Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.08.2018 17:22
  • Wakacje z blondynką Kossowski.mp3
Мацей Касоўскі сьпявае пра свае канікулы з бляндынкай.
www.pixabay.com

Сёньня ў нас прагучыць песьня, якая даўно ўжо заваявала ганаровае месца ў базе польскай папулярнай музыкі. Кампазыцыя была ўпершыню запісана больш за паўстагодзьдзя таму, тым ня менш, яна часта да нашых часоў гучыць у эфіры розных радыёстанцый. І таму можна сабе ўявіць, якім шлягерам была гэтая песьня ў 70-ыя гады мінулага стагодзьдзя.

Спачатку пра самога выканаўцу. Мацей Касоўскі (Maciej Kossowski) нарадзіўся ў 1937 годзе ў горадзе Грудзёндз, які знаходзіцца ў паўночнай частцы Польшчы. Стаў салістам гурту «Чырвона-чорныя» ва ўзросьце 16 гадоў. Выступаў з калектывам некалькі гадоў. Пазьней адправіўся ў трохмесячнае турнэ па Савецкім Саюзе з іншай групай – «Тайфуны». Пасьля вяртаньня на Радзіму працаваў на Польскім Радыё Варшава. У гэтым пэрыядзе пісаў музыку для песьняў іншых выканаўцаў.

Мацей Касоўскі супрацоўнічаў зь вядомымі аўтарамі тэкстаў, між іншым Ёнашам Кофтам, Марэкам Глагоўскім, а таксама з музычнымі калектывамі, гуртамі «Чырвона-чорныя», «Тайфуны», Аркестрам Польскага радыё. Кар’ера музыканта дасягнула б на многа большых вяршынь, калі б ня тое, што Касоўскі пад канец 60-ых гадоў вырашыў зьехаць з Польшчы. Перасяліўся жыць у ЗША, дзе пражывае і цяпер. У Нью-Ёрку ён заснаваў уласны інструмэнтальны калектыў.

Выканаўца, пасьля таго, як выехаў за межы Польшчы, вярнуўся на Радзіму, каб даць тут тут канцэрт, толькі адзін раз. У 2012 годзе ён выступіў з канцэртам падчас сьвята свайго роднага горада – Грудзёндза.

А я прапаную вам вялікі хіт Мацея Касоўскага – «Wakacje z blondynką» (Канікулы з бляндынкай). Песьні вельмі падыходзіць на гарачыя жнівеньскія дні.

To była blondynka
Ten kolor włosów tak zwą
Sprawiła że miałem
Wakacje koloru blond

W popołudniowa godzinę
Po prostu spotkałem ją
Dziewczynę z bursztynu
Na plaży koloru blond

A potem słońce plaża
A czas obok sobie biegł
I zamiast kalendarza
Co noc jej przybywał pieg
Jeden pieg

Tych piegów było trzydzieści
A może trzydzieści dwa
W tym czasie się mieści
Blondynka, plaża i ja

To staje się prawdziwe
Kiedy pozostaje w nas
Jej płowo-złotą grzywę
Wichrzy co noc ciepły wiatr
W moich snach

W popołudniowa godzinę
Po prostu spotkałem ją
A teraz wspominam
Wakacje koloru blond

Гэта была бляндынка, гэты колер валасоў так завуць. Дзякуючы ёй у мяне былі канікулы колеру блёнд. Гадзіна была пасьля поўдня, калі я проста сустрэў яе. Дзяўчыну з бурштыну на пляжы колеру блёнд.

А потым – сонца, пляж, а час міма хутка пралятаў. І замест календара ў яе кожную ноч паяўлялася вяснушка, адна вяснушка. Гэтых вяснушак было трыццаць, а можа трыццаць дзьве. У гэтым часе зьмяшчаецца бляндынка, пляж і я.

Гэта становіцца сапраўдным, калі застаецца ў нас. Як бялява-залатую грыву кожную ноч лахмаціць цёплы вецер у маіх снах. Гадзіна была пасьля поўдня. Калі я проста сустрэў яе. А цяпер успамнаю канікулы колеру блёнд.

Словы песьні напісаў Ёнаш Кофта, музыку – Юліуш Лёрэнц, сьпяваў Мацей Касоўскі, а пасьля яго гэтую кампазыцыю выконвалі яшчэ многія іншыя музыканты.

Blondynka – гэтага слова, канешне ж, ня трэба тлумачыць беларусам. Як кажуць у Польшчы, mężczyźni wolą blondynki (мужчыны аддаюць перавагу бляндынкам). Ці гэта на самой справе так, цяжка сказаць, было калісьці апытаньне, з якога выйшла, што мужчыны сапраўды любяць фліртаваць з жанчынамі, у якіх сьветлыя валасы (па-польску jasne włosy), але жэняцца ахвотней з брунэткамі. Я думаю, што трэба зь вялікай дозай гумару падыходзіць да такіх абагульненьняў. А якія гэта валасы, якія ў Польшчы называюць płowe (таксама ёсьць тут гаворка пра тое, што ў дзяўчыны была płowo-złota grzywa). Па-беларуску мы б сказалі бялявыя, сьветлыя.

Sprawiła – вельмі папулярны дзеяслоў у польскай мове, які цяжка перакласьці на беларускую даслоўна. Агульна гэта можна перакласьці так «учыніла, што нешта сталася, зрабіла нешта, дзякуючы чаму нешта выглядае так, а не інакш».

Słońce, plaża – сонца, пляж. Тут я хачу толькі зьвярнуць увагу на род выразу пляж – у польскай мове гэта жаночы род, у беларускай – мужчынскі.

Co noc jej przybywał pieg – кожную ноч паяўлялася новая вяснушка. Piegi – гэта вяснушкі. Тут якраз, на маю думку, беларускі выраз больш мілагучны, чым польскі.

Wichrzy wiatr – лахмаціць вецер (валасы). Wichrzyć на польскай мове, у адрозьненьні ад беларускага лахмаціць, можа мець нэгатыўнае значэньне, паколькі гэта азначае таксама сеяць смуту, заклікаць да беспарадкаў, баламуціць, а wichrzyciel – бунтаўшчык, баламут.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт