Памаляваныя сьцены ці палякіраваныя падлогі акрамя прыгожага выгляду пакідаюць мноства шкодных субстанцый у паветры. Як ад іх пазбавіцца? Можна купіць спэцыяльныя фільтры, але ёсьць танейшы і больш эстэтычны спосаб.
Дапамогуць у гэтым ня нейкія дарагія фільтры, а звычайныя расьліны ў гаршчках. Вельмі часта, выбіраючы расьліны дадому, галоўную ролю адыгрывае іх выгляд. Аднак варта таксама падумаць пра іх уласьцівасьці.
Нашым госьцем зьяўляецца Агата Енджэюк з катэдры дэкаратыўных расьлін Сельска-гаспадарчага ўнівэрсытэту ў Варшаве. Прапаную распачаць нашую размову пра тое, якія шкодныя субстанцыі знаходзяцца ў нашых кватэрах і адкуль яны бяруцца.
А. Енджэюк: Гэтымі шкоднымі рэчывамі можа быць талуол, можа быць бэнзол. Яны знаходзяцца, напрыклад, у фарбах. Можна назваць ксілол, які выступае ў фанэры. Ён ёсьць ва ўсіх матэрыялах, якія пакрываюць нашую мэблю. Яны ёсьць у дыванных пакрыцьцях, у кляях. Гэта субстанцыі, якія, на жаль, ня вельмі добра ўплываюць на стан нашага здароўя.
Некаторыя ўжо ведаюць, што з гэтай праблемай могуць дапамагчы справіцца хатнія расьліны. Якія з іх могуць найбольш эфэктыўна ачысьціць паветра ў кватэры?
А. Енджэюк: Некалькі гадоў таму група амэрыканскіх вучоных апрацавалі больш за дзясятак расьлін, які вельмі добра ачышчаюць паветра. Насамрэч, гэта не да канца расьліны ачышчаюць, але бактэрыі, якія знаходзяцца альбо ў каранях гэтых расьлін, альбо на каранях. Яны раскладваюць гэтыя субстанцыі. Але без расьлін іх існаваньне немагчымае. І таму гэтыя расьліны настолькі важныя. Адразу можна назваць фікусы. Далей можна ўзгадаць спаціфілум. Вельмі прыгожая расьліна, якая цьвіце амаль цэлы год. Гэта таксама могуць гэрбэры, але гэрбэры не зрэзаныя, але ў гаршчку, паколькі ў гэтым выпадку важныя бактэрыі, якія знаходзяцца ў карэньнях. Гэта таксама могуць быць архідэі. Архідэя можа ня столькі раскладвае шкодныя субстанцыі, колькі дае вельмі шмат кіслароду. Кветка робіць гэта ноччу, паколькі вусьцейкі адкрываюцца ноччу. Калісьці вельмі папулярнымі дэкаратыўнымі расьлінамі былі пальмы і папараць. Яны таксама знаходзяцца ў ліку расьлін, якія варта мець у кватэры. Гэта таксама ўсялякага роду пальмы. Асабліва рэкамэндуецца пальма арэка.
Ці вядома, колькі расьлін павінна знаходзіцца ў пакоі, каб яны прыносілі карысьць.
А. Енджэюк: Паводле падлікаў, што для кватэры паверхняй 50 кв.м. павінна быць каля 14 расьлін. У вялікім пакоі да 20 кв.м. – 7-8 расьлін сярэдняй вышыні. Прычым, калі гэта фікус Бэнджаміна да столі і пальма падобнай вышыні, то гэтага дастаткова для такой паверхні, каб ачысьціць паветра.
Калі б вам прыйшлося выбраць адну найлепшую расьліну, то што б вы выбралі?
А. Енджэюк: Найлепшай расьлінай зьяўляецца спаціфілум і другой – заміакулькас. Гэта расьліны, якія даюць сапраўды вельмі шмат кіслароду, вельмі добра спраўляюцца з забруджваньнямі ў паветры, акрамя таго іх вельмі лёгка вырошчваць.
Дзякуй за размову. Паўторым, у нашых дамах мы дыхаем небясьпечнымі субстанцыямі, якія выдзяляюцца з мэблі, фарбы на сьценах, падлог. Каб прынамсі ў нейкай ступені ачысьціць паветра, трэба пасадзіць багата дэкаратыўных расьлін, такіх як спаціфілум, заміакулькас, архідэі, гэрбэры, усялякага роду фікусы, пальмы і папараці.

ав