Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША кажуць пра нашэсьце электрычных самакатаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.08.2018 16:55
У мінулым годзе пачала дзейнічаць сыстэма пракату электрычных самакатаў у Каліфорніі.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Усё больш людзей езьдзіць у Польшчы на электрычных самакатах ці малых скутэрах, якія могуць рухацца па тратуарах. Аднак сапраўдны бум на гэты сродак перамяшчэньня назіраецца ў ЗША, да такой ступені, што некаторыя амэрыканскія смі пішуць ужо пра нашэсьце – чытаем у выданьні «Gazeta Wyborcza».

Усё пачалося з таго, што ў мінулым годзе пачала дзейнічаць сыстэма пракату электрычных самакатаў у горадзе Санта Моніка, а пазьней у іншых населеных пунктах Каліфорніі. Ідэя простая: самакат можна знайсьці пры дапамозе прыкладаньня, адблякаваць за 1 даляр, а хвіліна язды каштуе 15 цэнтаў. Сыстэма дзейнічае ўжо ў некалькіх дзясятках гарадоў. І паявіліся праблемы – людзі пакідаюць самакаты часта пасярэдзіне тратуара, што перашкаджае ў руху пешаходаў і ровараў, у шпіталі трапляюць людзі, на якіх наехаў хтосьці на электрычным самакаце. Улады Сан-Францыска нават часова забаранілі дзейнічаць сыстэмам пракату.

Самакат быў прыдуманы каля ста гадоў таму, на пачатку гэта была цацка для дзяцей. Пазьней паявіліся самакаты з бэнзінавым рухавіком. На пачатку 21-га стагодзьдзя паявіліся самакаты з электрычным рухавіком, якія разьвіваюць хуткасьць да 30 кілямэтраў у гадзіну і могуць праехаць без падзарадкі ад 5 да 50 кілямэтраў. Ён стаў цяпер альтэрнатывай аўтамабіля, а нават ровара. На электрычнай вэрсіі езьдзяць праграмісты ў Крэмніевай даліне, палюбілі яго таксама японцы. Але самакат прынёс новыя праблемы, хаця б тое, што людзі пакідаюць тэхніку дзе папала.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт