 мільёны даляраў. Паводле яго, колькасьць рэгістратараў хуткасьці і праезду на чырвонае сьвятло вырасьце на некалькі сотняў штук. Магчыма, іх колькасьць вырасьце ўдвая.
Інспэкцыя дарожнага транспарту ня мае такіх сродкаў, таму вырашыла зьвярнуцца да ЭЗ. Дамова аб фінансаваньні будзе падпісаная да канца году. У суме ІДТ можа разьлічваць на 85% датацыі. Новыя радары паявяцца сама рана ў другой палове 2020 году альбо на пераломе 2020 і 2021. У сваю чаргу іх усталяваньне ў канкрэтных месцах зойме яшчэ каля году.

Dziennik Gazeta Prawna: Ужо пад канец 2020 году ў Польшчы будзе ўдвая больш фотарадараў. Значная частка грошай на іх усталяваньне будзе паходзіць з Эўразьвязу. Інспэкцыя дарожнага транспарту атрымала згоду, каб выкарыстаць сродкі з Эўразьвязу на разбудаваньне сеткі фотарадараў. Канкрэтна гаворка ідзе пра праект «Павелічэньне эфэктыўнасьці сыстэмы аўтаматычнага нагляду за дарожным рухам», варты 43 мільёны даляраў. Паводле яго, колькасьць рэгістратараў хуткасьці і праезду на чырвонае сьвятло вырасьце на некалькі сотняў штук. Магчыма, іх колькасьць вырасьце ўдвая.

Інспэкцыя дарожнага транспарту ня мае такіх сродкаў, таму вырашыла зьвярнуцца да ЭЗ. Дамова аб фінансаваньні будзе падпісаная да канца году. У суме ІДТ можа разьлічваць на 85% датацыі. Новыя радары паявяцца сама рана ў другой палове 2020 году альбо на пераломе 2020 і 2021. У сваю чаргу іх усталяваньне ў канкрэтных месцах зойме яшчэ каля году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт