Logo Polskiego Radia
Print

22 верасьня – Эўрапейскі дзень без аўтамабіля

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.09.2018 07:08
  • Дзень без аўтамабіля.mp3
"Аўтамабілі нас выцясьняюць, асабліва з гарадоў".
Photo: REDioACTIVE/pixabay.com/CC0 Public Domain

22 верасьня – Эўрапейскі дзень без аўтамабіля. Ва ўсім сьвеце праводзяцца інфармацыйныя й адукацыйныя акцыі на тэму забруджаньня паветра прыватнымі аўтамабілямі. Кіроўцаў заахвочваюць перасесьці на грамадзкі транспарт.
Ідэя гэтага дня нарадзілася ў 1998 годзе ў Францыі. Мэтай кампаніі зьяўляецца фармаваньне праэкалягічных паводзін, распаўсюд інфармацыі пра нэгатыўныя наступствы выкарыстоўваньня аўтамабіляў, перакананьне эўрапейцаў выкарыстоўваць альтэрнатыўныя сродкі транспарту. Арганізатары Дня без аўтамабіля стараюцца паказаць, што жыцьцё ў горадзе без аўтамабіля ня толькі магчымае, але й нашмат больш прыемнае.
На жаль, як бы не стараліся эколягі, коркі на вуліцах гарадоў не зьмяншаюцца нават у Дзень без аўтамабіля. Так штогод выглядае Варшава, дзе грамадзкі транспарт у гэты дзень зьяўляецца бясплатным для ўсіх, ня толькі для кіроўцаў. Прадстаўнікі гарадзкой ратушы ўжо некалькі дзён да акцыі заахвочваюць перасаджвацца ў аўтобусы, трамваі ці мэтро. Прадстаўнікі мэрыі пераконваюць, што гарадзкі транспарт хуткі й экалягічны.
Аргумэнты гарадзкой улады, аднак, не пераконваюць большасьці кіроўцаў.
Ці ў такім выпадку ўсё ж варта працягваць намаганьні й заахвочваць кіроўцаў перасесьці на грамадзкі транспарт, ровар ці пайсьці пешшу, ці варта арганізоўваць Дзень без аўтамабіля? «Так», – пераконвае старшыня экалягічнага таварыства «Клюб Гая» Яцэк Божэк.
Я. Божэк: Паколькі большасьць не пераймаецца Днём без аўтамабіля, усе карыстаюцца машынамі, а ўся нашая цывілізацыя падпарадкаваная аўтамабілю, то тым больш мы павінны пра гэта гаварыць. Аўтамабілі нас выцясьняюць, асабліва з гарадоў. А гарады – гэта месца жыхарства людзей. І найперш трэба нагадваць, што чалавек – гэта хадзячая істота. Істота, якая перамяшчаецца з пункту А ў пункт Б. Нават, каб паехаць аўтамабілем, нам трэба да яго дайсьці. Гарады перапоўненыя машынамі, якія забіраюць прастору ў тых, хто ходзіць пешшу. Мы не пераконваем цалкам адмовіцца ад аўтамабіляў. Мы тлумачым, што якасьць нашага жыцьця, асабліва ў гарадах, здароўе людзей і здароўе плянэты маглі б быць лепшымі, калі б мы менш езьдзілі аўтамабілямі, а больш хадзілі, напрыклад, пяшком. Кожны з нас ходзіць. Мы б хацелі нагадваць людзям, што, па-першае, гэта вельмі прыемна, што можна знаёміцца са сьветам з цалкам іншага пункту гледжаньня. Па-другое, гэта карысна для здароўя. Па-трэцяе, гэта самы танны спосаб перамяшчэньня. Хадзьба зьяўляецца найлепшай для гарадоў, паколькі гарады былі створаныя для людзей, а не для аўтамабіляў.
Штогод да эўрапейскай акцыі далучаюцца некаторыя беларускія гарады. У Дзень без аўтамабіля кіроўцы ў менскім грамадзкім транспарце могуць езьдзіць бясплатна. Бясплатны праезд у аўтобусах рэгулярных гарадзкіх зносін і гарадзкім электрычным транспарце будзе прадстаўляцца пры прад'яўленьні пасьведчаньня кіроўцы і пасьведчаньня аб рэгістрацыі транспартнага сродку.
Як паведамляе Белта, у 2016 годзе такім правам скарысталіся 6,5 тыс. менчукоў, у мінулым годзе – 16,5 тыс.
У Беларусі Дзень без аўтамабіля праводзіцца з 2008 года. Па дадзеных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі, падчас акцыі выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфэрнае паветра ад аўтамабільных крыніц зьніжаюцца на 100-200 т.
У Менску больш за 85% выкідаў забруджвальных рэчываў прыпадае на аўтамабілі і толькі 15% – на прамысловыя прадпрыемствы. Падчас правядзеньня Эўрапейскага тыдня мабільнасьці ў Менску 22 верасьня 2017 года праведзены экспэрымэнт па вымярэньні канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у атмасфэрным паветры на перакрытых участку вул. Леніна ад пр.Незалежнасьці да вул. Кірава. Па выніках вымярэньня ўстаноўлена зьніжэньне ўтрыманьня ўзроўню забруджвальных рэчываў у 1,2-1,5 раза.

Ва ўсім сьвеце праводзяцца інфармацыйныя й адукацыйныя акцыі на тэму забруджаньня паветра прыватнымі аўтамабілямі. Кіроўцаў заахвочваюць перасесьці на грамадзкі транспарт.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт