Logo Polskiego Radia
Print

Рэшэль – жамчужына рэгіёну Вармія (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2018 15:27
  • Рэшэль гарадок.mp3
Горад зьяўляецца абавязковым пунктам на мапе кожнага турыста, які наведвае Вармію.
РэшэльРэшэльPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Рэшэль – жамчужына рэгіёну Вармія (ФОТА)
Горад зьяўляецца абавязковым пунктам на мапе кожнага турыста, які наведвае Вармію.
Рэшэль (Reszel) лічыцца самым прыгожым горадам Варміі (Warmia). Ад іншых гарадоў рэгіёну яго адрозьнівае маляўнічае разьмяшчэньне й сярэднявечны клімат, які падкрэсьліваюць шматлікія помнікі архітэктуры. Замак біскупаў, прыгожы парафіяльны касьцёл, гатычныя масты, а таксама добра захаваны Стары горад прыцягваюць у Рэшэль тысячы турыстаў з усяе Польшчы й сьвету.
Рэшэль - гэта невялікі гарадок, у якім пражывае каля 5 тысяч жыхароў. Ён разьмешчаны на поўначы Польшчы ў Варміньска-мазурскім ваяводзтве на невялікім, але крутым узгорку, каля падножжа якога цячэ рака Сайна (Sajna).
Пагорак быў населены племенем прабалтаў ужо 2 тысячы гадоў таму. Зручнае разьмяшчэньне й натуральныя абаронныя ўмовы спрыялі бесьперапыннасьці насяленьня пасёлка. Цягам стагодзьдзяў старое паселішча ператварылася ў крэпасьць прускага племені бартаў.
У 1241 годзе тэўтонцы заснавалі ў гэтым месцы першае драўлянае ўмацаванае паселішча, якое атрымала гарадзкія правы ў 1337 годзе.
Замак быў двойчы разбураны падчас Прускіх паўстаньняў (1242 і 1262 гадах) і двойчы адбудаваны. Уласнасьцю вармінскіх біскупаў навакольныя землі сталі ўжо ў 1254 годзе, аднак з-за бунтаў прускіх плямёнаў касьцёл пераняў над імі кантроль толькі ў 1273 годзе. Сам замак тэўтонцы аддалі біскупам толькі ў канцы XIII стагодзьдзя.
Прыкладна з гэтага часу горад зьяўляецца сымбалем рэгіёну Вармія. Цягам стагодзьдзяў ён быў любімай сядзібай біскупаў і галоўным цэнтрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў княстве.
Замак біскупаў і Стары горад дысьлякаваныя на невялікім узгорку. Усходні й паўднёвы яго схілы крута спускаюцца да ракі, якая працякае ніжэй. З астатніх бакоў схілы менш спадзіста нахільныя. На паўночным і ўсходнім баку ўзгорка цягнецца шырокая паласа прыгараду, заснаванага ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў.
Усе помнікі архітэктуры Рэшэля сканцэнтраваныя на невялікай плошчы, якую можна абыйсьці пяшком цягам гадзіны. Аднак, калі мы хочам сапраўды да іх прыглядзецца, то спатрэбіцца нам на многа больш часу.
Што варта паглядзець у Рэшэлі? Перш за ўсё замак біскупаў, які зьяўляецца ня толькі жамчужынай сярэднявечнай ваеннай архітэктуры, але таксама сымбалем Варміі. Яго характэрная выява знаходзіцца ў амаль кожнай публікацыі, якая прасоўвае рэгіён і ваяводзтва. Будаўніцтва гэтага цаглянага аб’екту на месцы тэўтонскай крэпасьці ініцыяваў у 1350 годзе біскуп Ян з Майсена (Jan z Miśni).
Варта нагадаць, што 21 жніўня 1811 году ў Рэшэлі была спаленая апошняя ведзьма ў Эўропе - Барбара Здунк (Barbara Zdunk). Яе абвінавацілі ў чараўніцтве й да прымяненьня сьмяротнага пакараньня ўтрымлівалі й катавалі ў мясцовым замку.
Іншыя славутасьці Рэшэля - гэта парафіяльны касьцёл сьвятых Пятра і Паўла, пабудаваны ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя. Храм двойчы зьнішчалі пажары, адзін у 1774, другі - у 1806 годзе. Актуальнае абсталяваньне паходзіць з 1822-1843 гадоў. Касьцёл зьяўляецца прыкладам гатычнага стылю. У яго экстэр’еры дамінуе вежа з канца XV і пачатку XVI стагодзьдзяў. Ейная вышыня складае больш за 51 мэтар. Вежа даступная для наведвальнікаў. За невялікую аплату можна атрымаць асалоду ад панарамы горада й яго ваколіц.
Паміж касьцёлам і замкам знаходзіцца плябанія, то бок дом парафіяльнага ксяндза з 1444 году. Ёй шанцавала - не пацярпеўшы ад шматлікіх пажараў горада, яна і цяпер зьяўляецца адным з найстарэйшых будынкаў Рэшэля.
Характэрнымі помнікамі архітэктуры горада зьяўляюцца гатычныя масты з XIV стагодзьдзя, то бок Рыбацкі, Высокі й Нізкі.
У самым цэнтры Рэшэля знаходзіцца гарадзкая ратуша з пачатку XІX стагодзьдзя, якая ўяўляе сабой клясычны стыль. Будынак упрыгожаны вежай з гадзіньнікам.
Апрача таго, варта паглядзець таксама грэка-каталіцкую царкву Перамяненьня Гасподняга з XVIII стагодзьдзя й збожжасховішча бэлечнай канструкцыі, таксама з XVІІІ стагодзьдзя.
Рэшэль быў першым горадам у Польшчы, які ўступіў у Міжнародную асацыяцыю Cittaslow (Павольны горад). Гарадзкая рада прыняла гэтае рашэньне ў 2004 годзе. Арганізацыя была заснаваная ў Італіі ў кастрычніку 1999 году. Мэтай руху зьяўляецца паляпшэньне якасьці жыцьця ў гарадах за кошт запаволеньня яго рытму й супрацьстаяньне аднастайнасьці. У 2013 годзе арганізацыя налічвала 168 гарадоў-членаў.
аз

Рэшэль (Reszel) лічыцца самым прыгожым горадам Варміі (Warmia). Ад іншых гарадоў рэгіёну яго адрозьнівае маляўнічае разьмяшчэньне й сярэднявечны клімат, які падкрэсьліваюць шматлікія помнікі архітэктуры. Замак біскупаў, прыгожы парафіяльны касьцёл, гатычныя масты, а таксама добра захаваны Стары горад прыцягваюць у Рэшэль тысячы турыстаў з усяе Польшчы й сьвету.

Рэшэль.
Рэшэль. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Рэшэль - гэта невялікі гарадок, у якім пражывае каля 5 тысяч жыхароў. Ён разьмешчаны на поўначы Польшчы ў Варміньска-мазурскім ваяводзтве на невялікім, але крутым узгорку, каля падножжа якога цячэ рака Сайна (Sajna).
Пагорак быў населены племенем прабалтаў ужо 2 тысячы гадоў таму. Зручнае разьмяшчэньне й натуральныя абаронныя ўмовы спрыялі бесьперапыннасьці насяленьня пасёлка. Цягам стагодзьдзяў старое паселішча ператварылася ў крэпасьць прускага племені бартаў.

Рэшэль.
Рэшэль. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 1241 годзе тэўтонцы заснавалі ў гэтым месцы першае драўлянае ўмацаванае паселішча, якое атрымала гарадзкія правы ў 1337 годзе.

Замак быў двойчы разбураны падчас Прускіх паўстаньняў (1242 і 1262 гадах) і двойчы адбудаваны. Уласнасьцю вармінскіх біскупаў навакольныя землі сталі ўжо ў 1254 годзе, аднак з-за бунтаў прускіх плямёнаў касьцёл пераняў над імі кантроль толькі ў 1273 годзе. Сам замак тэўтонцы аддалі біскупам толькі ў канцы XIII стагодзьдзя.

Рэшэль.
Рэшэль. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Прыкладна з гэтага часу горад зьяўляецца сымбалем рэгіёну Вармія. Цягам стагодзьдзяў ён быў любімай сядзібай біскупаў і галоўным цэнтрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў княстве.

Замак біскупаў і Стары горад дысьлякаваныя на невялікім узгорку. Усходні й паўднёвы яго схілы крута спускаюцца да ракі, якая працякае ніжэй. З астатніх бакоў схілы менш спадзіста нахільныя. На паўночным і ўсходнім баку ўзгорка цягнецца шырокая паласа прыгараду, заснаванага ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў.

Рэшэль.
Рэшэль. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Усе помнікі архітэктуры Рэшэля сканцэнтраваныя на невялікай плошчы, якую можна абыйсьці пяшком цягам гадзіны. Аднак, калі мы хочам сапраўды да іх прыглядзецца, то спатрэбіцца нам на многа больш часу.

Рэшэль.
Рэшэль. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Што варта паглядзець у Рэшэлі? Перш за ўсё замак біскупаў, які зьяўляецца ня толькі жамчужынай сярэднявечнай ваеннай архітэктуры, але таксама сымбалем Варміі. Яго характэрная выява знаходзіцца ў амаль кожнай публікацыі, якая прасоўвае рэгіён і ваяводзтва. Будаўніцтва гэтага цаглянага аб’екту на месцы тэўтонскай крэпасьці ініцыяваў у 1350 годзе біскуп Ян з Майсена (Jan z Miśni).
Варта нагадаць, што 21 жніўня 1811 году ў Рэшэлі была спаленая апошняя ведзьма ў Эўропе - Барбара Здунк (Barbara Zdunk). Яе абвінавацілі ў чараўніцтве й да прымяненьня сьмяротнага пакараньня ўтрымлівалі й катавалі ў мясцовым замку.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла, Рэшэль. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Іншыя славутасьці Рэшэля - гэта парафіяльны касьцёл сьвятых Пятра і Паўла, пабудаваны ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя. Храм двойчы зьнішчалі пажары, адзін у 1774, другі - у 1806 годзе.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла, Рэшэль. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Актуальнае абсталяваньне паходзіць з 1822-1843 гадоў. Касьцёл зьяўляецца прыкладам гатычнага стылю. У яго экстэр’еры дамінуе вежа з канца XV і пачатку XVI стагодзьдзяў. Ейная вышыня складае больш за 51 мэтар. Вежа даступная для наведвальнікаў. За невялікую аплату можна атрымаць асалоду ад панарамы горада й яго ваколіц.

Плябанія,
Плябанія, то бок дом парафіяльнага ксяндза з 1444 году. Рэшэль. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Паміж касьцёлам і замкам знаходзіцца плябанія, то бок дом парафіяльнага ксяндза з 1444 году. Ёй шанцавала - не пацярпеўшы ад шматлікіх пажараў горада, яна і цяпер зьяўляецца адным з найстарэйшых будынкаў Рэшэля.

Характэрнымі помнікамі архітэктуры горада зьяўляюцца гатычныя масты з XIV стагодзьдзя, то бок Рыбацкі, Высокі й Нізкі.

Гарадзкая
Гарадзкая ратуша, Рэшэль. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У самым цэнтры Рэшэля знаходзіцца гарадзкая ратуша з пачатку XІX стагодзьдзя, якая ўяўляе сабой клясычны стыль. Будынак упрыгожаны вежай з гадзіньнікам.
Апрача таго, варта паглядзець таксама грэка-каталіцкую царкву Перамяненьня Гасподняга з XVIII стагодзьдзя й збожжасховішча бэлечнай канструкцыі, таксама з XVІІІ стагодзьдзя.

Збожжасховішча,
Збожжасховішча, Рэшэль. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Рэшэль быў першым горадам у Польшчы, які ўступіў у Міжнародную асацыяцыю Cittaslow (Павольны горад). Гарадзкая рада прыняла гэтае рашэньне ў 2004 годзе. Арганізацыя была заснаваная ў Італіі ў кастрычніку 1999 году. Мэтай руху зьяўляецца паляпшэньне якасьці жыцьця ў гарадах за кошт запаволеньня яго рытму й супрацьстаяньне аднастайнасьці. У 2013 годзе арганізацыя налічвала 168 гарадоў-членаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт