Logo Polskiego Radia
Print

Кава - лек на многія хваробы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.10.2018 15:19
Кава зьмяншае сьмяротнасьць па прычыне ўсіх хвароб прыкладна на 10-20 прац.
pixabay.com/Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza (Дадатак Zdrowie)
Кава дзейнічае як лек. Вельмі доўга меркавалася, што кава шкодзіць здароўю. Упершыню гэты міт пачалі разбураць у 1981 годзе, калі навукоўцы адкрылі, што адказнай за язву страўніка зьяўляецца ня кава, а бактэрыя Helicobacter pylori. Гэта была рэвалюцыя. Праз некалькі гадоў было даказана, што кава ня мае нічога супольнага з ракам падстраўнікавай залозы. Вяртаньне добрага імя каве працягвалася прыкладна да канца ХХ стагодзьдзя. Наступныя гады – гэта пошук доказаў, што гэты напітак ня толькі ня шкодзіць, але зьяўляецца карысным для здароўя. Пра якія карысьці ідзе гаворка?
Навукоўцы з розных куткоў сьвету пераконваюць, што кава зьмяншае сьмяротнасьць па прычыне ўсіх хвароб, у тым ліку інфарктаў, інсультаў, цукровага дыябэту, прыкладна на 10-20 прац. Дасьледаваньні таксама сьведчаць аб тым, што кава прадухіляе захворваньне ракам печані, маткі, прастаты, тоўстай кішкі і інш.
Што ўтрымліваюць зерні кавы, дзякуючы чаму яна мае такую моц? Гэта ня простае пытаньне, паколькі кава ўтрымлівае больш за тысячу актыўных рэчываў. Дзеяньне многіх ня вывучанае да гэтага часу. Магчыма, розныя элемэнты ўзаемадзейнічаюць і ў выніку даюць пазытыўны вынік. Напэўна вядома, што кава ўтрымлівае велізарную колькасьць поліфэнолаў.
Колькі кубкаў кавы можа выпіць здаровы чалавек? Ад трох да пяці каваў эспрэса ў дзень – гэта сярэдняя дзённая норма. Важна ведаць, што, каб кава мела пазытыўны ўплыў на здароўе, яе трэба піць без малака і без цукру.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт