Logo Polskiego Radia
Print

Папулярна: Летнія лягеры без доступу да тэлефону

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.08.2018 09:12
Найбольш крызыснымі зьяўляюцца два першыя дні – гавораць пэдагогі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Polityka
Францускі парлямэнт забараніў карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў школе. Такім чынам французы хочуць змагацца з праблемай залежнасьці францускіх дзяцей і моладзі ад тэлефонаў. У Польшчы пра такую ініцыятыву парлямэнтары нават ня думаюць. Усё ж вельмі павольна да Польшчы даходзіць мода на абмяжоўваньне доступу дзяцей да мабільных прылад. З тым, што дзеці павінны расьці як мага даўжэй у рэчаіснасьці па-за інтэрнэтам, згаджаюцца амаль усе. Аднак часьцей за ўсё такое дзяцінства застаецца толькі марай.
У сувязі з гэтым папулярнасьць атрымліваюць летнія лягеры без доступу да тэлефону. Такія вакацыі пачынаюць карыстацца зацікаўленьнем бацькоў, якія ў значнай ступені занепакоеныя тым, што іх дзеці амаль не адрываюцца ад тэлефону.
Адной з першых фірм, якая прапанавала адпачынак без новых тэхналёгій, быў Chris з падваршаўскай мясцовасьці Пясэчна. Фірма запрапанавала лягеры, дзе доступ да тэлефонаў, а значыць і інтэрнэту, быў абмежаваны: дзьве гадзіны падчас абедзеннага перапынку ў сераду і суботу. Атрымліваліся тры разы на працягу двух тыдняў адпачынку. Да бацькоў можна было пазваніць з аднаго тэлефону, дзе не было доступу да інтэрнэту. Правілы тычыліся таксама выхаваўцаў. “Пачаткова быў супраціў бацькоў. Паяўляліся нават аргумэнты аб абмежаваньні свабоды”, - расказваюць арганізатары.
Прычын адключэньня ад інтэрнэту было прынамсі некалькі. Па-першае, каб свабодны час паміж заняткамі дзеці праводзілі разам, знаёміліся, а не зьнікалі ў сваім “тэлефонным сьвеце”. Былі і практычныя прычыны: дзеці часта гублялі дарагія тэлефоны, у выніку здараліся непрыемныя сытуацыі.
Ідэю паступова пачалі пераймаць іншыя арганізатары адпачынкаў.
Выхаваўцы Chrisа заўважылі, што дзеці без тэлефонаў хутчэй знаёмяцца з калегамі. Пачынаецца ад супольнага нараканьня на зачынены доступ да вонкавага сьвету, а потым дзеці пачынаюць разам праводзіць свабодны час. Найбольш крызыснымі зьяўляюцца два першыя дні – гавораць пэдагогі.
Многія дзеці зразумелі, што ў рэальнасьці ў ях няма сяброў. Многія аказаліся залежнымі ад сацыяльных сетак.
У міжнароднай клясыфікацыі псыхалягічных хваробаў няма такой хваробы як залежнасьць ад інтэрнэту. Ёсьць толькі залежнасьць ад кампутарных гульняў і азарту. Усё ж многае сьведчыць аб тым, што гэты момант не за гарамі.

Polityka: Францускі парлямэнт забараніў карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў школе. Такім чынам французы хочуць змагацца з праблемай залежнасьці францускіх дзяцей і моладзі ад тэлефонаў. У Польшчы пра такую ініцыятыву парлямэнтары нават ня думаюць.

Усё ж вельмі павольна да Польшчы даходзіць мода на абмяжоўваньне доступу дзяцей да мабільных прылад. З тым, што дзеці павінны расьці як мага даўжэй у рэчаіснасьці па-за інтэрнэтам, згаджаюцца амаль усе. Аднак часьцей за ўсё такое дзяцінства застаецца толькі марай.

У сувязі з гэтым папулярнасьць атрымліваюць летнія лягеры без доступу да тэлефону. Такія вакацыі пачынаюць карыстацца зацікаўленьнем бацькоў, якія ў значнай ступені занепакоеныя тым, што іх дзеці амаль не адрываюцца ад тэлефону.

Адной з першых фірм, якая прапанавала адпачынак без новых тэхналёгій, быў Chris з падваршаўскай мясцовасьці Пясэчна. Фірма запрапанавала лягеры, дзе доступ да тэлефонаў, а значыць і інтэрнэту, быў абмежаваны: дзьве гадзіны падчас абедзеннага перапынку ў сераду і суботу. Атрымліваліся тры разы на працягу двух тыдняў адпачынку. Да бацькоў можна было пазваніць з аднаго тэлефону, дзе не было доступу да інтэрнэту. Правілы тычыліся таксама выхаваўцаў.

“Пачаткова быў супраціў бацькоў. Паяўляліся нават аргумэнты аб абмежаваньні свабоды”, - расказваюць арганізатары.

Прычын адключэньня ад інтэрнэту было прынамсі некалькі. Па-першае, каб свабодны час паміж заняткамі дзеці праводзілі разам, знаёміліся, а не зьнікалі ў сваім “тэлефонным сьвеце”. Былі і практычныя прычыны: дзеці часта гублялі дарагія тэлефоны, у выніку здараліся непрыемныя сытуацыі.

Ідэю паступова пачалі пераймаць іншыя арганізатары адпачынкаў.

Выхаваўцы Chrisа заўважылі, што дзеці без тэлефонаў хутчэй знаёмяцца з калегамі. Пачынаецца ад супольнага нараканьня на зачынены доступ да вонкавага сьвету, а потым дзеці пачынаюць разам праводзіць свабодны час.

Найбольш крызыснымі зьяўляюцца два першыя дні – гавораць пэдагогі. Многія дзеці зразумелі, што ў рэальнасьці ў іх няма сяброў. Многія аказаліся залежнымі ад сацыяльных сетак.

У міжнароднай клясыфікацыі псыхалягічных хваробаў няма такой хваробы як залежнасьць ад інтэрнэту. Ёсьць толькі залежнасьць ад кампутарных гульняў і азарту. Усё ж многае сьведчыць аб тым, што гэты момант не за гарамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт