Сёньня я запрашаю ў Кэнтшын (Kętrzyn) - горад у Вармінска-Мазурскім ваяводзтве, у гістарычным рэгіёне Ніжняя Прусія. Да 1946 году горад называўся Растэнбург або Растэмборк (ням. Rastenburg, поль. Rastembork).
У мінулым Кэнтшын быў квітнеючым прамысловым цэнтрам, цяпер - гэта невялікі гарадок, які ўсё ж прыцягвае турыстаў цікавымі помнікамі архітэктуры.
Кэнтшын распаложаны на былых землях прускага племені Бартаў. Гэтыя землі ў XIII стагодзьдзі былі захопленыя й далучаныя да Дзяржавы Тэўтонскага Ордэна.
Тэўтонскі замак у Кэнтшыне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У 1329 годзе крыжацкі комтур пабудаваў вартаўнічую вежу (башню) на месцы прускага гарадзішча, якое называлі Раст (Rast). Неўзабаве побач зь вежай пачаў разьвівацца пасёлак. Гарадзкія правы ён атрымаў у 1357 годзе. У 1345 годзе вежу зьнішчылі летувісы пад камандаваньнем князёў Альгерда й Кейстута. Аднак тэўтонцы хутка адбудавалі пасёлак і пачалі будаўніцтва абаронных мураў.
У часы тэўтонцаў Кэнтшын быў сядзібай пракурораў. Дарэчы, два зь іх пазьней сталі вялікімі магістрамі Тэўтонскага ордэну.
Мясцовыя гараджане не аднойчы выступалі супраць тэўтонскай улады. У 1454 годзе горад афіцыйна адмовіўся ад тэўтонскай улады й даверыўся польскаму каралю Казімеру.

У той час, калі дэлегацыя накіроўвалася да польскага караля, гараджане захапілі замак, зьняволілі, а пазьней забілі мясцовага пракурора. Тэўтонцы выкарысталі гэтую падзею ў якасьці аднаго з аргумэнтаў для дэлегалізацыі Прускага Саюза. У выніку польска-тэўтонскіх перамоваў вялікі магістар пагадзіўся на амністыю для гараджан пры ўмове, што горад вернецца ва ўладу тэўтонскага ордэна.
Пасьля Трынаццацігадовай вайны (1454-1466) на падставе Торунскага міру Кэнтшын застаўся часткай Дзяржавы Тэўтонскага Ордэна.
Памятны валун ля замака ў Кэнтшыне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Падчас Сямігадовай вайны (1758-1762) Усходняя Прусія апынулася пад расейскай акупацыяй. У сваю чаргу ў 1807 годзе ў горадзе са сваёй Познаньскай дывізіяй каротка дысьлякаваўся генэрал Ян Генрык Дамброўскі. Пра гэтую падзею цяпер турыстам нагадвае памятная дошка.
Памятная дошка, Кэнтшын. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У 1868 годзе Кэнтшын з Кёнігсбэргам спалучыла чыгуначная лінія, якая пазьней была пашыраная. Горад перабудоўваўся – узьніклі новы гарадзкі рынак і ратуша.
Падчас Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1914 году ў Кэнтшын зноў уварваліся расейскія войскі.
У сваю чаргу, падчас Другой сусьветнай вайны ў лесе недалёка ад горада была пабудаваная штаб-кватэра Адольфа Гітлера „Ваўчынае логава”. Паветраныя ўдары з 1942 году й баявыя дзеяньні 1945 прывялі да сур'ёзнага разбурэньня горада.
Замак і Стары горад былі спаленыя жаўнерамі Чырвонай арміі. Зьнішчаныя былі каля 40% гарадзкіх збудаваньняў. На тэрыторыі горада дзейнічаў спэцыяльны лягер НКВД.
У 1946 годзе горад быў уключаны ў склад новастворанага Ольштынскага ваяводзтва. Нямецкамоўнае насельніцтва было дэпартаванае ў Нямеччыну.
Першапачаткова ў пасьляваеннай Польшчы горад нейкі час называўся яшчэ Растэмборкам (Rastembork), але канчаткова ў 1946 годзе быў перайменаваны ў Кэнтшун ад прозьвішча Войцеха Кэнтшыньскага (Wojciech Kętrzyński) – гісторыка, які ў XIX стагодзьдзі змагаўся зь германізацыяй рэгіёну Мазуры.
Тэўтонскі замак у Кэнтшыне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Турыстаў, якія наведваюць сучасны Кэнтшын, чакаюць цікавыя помнікі архітэктуры. Сярод іх, напрыклад, касьцёл сьвятога Юрыя, пабудаваны на месцы былой абароннай вежы. Пачаткі будаўніцтва сьвятыні, якая мае тытул меншай базылікі, сягаюць XIV стагодзьдзя.
Kасьцёл сьвятога Юрыя, Кэнтшын. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Побач з ёй знаходзіцца касьцёл сьвятога Яна й былая могілкавая капліца, перабудаваная ў Вялікую Школу. Школа рыхтавала кандыдатаў ва ўнівэрсытэт у Кёнігсбэргу. Гэты будынак служыў польскай меншасьці, як пратэстанцкі касьцёл, таму яго называлі таксама польскім касьцёлам.
Kасьцёл сьвятога Яна, Кэнтшын. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Адным з асноўных шэдэўраў, сярод архітэктурных помнікаў Кэнтшына зьяўляецца тэўтонскі замак, будаўніцтва якога пачалося ў XIV стагодзьдзі.
У XVII стагодзьдзі замак некалькі разоў перабудоўвалі. У 1945 годзе ён згарэў. У гадах 1962-1967 замак быў рэканструяваны на падставе малюнкаў з XIX стагодзьдзя.
Тэўтонскі замак у Кэнтшыне. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У Кэнтшыне па сёньняшні дзень захаваліся таксама многія іншыя храмы, напрыклад, нэагатычны касьцёл сьвятой Катажыны, праваслаўная царква, сынагога з XIX стагодзьдзя, габрэйскія могілкі з пачатку XІX стагодзьдзя, нэагатычная ратуша, ці фрагмэнты абаронных мураў з XIV стагодзьдзя і г.д.
Cынагога з XIX стагодзьдзя, Кэнтшын. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
У Кэнтшыне дзейнічае таксама вядомы ў Польшчы конезавод.
Анна Задрожна
Кэнтшын – тэўтонскі горад у гістарычнай Ніжняй Прусіі (ФОТА)
Па сёньняшні дзень горад прыцягвае турыстаў цікавымі помнікамі архітэктуры.