Gazeta Wyborcza
У сацыяльных СМІ ўсё больш нянавісьці да ўкраінцаў. На працягу некалькіх апошніх тыдняў антыўкраінскі зьмест выкарыстоўваецца для атакі ўраду «Права і справядлівасьці» і Матэвуша Маравецкага, які «прадаў Польшчы ўкраінцам, а нават сынам Бандэры (bandersynom)». Вельмі зьдзіўляе, як моцна адрозьніваюцца апытаньні грамадзкай думкі пра стаўленьне да ўкраінцаў і дыскусія ў сацыяльных сетках. З апытаньняў з траўня 2018 году году вынікае, што 56% палякаў станоўча ставяцца да заробкавых мігрантаў з Украіны, 35% – супраць. І гэта дастаткова стабільны вынік.
У сваю чаргу дыскусія ў сацыяльных сетках вельмі вострая. Адназначна супраць украінцаў выказваюцца на Фэйсбуку. Гэтыя асяродзьдзі не шматлікія, але вельмі актыўныя. Зацікаўленьне ўкраінцамі апошнімі тыднямі стала расьце. Антыўкраінская тэматыка ў польскім інтэрнэце прысутная прынамсі з 2014 году. Пасьля падзей на Крыме Польшча выразна падтрымлівала Ўкраіну, таму расейскія тролі ўвялі ў польскія сеткі антыўкраінскую нарацыю.
Чарговым момантам было адкрыцьцё бязьвізавага руху для ўкраінскіх турыстаў. Пракрамлёўскія СМІ выкарысталі гэта для чарговай антыўкраінскай атакі.
Далей хвалю агрэсіі выклікае інфармацыя пра колькасьць украінцаў у Польшчы. Антыўкраінскія заявы чуваць сярод некаторых палітыкаў, у прыватнасьці, руху Кукіз 15.
У сацыяльных сетках нэгатыўныя выказваньні паяўляюцца масава. Актыўна дзейнічаюць групы і старонкі на Фэйсбуку, нэгатыўна настроеныя да ўкраінцаў. Група «Ўкраінец не зьяўляецца маім братам» мае 66 тысяч чальцоў, «Стоп украінізацыі Польшчы» – 3,2 тысячы (рост на 1200 чалавек на працягу некалькіх апошніх тыдняў).
У пераважнай большасьці яны перадрукоўваюць артыкулы з выразна прарасейскіх парталаў.
Gazeta Wyborcza: На працягу некалькіх апошніх тыдняў антыўкраінскі зьмест выкарыстоўваецца для атакі ўраду «Права і справядлівасьці» і Матэвуша Маравецкага, які «прадаў Польшчы ўкраінцам, а нават сынам Бандэры (bandersynom)». Вельмі зьдзіўляе, як моцна адрозьніваюцца апытаньні грамадзкай думкі пра стаўленьне да ўкраінцаў і дыскусія ў сацыяльных сетках. З апытаньняў з траўня 2018 году году вынікае, што 56% палякаў станоўча ставяцца да заробкавых мігрантаў з Украіны, 35% – супраць. І гэта дастаткова стабільны вынік.
У сваю чаргу дыскусія ў сацыяльных сетках вельмі вострая. Адназначна супраць украінцаў выказваюцца на Фэйсбуку. Гэтыя асяродзьдзі не шматлікія, але вельмі актыўныя. Зацікаўленьне ўкраінцамі апошнімі тыднямі стала расьце.
Антыўкраінская тэматыка ў польскім інтэрнэце прысутная прынамсі з 2014 году. Пасьля падзей на Крыме Польшча выразна падтрымлівала Ўкраіну, таму расейскія тролі ўвялі ў польскія сеткі антыўкраінскую нарацыю.

ав