Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у Польшчу: Паказны запаведнік зуброў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2018 14:11
  • запаведнік зуброў.mp3
Тут можна ўбачыць ня толькі зуброў, але й іншых насельнікаў Белавескай пушчы.
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZПаказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Запрашаем у Польшчу: Паказны запаведнік зуброў (ФОТА)
Тут можна ўбачыць ня толькі зуброў, але й іншых насельнікаў Белавескай пушчы.
Сёньня я запрашаю ў Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Хай не ўвядзе вас у зман назва ўстановы, паколькі апрача бясспрэчнага цара старадаўняга лесу зубра, у гэтым асаблівым заапарку вы сустрэнеце таксама іншых насельнікаў Белавескай пушчы.
У першай палове XIX стагодзьдзя Белавеская пушча была натуральным домам нізіннага, інакш белавескага зубра. Да Першай сусьветнай вайны колькасьць гэтай жывёлы ў пушчы вагалася ад 300 да амаль 2 тысяч асобін. Аднак ваенныя дзеяньні запачаткавалі працэс зьнішчэньня папуляцыі. У 1917 годзе, паводле нямецкіх дадзеных, у пушчы засталіся толькі 120 зуброў. Свой несумненны „ўклад” у працэс вынішчэньня цара пушчы ўнесьлі, на жаль, і мясцовыя браканьеры. У 1919 годзе ў старадаўнім лесе загінуў апошні зубр. Адзінкі захаваліся выключна ў заапарках і прыватных зьвярынцах.
Праца па рэстытуцыі белавескага зубра пачалася ў 1929 годзе. Тады ля Белавежы быў пабудаваны зьвярынец, у які з Эўропы былі прывезеныя першыя жывёлы. У 1939 годзе ў ім жыло ўжо 16 зуброў, у тым ліку тры - чыстай белавескай пароды. На шчасьце падчас баявых дзеяньняў жывёла не пацярпела й неўзабаве пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны праца па ўзнаўленьні папуляцыі была працягнутая.
У польскай частцы Белавескай пушчы першыя зубры былі выпушчаныя на волю ў 1952 годзе. У сваю чаргу ў 1957 годзе на волі нарадзілася першае зубраня. У 1952-1966 гадах у лес былі выпушчаныя апошнія 38 зуброў.
Плошча цяперашняга Паказнога запаведніка зуброў складае амаль 30 гектараў. Ён разьмешчаны на месцы, дзе першапачаткова адмыслоўцы займаліся рэстытуцыяй ляснога тарпана. З 1955 году аб’ект мае перш за ўсё турыстычны характар.
У запаведніку ва ўмовах падобных на натуральныя жывуць ня толькі зубры, але таксама іншыя жыхары Белавескай пушчы. Шпацыруючы па дарожках сярод дрэваў мы можам паназіраць за ласямі, дзікамі, казулямі, рысямі, а таксама ваўкамі й зубронамі, то бок гібрыдам хатняй каровы й эўрапейскага зубра. Аднак царом гэтага месца несумненна застаецца зубр – прадстаўнік буйнейшых дзікіх млекакормячых Эўропы.
Варта падкрэсьліць, што апрача турыстычнай ролі запаведнік у Гайнаўцы выконвае таксама важную адукацыйную функцыю. Усе, каму падчас наведваньня пушчы ня ўдасцца сустрэцца, скажам так, твар у твар з зубром, - а так адбываецца вельмі часта, - зможа атрымаць асалоду менавіта ў вальерах запаведніка.
Некалькі гадоў таму ў аб’екце адбыўся капітальны рамонт. У яго выніку насельнікі запаведніка атрымалі новыя вялікія вальеры; быў пабудаваны новы выставачна-адукацыйны будынак і сучасная дзіцячая пляцоўка.
На стаянцы перад запаведнікам можна набыць лякальныя прадукты харчаваньня й творы народнага мастацтва. Паказны запаведнік зуброў разьмешчаны прыкладна ў 3 кілямэтрах ад Белавежы на шашы зь Бельска Падляскага. Кошт білета - 10 злотых для дарослых і 5 злотых для дзяцей.
аз

Сёньня я запрашаю ў Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Хай не ўвядзе вас у зман назва ўстановы, паколькі апрача бясспрэчнага цара старадаўняга лесу зубра, у гэтым асаблівым заапарку вы сустрэнеце таксама іншых насельнікаў Белавескай пушчы.

Паказны
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У першай палове XIX стагодзьдзя Белавеская пушча была натуральным домам нізіннага, інакш белавескага зубра. Да Першай сусьветнай вайны колькасьць гэтай жывёлы ў пушчы вагалася ад 300 да амаль 2 тысяч асобін. Аднак ваенныя дзеяньні запачаткавалі працэс зьнішчэньня папуляцыі. У 1917 годзе, паводле нямецкіх дадзеных, у пушчы засталіся толькі 120 зуброў. Свой несумненны „ўклад” у працэс вынішчэньня цара пушчы ўнесьлі, на жаль, і мясцовыя браканьеры. У 1919 годзе ў старадаўнім лесе загінуў апошні зубр. Адзінкі захаваліся выключна ў заапарках і прыватных зьвярынцах.

Паказны
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Праца па рэстытуцыі белавескага зубра пачалася ў 1929 годзе. Тады ля Белавежы быў пабудаваны зьвярынец, у які з Эўропы былі прывезеныя першыя жывёлы. У 1939 годзе ў ім жыло ўжо 16 зуброў, у тым ліку тры - чыстай белавескай пароды. На шчасьце падчас баявых дзеяньняў жывёла не пацярпела й неўзабаве пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны праца па ўзнаўленьні папуляцыі была працягнутая.

Паказны
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У польскай частцы Белавескай пушчы першыя зубры былі выпушчаныя на волю ў 1952 годзе. У сваю чаргу ў 1957 годзе на волі нарадзілася першае зубраня. У 1952-1966 гадах у лес былі выпушчаныя апошнія 38 зуброў.

Паказны
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Плошча цяперашняга Паказнога запаведніка зуброў складае амаль 30 гектараў. Ён разьмешчаны на месцы, дзе першапачаткова адмыслоўцы займаліся рэстытуцыяй ляснога тарпана. З 1955 году аб’ект мае перш за ўсё турыстычны характар.

Паказны
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У запаведніку ва ўмовах падобных на натуральныя жывуць ня толькі зубры, але таксама іншыя жыхары Белавескай пушчы. Шпацыруючы па дарожках сярод дрэваў мы можам паназіраць за ласямі, дзікамі, казулямі, рысямі, а таксама ваўкамі й зубронамі, то бок гібрыдам хатняй каровы й эўрапейскага зубра. Аднак царом гэтага месца несумненна застаецца зубр – прадстаўнік буйнейшых дзікіх млекакормячых Эўропы.

Паказны
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Варта падкрэсьліць, што апрача турыстычнай ролі запаведнік у Гайнаўцы выконвае таксама важную адукацыйную функцыю. Усе, каму падчас наведваньня пушчы ня ўдасцца сустрэцца, скажам так, твар у твар з зубром, - а так адбываецца вельмі часта, - зможа атрымаць асалоду менавіта ў вальерах запаведніка.

Паказны
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Некалькі гадоў таму ў аб’екце адбыўся капітальны рамонт. У яго выніку насельнікі запаведніка атрымалі новыя вялікія вальеры; быў пабудаваны новы выставачна-адукацыйны будынак і сучасная дзіцячая пляцоўка.

Паказны
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На стаянцы перад запаведнікам можна набыць лякальныя прадукты харчаваньня й творы народнага мастацтва. Паказны запаведнік зуброў разьмешчаны прыкладна ў 3 кілямэтрах ад Белавежы на шашы зь Бельска Падляскага.

Паказны
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Кошт білета - 10 злотых для дарослых і 5 злотых для дзяцей.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт