Logo Polskiego Radia
Print

Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2018 13:17
  • Запаведнік Белавескага.mp3
Узрост самага старога й вялікага дрэва ў запаведніку ацэньваецца ў 400 - 600 гадоў.
Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку.Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку (ФОТА)
Узрост самага старога й вялікага дрэва ў запаведніку ацэньваецца ў 400 - 600 гадоў.
Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку – гэта самая старая частка пушчы. Гісторыя запаведніка сягае 1921 году, калі паміж рэкамі Нараўка (Narewka) і Гвозьна (Hwoźna) была вызначаная ахоўная тэрыторыя пад назвай „Запаведнік”(Rezerwat).
У запаведнік Белавескага нацыянальнага парку мы ўваходзім праз сымбалічную старую дубовую браму з 1930 году. Яе сканструяваў інжынер архітэктар Генрык Ясеньскі (Henryk Jasieński) з Кракава. У сувязі са сваім характэрным для поўдня Польшчы стылем, брама выклікала неадназначныя эмоцыі сярод мясцовых жыхароў і архітэктараў. Тым ня менш, яна захавалася па сёньняшні час і зьяўляецца неад’емнай часткай Белавескага нацыянальнага парку.
Брама – гэта сымбалічны ўваход у сьвет прыроды, якога не кранала рука чалавека. Чалавек тут ніколі не саджаў і не вырэзваў дрэваў, таму яны й не растуць тут у радках. У сваю чаргу старая й гнілая драўніна ляжыць на зямлі, і ніхто яе не прыбірае. Гэта дазваляе паназіраць за поўным працэсам росту дрэваў – ад натуральных парасткаў да старой драўніны, якая паступова падвяргаецца розным этапам працэсу гніеньня. Дарэчы, „мёртвыя” дрэвы складаюць каля 15% ад агульнай масы дрэваў у запаведніку.
Гэтая натуральнасьць вырашае пра ўнікальны характар згаданай часткі старадаўняга лесу. Менавіта таму тут можна знайсьці элемэнты флёры й фаўны, характэрныя тым лясам, якія ўзьнікні без умяшаньня чалавека. Адным зь іх зьяўляецца, напрыклад, валасяніца-белашыйка (Ficedula albicollis) – прыгожая чорна-белая птушка сямейства мухалоўкавых.
У сувязі з адсутнасьцю ўмяшальніцтва чалавека, у запаведніку Белавескага нацыянальнага парку жывуць віды расьлін і жывёл, падобныя на тыя, якія ў мінулым засялялі лясы Эўропы, што аднак цягам стагодзьдзяў пераўтварыліся ў камэрцыйныя лясы й ворныя землі.
Асноўныя віды дрэў, якія растуць у запаведніку – гэта дуб, елка, граб, хвоя, вольха, ясень, бяроза, а таксама ліпа, клён, асіна й вярба. Аднак самымі даўгавечнымі дрэвамі ў запаведніку зьяўляюцца дубы й ліпы.
Самым старым і самым вялікім дрэвам зьяўляецца дуб, якога называюць Дуб Бартны (Dąb Bartny). Яго вышыня складае 41 мэтар, а пэрымэтар - 610 сантымэтраў. Узрост гэтага дастойнага дрэва ацэньваецца ў 400 - 600 гадоў.
У запаведніку можна паглядзець таксама Дуб Ягайлы (Dąb Jagiełły). Дрэва было перавернутае ветрам у 1974 годзе. Яго вышыня складала 39 мэтраў.
Хоць запаведнік характарызуецца багатым жывёльным сьветам, то ў ім няма відаў жывёл, тыповых для адкрытых прастораў, як, напрыклад, вераб'і. Ёсьць затое віды, характэрныя для натуральных лясоў.
Вялікая колькасьць драўніны – гэта выдатнае месца для жыцьця многіх відаў арганізмаў: ад бактэрый і грыбоў па грызуноў і птушак.
Асаблівай увагі заслугоўвае таксама вельмі багаты расьлінны сьвет у запаведніку: расьце ў ім мноства траў, папарацяў. Яны засяляюць ня толькі зямлю, мёртвыя дрэвы, але таксама кару здаровых дрэў. Хоць у запаведніку пераважаюць дрэвы, то ўздоўж рэк сустракаецца багацьце водных расьлін, як чарот ці асака (Carex). У запаведніку растуць таксама хмызьнякі: ляшчына, лекавая абляпіха, рабіна, брызгліна, каліна, чорная вішня, парэчка. Ёсьць таксама бязьлесныя багністыя ўчасткі балотнай расьліннасьці, ды ўчасткі, парослыя мядзьведжай цыбуляй.
Агулам на тэрыторыі запаведніка ў Белавескім нацыянальным парку былі зафіксаваныя 632 віды расьлін, зь якіх амаль 450 гэта натуральныя прыродныя элемэнты мясцовай флёры. На жаль, за апошнія 50 гадоў некаторыя віды расьлін старадаўняга лесу зьніклі. Прычынай іх зьнікненьня наогул зьяўляюцца натуральныя прыродныя працэсы.
У 1979 годзе запаведнік Белавескага нацыянальнага парку быў унесены ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. У сваю чаргу ў 1992 годзе зона строгай аховы была пашыраная на частку Белавескай пушчы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. У выніку быў створаны транспамежны аб'ект сусьветнай спадчыны, які зьяўляецца адным зь нешматлікіх гэткага тыпу аб’ектаў у Эўропе й сьвеце.
Асноўнай задачай запаведніка Белавескага нацыянальнага парку зьяўляецца ахова розных прыродных элемэнтаў, такіх як: флёра й фаўна, глеба, водныя адносіны, пэйзаж, помнікі старажытнай чалавечай дзейнасьці, напрыклад, курганы й старадаўнія печкі для вытворчасьці драўнянага вугалю. Мэтай запаведніка зьяўляецца таксама забесьпячэньне свабоднага й натуральнага ходу прыродных працэсаў.
Таму на тэрыторыі запаведніка могуць адбывацца навуковыя дасьледаваньні, але выключна пры ўмове, што яны ня будуць умешвацца ў прыродныя працэсы, а таксама не нанясуць шкоды рэдкім відам жывёл і расьлін.
Наведаць запаведнік Белавескага нацыянальнага парку можна толькі зь ліцэнзаваным гідам. Прагулка па старадаўнім лесе адбываецца пешшу ў групах да 20 чалавек. Яна праходзіць па вызначаных, але непазначаных сьцежках. Даўжыня самага папулярнага маршруту складае каля 4 кілямэтраў. Ёсьць таксама даўжэйшыя маршруты да 22 кілямэтраў, але яны прызначаны перш за ўсё для спэцыялізаваных груп. На гэткую экскурсію трэба кожны раз атрымаць згоду кіраўніцтва парку.
У кіраўніцтва парку трэба таксама прасіць дазвол на праезд конным аўтамабілем ці роварам. Аднак гэткі від экскурсіяў па запаведніку даступны толькі ў абмежаванай ступені.
аз

Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку – гэта самая старая частка пушчы. Гісторыя запаведніка сягае 1921 году, калі паміж рэкамі Нараўка (Narewka) і Гвозьна (Hwoźna) была вызначаная ахоўная тэрыторыя пад назвай „Запаведнік”(Rezerwat).

У запаведнік Белавескага нацыянальнага парку мы ўваходзім праз сымбалічную старую дубовую браму з 1930 году. Яе сканструяваў інжынер архітэктар Генрык Ясеньскі (Henryk Jasieński) з Кракава. У сувязі са сваім характэрным для поўдня Польшчы стылем, брама выклікала неадназначныя эмоцыі сярод мясцовых жыхароў і архітэктараў. Тым ня менш, яна захавалася па сёньняшні час і зьяўляецца неад’емнай часткай Белавескага нацыянальнага парку.

Запаведнік
Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку,брамa. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Брама – гэта сымбалічны ўваход у сьвет прыроды, якога не кранала рука чалавека. Чалавек тут ніколі не саджаў і не вырэзваў дрэваў, таму яны й не растуць тут у радках. У сваю чаргу старая й гнілая драўніна ляжыць на зямлі, і ніхто яе не прыбірае. Гэта дазваляе паназіраць за поўным працэсам росту дрэваў – ад натуральных парасткаў да старой драўніны, якая паступова падвяргаецца розным этапам працэсу гніеньня. Дарэчы, „мёртвыя” дрэвы складаюць каля 15% ад агульнай масы дрэваў у запаведніку.

Гэтая натуральнасьць вырашае пра ўнікальны характар згаданай часткі старадаўняга лесу. Менавіта таму тут можна знайсьці элемэнты флёры й фаўны, характэрныя тым лясам, якія ўзьнікні без умяшаньня чалавека. Адным зь іх зьяўляецца, напрыклад, валасяніца-белашыйка (Ficedula albicollis) – прыгожая чорна-белая птушка сямейства мухалоўкавых.

У сувязі з адсутнасьцю ўмяшальніцтва чалавека, у запаведніку Белавескага нацыянальнага парку жывуць віды расьлін і жывёл, падобныя на тыя, якія ў мінулым засялялі лясы Эўропы, што аднак цягам стагодзьдзяў пераўтварыліся ў камэрцыйныя лясы й ворныя землі.

Асноўныя віды дрэў, якія растуць у запаведніку – гэта дуб, елка, граб, хвоя, вольха, ясень, бяроза, а таксама ліпа, клён, асіна й вярба. Аднак самымі даўгавечнымі дрэвамі ў запаведніку зьяўляюцца дубы й ліпы.

Запаведнік
Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Самым старым і самым вялікім дрэвам зьяўляецца дуб, якога называюць Дуб Бартны (Dąb Bartny). Яго вышыня складае 41 мэтар, а пэрымэтар - 610 сантымэтраў. Узрост гэтага дастойнага дрэва ацэньваецца ў 400 - 600 гадоў.
У запаведніку можна паглядзець таксама Дуб Ягайлы (Dąb Jagiełły). Дрэва было перавернутае ветрам у 1974 годзе. Яго вышыня складала 39 мэтраў.

Запаведнік
Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Хоць запаведнік характарызуецца багатым жывёльным сьветам, то ў ім няма відаў жывёл, тыповых для адкрытых прастораў, як, напрыклад, вераб'і. Ёсьць затое віды, характэрныя для натуральных лясоў.

Вялікая колькасьць драўніны – гэта выдатнае месца для жыцьця многіх відаў арганізмаў: ад бактэрый і грыбоў па грызуноў і птушак.

Асаблівай увагі заслугоўвае таксама вельмі багаты расьлінны сьвет у запаведніку: расьце ў ім мноства траў, папарацяў. Яны засяляюць ня толькі зямлю, мёртвыя дрэвы, але таксама кару здаровых дрэў. Хоць у запаведніку пераважаюць дрэвы, то ўздоўж рэк сустракаецца багацьце водных расьлін, як чарот ці асака (Carex). У запаведніку растуць таксама хмызьнякі: ляшчына, лекавая абляпіха, рабіна, брызгліна, каліна, чорная вішня, парэчка. Ёсьць таксама бязьлесныя багністыя ўчасткі балотнай расьліннасьці, ды ўчасткі, парослыя мядзьведжай цыбуляй.

Агулам на тэрыторыі запаведніка ў Белавескім нацыянальным парку былі зафіксаваныя 632 віды расьлін, зь якіх амаль 450 гэта натуральныя прыродныя элемэнты мясцовай флёры. На жаль, за апошнія 50 гадоў некаторыя віды расьлін старадаўняга лесу зьніклі. Прычынай іх зьнікненьня наогул зьяўляюцца натуральныя прыродныя працэсы.

У 1979 годзе запаведнік Белавескага нацыянальнага парку быў унесены ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. У сваю чаргу ў 1992 годзе зона строгай аховы была пашыраная на частку Белавескай пушчы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. У выніку быў створаны транспамежны аб'ект сусьветнай спадчыны, які зьяўляецца адным зь нешматлікіх гэткага тыпу аб’ектаў у Эўропе й сьвеце.

Запаведнік
Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Асноўнай задачай запаведніка Белавескага нацыянальнага парку зьяўляецца ахова розных прыродных элемэнтаў, такіх як: флёра й фаўна, глеба, водныя адносіны, пэйзаж, помнікі старажытнай чалавечай дзейнасьці, напрыклад, курганы й старадаўнія печкі для вытворчасьці драўнянага вугалю. Мэтай запаведніка зьяўляецца таксама забесьпячэньне свабоднага й натуральнага ходу прыродных працэсаў. Таму на тэрыторыі запаведніка могуць адбывацца навуковыя дасьледаваньні, але выключна пры ўмове, што яны ня будуць умешвацца ў прыродныя працэсы, а таксама не нанясуць шкоды рэдкім відам жывёл і расьлін.

Запаведнік
Запаведнік Белавескага нацыянальнага парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Наведаць запаведнік Белавескага нацыянальнага парку можна толькі зь ліцэнзаваным гідам. Прагулка па старадаўнім лесе адбываецца пешшу ў групах да 20 чалавек. Яна праходзіць па вызначаных, але непазначаных сьцежках. Даўжыня самага папулярнага маршруту складае каля 4 кілямэтраў. Ёсьць таксама даўжэйшыя маршруты да 22 кілямэтраў, але яны прызначаны перш за ўсё для спэцыялізаваных груп. На гэткую экскурсію трэба кожны раз атрымаць згоду кіраўніцтва парку.

У кіраўніцтва парку трэба таксама прасіць дазвол на праезд конным аўтамабілем ці роварам. Аднак гэткі від экскурсіяў па запаведніку даступны толькі ў абмежаванай ступені.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт